Перайсьці да зьместу

Міжнародны алімпійскі камітэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міжнародны алімпійскі камітэт
па-ангельску: International Olympic Committee
Сьцяг МАК
Сьцяг
Абрэвіятура МАК
Дэвіз Хутчэй, вышэй, мацней
Дата ўтварэньня 23 чэрвеня 1894 (130 гадоў таму)
Тып Няўрадавая
Юрыдычны статус Міжнародная арганізацыя
Мэта Ладжаньне міжнародных гульнявых спабораў
Штаб-кватэра Лязана, Швайцарыя
Сяброўства да 115 чал.
Афіцыйныя мовы Ангельская, француская
Старшыня Томас Бах
Кіроўны орган Управа
Зьвязаныя кампаніі 204 краёвыя камітэты, звыш 25 міжнародных гульнявых зьвязаў
Бюджэт 1622 мільёны $ (2010)[1]
Сайт www.olympic.org

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) (Comité international olympique) — міжнародная арганізацыя, заснаваная 23 чэрвеня 1894 году ў Парыжы баронам П’ерам дэ Кубэртэнам дзеля адраджэньня Алімпійскіх гульняў і распаўсюджваньня алімпійскага руху. Штаб-кватэра камітэту знаходзіцца ў Лязане (Швайцарыя). Цяпер МАК — адна з самых вялікіх спартовых арганізацыяў. Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь устанавіў зносіны з МАК 9 сакавіка 1992 году.

Штогод, 23 чэрвеня, сьвяткуецца Міжнародны Алімпійскі дзень.

Паводле хартыі задачамі МАК ёсьць:

  • навучаньне моладзі справядлівай гульні бязь лютасьці;
  • падтрымка гульнявых спабораў;
  • забесьпячэньне своечасовага і бясьпечнага правядзеньня Алімпійскіх гульняў;
  • спрыяньне замірэньню праз гульнявую супрацу зь іншымі ўстановамі;
  • захаваньне самастойнасьці і адзінства алімпійскага руху;
  • супраціў абмежаваньню алімпійскага руху;
  • падтрымка ўдзелу жанчынаў у гульнях;
  • супраціў паляпшэньню выніковасьці ў гульнях пры дапамозе лекаў;
  • спрыяньне ахове здароўя спартоўцаў;
  • супраціў урадаваму й гандлёваму злоўжываньню гульнёй і спартоўцамі;
  • заахвочваньне гульнявых зьвязаў і ўрадаў да забесьпячэньня спартоўцаў маёмасьцю і занятасьцю;
  • спалучэньне гульні з выхаваньнем і навучаньнем;
  • падтрымка Міжнароднай алімпійскай акадэміі.
  • Нарада. Склікаецца штогод. Складаецца найбольш з 115 чальцоў: да 70 не зьвязаных з пасадамі, 15 спартоўцаў, 15 прадстаўнікоў міжнародных гульнявых зьвязаў, 15 ад краёвых камітэтаў. Правамоцная пры ўдзеле больш як паловы чальцоў. Ухваляе пастановы большасьцю пададзеных галасоў. Абірае чальцоў МАК, Управу, аўдытара ды места правядзеньня Алімпійскіх гульняў. Устанