Оксфард
| Оксфард | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Вялікабрытанія | ||
|---|---|---|---|
| Графства | Оксфардшыр | ||
| Дата заснаваньня | X стагодзьдзе | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 45,59 км² | ||
| Часавы пас | UTC+0, GMT, Western European Summer Time[d] і заходнеэўрапейскі час[d] | ||
| Каардынаты | 51°45′07″ пн. ш. 1°15′28″ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 157 997 чал. (2014) | ||
| Этнахаронімы | Oxonian, oxoniense, Oksfordano, Ossoniensi, oxoniensi, Oxfordčan і Oxfordčanka | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 01865 | ||
| Паштовы індэкс | OX1, OX2, OX3, OX4, OX33, OX44 і OX postcode area | ||
| Сайт | oxford.gov.uk | ||
| Оксфард на мапе Вялікабрытаніі Оксфард | |||
О́ксфард (па-ангельску: Oxford) — горад у Вялікабрытаніі, сталіца графства Оксфардшыр. Вядомы дзякуючы найстарэйшай у ангельскамоўных краінах і адной з найстарэйшых у Эўропе вышэйшых навучальных установаў — Оксфардзкаму ўнівэрсытэту. Гэты ўнівэрсытэт зьяўляецца другім у рэйтынгу (пасьля Кембрыджу) у Вялікай Брытаніі. У ім навучаліся больш за 50 Нобэлеўскіх ляўратаў. Оксфард месьціцца на беразе Тэмзы. Участак ракі, якая працякае праз горад (10 міль) называюць The Isis. У 2014 г. у горадзе пражывала 158 000 чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гісторыя Оксфарду бярэ свой пачатак з часоў паселішча ў саксонскі час. Назва паходзіць ад старажытнаангельскага слова Oxenaforda, што азначае «брод для валоў», і стасуецца да неглыбокага плыткага месца ракі, дзе маглі праходзіць валы[1]. Горад меў стратэгічнае значэньне праз брод і разьмяшчэньня гораду на рацэ Тэмзе ў месцы ейнага ўтоку ў раку Чэрўэл. Па нарманскай заваёве ў 1066 годзе нарманскі лорд Робэрт Д’Ойлі пабудаваў Оксфардзкі замак у 1071 годзе, каб забясьпечыць кантроль над рэгіёнам[1]. Горад набыў нацыянальнае значэньне ў раньні нарманскі час.

Выкладаньне ў горадзе пачалося ў XI стагодзьдзі, а да канца XII стагодзьдзя ў горадзе месьціўся малады Оксфардзкі ўнівэрсытэт[2]. Часам паміж схалястычнай супольнасьцю і горадам узьнікала напружанасьць. Гэтак у 1209 годзе, пасьля таго, як мяшчанін павесіў двух навукоўцаў за меркаванае забойства, шэраг оксфардзкіх навукоўцаў уцяклі і заснавалі Кембрыдзкі ўнівэрсытэт. Канфлікты паміж мяшчанамі і навукоўцамі цягніліся надалей, а іхняй кульмінацыяй стаў бунт у Дзень сьвятой Схалястыкі ў 1355 годзе, за час якога за некалькі дзён загінула каля 93 студэнтаў і мяшчанаў. Оксфард быў абложаны падчас бязладзьдзя ў 1142 годзе[3]. Быўшы пераважна царкоўным горадам, Оксфард моцна пацярпеў ад зьменаў, выкліканых ангельскай Рэфармацыяй. Царкоўныя ўстановы места былі ліквідаваны, то бок гарадзкія манастыры былі зачыненыя ў 1530-х гадах[4]. Рэлігійныя канфлікты беспасярэдне закранулі Оксфард падчас перасьледу Марыі. Тут былі судзімы Оксфардскія пакутнікі за гарэзію. Біскупы Г’ю Латымэр і Нікалас Рыдлі былі спаленыя на вогнішчы ў Оксфардзе ў кастрычніку 1555 году, а былы арцыбіскуп Томас Кранмэр быў пакараны сьмерцю ў сакавіку 1556 году. Помнік віктарыянскай эпохі, Мэмарыял пакутнікам у Сэнт-Джайлз, цяпер ушаноўвае пакутнікаў тых часоў.

Оксфард атрымаў статус «сіці» ў 1542 годзе, калі была створаная Оксфардзкая дыяцэзія. У той час капліца каледжа Хрыстовай царквы была пераўтвораная ў катэдру, што афіцыйна дало Оксфарду гарадзкія прывілеі. За час грамадзянскай вайны Карл I зрабіў Оксфард сваёй фактычнай сталіцай (1642—1646), калі перанёс сюды свой двор, выкарыстоўваючы горад у якасьці сваёй рэзыдэнцыі па выгнаньні зь Лёндану[5].
Прамысловы рост гораду пачаўся ў XIX стагодзьдзі, а ў пачатку XX стагодзьдзя ён зазнаў прамысловы бум. Традыцыйнымі галінамі прамысловасьці былі броварства і выдавецкая справа. Да XIX стагодзьдзя асноўнымі працадаўцамі сталі выдавецтва Оксфардзкага ўнівэрсытэту ды іншыя друкарні. У 1910 годзе прадпрымальнік Ўільям Морыс заснаваў аўтамабільную справу ў Оксфардзе, адкрыўшы зборачны завод у Каўлі. Насельніцтва і эканоміка гораду павялічваліся разам з гэтым прамысловым росквітам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 «The History of Oxford, City of Dreaming Spires». Historic UK.
- ↑ «A brief history of the University». University of Oxford.
- ↑ Crouch, D. (2013). «The Reign of King Stephen: 1135—1154» (2nd ed.). London: Routledge. — С. 203. — ISBN 978-1-31789-297-7.
- ↑ «History». University of Oxford.
- ↑ Hargreaves-Mawdsley, W. N. (1973). «Oxford in the Age of John Locke». Norman, University of Oklahoma Press. — С. 41. — ISBN 978-0-8061-1038-7.