Фундацыя «Вікімэдыя»
Каардынаты: 37°47′23″ пн. ш. 122°24′9″ з. д. / 37.78972° пн. ш. 122.4025° з. д.
анг. Wikimedia Foundation | |
![]() | |
![]() | |
Тып | некамэрцыйная арганізацыя |
---|---|
Дэвіз | The mission of the Wikimedia Foundation is to empower and engage people around the world to collect and develop educational content under a free license or in the public domain, and to disseminate it effectively and globally.[1] і Місія Фундацыі Вікімэдыі — даваць магчымасьць і ахвоту людзям па ўсім сьвеце зьбіраць і разьвіваць адукацыйны зьмест пад вольнай ліцэнзіяй ці ў грамадзкім набытку, а таксама распаўсюджваць яго эфэктыўна і ўсясьветна. |
Заснаваная | 20 чэрвеня 2003 (17 гадоў таму) |
Заснавальнікі | Джымі Ўэйлз |
Краіна | Злучаныя Штаты Амэрыкі |
Разьмяшчэньне | штат Каліфорнія |
Адрас | Сан-Францыска, вул. Мантгомэры, д. 1, пам. 1600[2] |
Ключавыя фігуры | Кэтрын Маэр(en)[3], Марыя Сэфідары[4] |
Галіна | сфэра паслугаў |
Прадукцыя | Вікіпэдыя, Вікікнігі, Вікіслоўнік, Вікікрыніцы, Вікіцытатнік, Вікісховішча, МэдыяВікі |
Абарачэньне | ![]() |
Апэрацыйны прыбытак | ![]() |
Чысты прыбытак | ![]() |
Лік супрацоўнікаў | 340 (2018 г.)[6] |
Аўдытар | «КПМГ» (Ангельшчына) |
Фундацыя «Вікімэдыя» — некамэрцыйная арганізацыя са штаб-кватэрай у Сан-Францыска (ЗША). Заснаваная згодна з заканадаўствам штату Флорыда. Ёй падпарадкоўваюцца шэраг сумесных Вікі-праектаў у інтэрнэце, у тым ліку Вікіпэдыя, Вікіслоўнік (анг. Wiktionary), Вікіцытатнік (Wikiquote), Вікікнігі Wikibooks (разам з Wikijunior), Вікікрыніцы (Wikisource), Вікісховішча (Wikimedia Commons), Віківіды (Wikispecies), Вікінавіны (Wikinews), Віківэрсытэт (Wikiversity), Мэта-Вікі (Meta-Wiki) ды Віківандроўкі.
Будова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На 2018 год Фундацыя «Вікімэдыя» складалася з Канцылярыі выканаўчай кіраўніцы і 8 аддзелаў: 1) прасоўваньня, 2) аўдыторыяў, 3) зносінаў, 4) прыцягненьня грамады; 5) фінансаў і кіраваньня, 6) прававы, 7) адоранасьці і культуры, 8) тэхналёгіі[6].
Праекты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На 2018 год Фундацыя «Вікімэдыя» падтрымлівала 12 асноўных праектаў: 1) Вікіпэдыя, у тым ліку Беларускую Вікіпэдыю; 2) Вікікнігі, у тым ліку па-беларуску; 3) Віківэрсытэт; 4) Вікінавіны; 5) Вікіслоўнік, у тым ліку па-беларуску; 6) Вікікрыніцы, у тым ліку па-беларуску; 7) Вікіцытатнік, у тым ліку па-беларуску; 8) Віківандроўкі; 9) Вікісховішча, у тым ліку зь беларускім інтэрфэйсам; 10) Вікізьвесткі, у тым ліку па-беларуску; 11) Віківіды; 12) МэдыяВікі, у тым ліку па-беларуску[7].
Аддзелы руху[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На 2018 год Фундацыя «Вікімэдыя» падтрымлівала дачыненьні з трыма відамі аддзелаў руху: 1) аддзяленьнямі, 2) тэматычнымі арганізацыямі, 3) суполкамі ўдзельнікаў. 31 сакавіка 2012 году Апякунская рада Фундацыі ўхваліла прызнаньне аддзелаў руху. Усе аддзелы руху мелі выстаўляць па 2 кантактныя асобы для зносінаў з Фундацыяй, дапускаць прыём новых сябраў і зьмяшчаць пра сябе зьвесткі на вікібачыне Вікімэдыі. Таксама такія аддзелы мелі разьмяшчаць штогадовую справаздачу на бачыне Мэта-Вікі і апавяшчаць пра зьменьне ў статуце і правадырстве[8].
- Суполка ўдзельнікаў. Мае налічваць прынамсі 3 дзейных рэдактары і пажадана прынамсі 10 сябраў. Ухваляецца Фундацыяй за 1—3 тыдні. Распрацоўваецца 1—4 месяцы. На 2018 год існавала 105 прызнаных Фундацыяй суполак, у тым ліку ў Беларусі[9].
- Аддзяленьне. Мае налічваць ад 10 дзейных рэдактараў і пажадана прынамсі 20 сябраў. Грунтуецца на краёвай прыналежнасьці і ёсьць юрыдычнай асобай, статут якой ухвалены Камітэтам аддзелаў Фундацыі. Заяўка на прызнаньне Апякунскай радай Фундацыі падаецца пасьля 2 гадоў дзейнасьці. Кіраўнічая рада абіраецца сябрамі, у тым ліку новымі. Штогод разьмяшчае фінансавую справаздачу на бачыне Мэта-Вікі. Ухваляецца Фундацыяй цягам 4—6 месяцаў. Мае розныя крыніцы фінансаваньня. На 2018 год дзейнічала 37 прызнаных Фундацыяй аддзяленьняў, у тым ліку ў суседніх Польшчы, Расеі і Ўкраіне[10].
- Тэматычная арганізацыя. Адрозна ад аддзяленьня прадугледжвае прадметную накіраванасьць дзейнасьці. На 2018 год існавала адна такая арганізацыя — «Сяброўская Вікімэдыя», што засяроджвалася на перакладах на каталянскую мову ўсялякіх ведаў і на перакладах з каталянскай на іншыя мовы пра каталянскую культуру[11].
Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
18 ліпеня 2015 году ў Беларусі стварылі суполку ўдзельнікаў Вікімэдыі, што на 2018 год налічвала 18 чалавек[12]. Суполка ставіць за мэту стварэньне аддзяленьня Фундацыі «Вікімэдыя» ў Беларусі[13].
Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Афіцыйная абвестка пра стварэньне фундацыі была зробленая 20 чэрвеня 2003 году адным зь яе заснавальнікаў Джымі Ўэйлзам. Дагэтуль Вікіпэдыя існавала як праект кампаніі Bomis. Першапачаткова дзейнічала ў Санкт-Пецярбургу ( штат Флорыда, ЗША), адкуль пазьней перанесла дзейнасьць у Сан-Францыска (штат Каліфорнія). На 2012 год Фундацыя мела 146 супрацоўнікаў[14] і каштарыс на $38 479 665. Фундацыю ўзначальвалі старшыня Апякунскай рады Ян-Барт дэ Врэдэ і выканаўчая кіраўніца Сью Гарднэр.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Wikimedia Foundation Mission
- ^ Кантакты(анг.) // Фундацыя «Вікімэдыя», 2018 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
- ^ Правадырская дружына(анг.) // Фундацыя «Вікімэдыя», 26 верасьня 2018 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
- ^ Апякунская рада(анг.) // Фундацыя «Вікімэдыя», 2018 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
- ^ Фінансавая справаздача Фундацыі «Вікімэдыя» за 2018 год, што сканчаецца 30 чэрвеня (с. 3)(анг.) // Вікімэдыя, 2018 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
- ^ а б Пэрсанал і падраднікі(анг.) // Фундацыя «Вікімэдыя», 2018 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
- ^ Нашая праца(анг.) // Фундацыя «Вікімэдыя», 2018 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
- ^ Аддзелы руху Вікімэдыя(анг.) // Мэта-Вікі Вікімэдыі, 31 кастрычніка 2018 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
- ^ Суполкі ўдзельнікаў Вікімэдыі(анг.) // Мэта-Вікі Вікімэдыі, 21 лістапада 2018 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
- ^ Аддзяленьні Вікімэдыі // Мэта-Вікі Вікімэдыі, 4 жніўня 2018 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
- ^ Сяброўская Вікімэдыя(анг.) // Мэта-Вікі Вікімэдыі, 1 жніўня 2018 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
- ^ Суполка ўдзельнікаў грамады Вікімэдыя ў Беларусі // Мэта-Вікі Вікімэдыі, 6 сьнежня 2018 г. Праверана 7 сьнежня 2018 г.
- ^ Вікімэдыя Беларусь // Мэта-Вікі Вікімэдыі, 13 ліпеня 2015 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
- ^ Пералік супрацоўнікаў Хатняя старонка фундацыі Вікімэдыя(анг.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Фундацыя «Вікімэдыя» — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка Фундацыі Вікімэдыя
- Гранты: пачатак(анг.) // Мэта-Вікі Вікімэдыі, 7 жніўня 2018 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
- Праект імклівых грантаў(анг.)
![]() |
Гэта — накід артыкула пра сеціва. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |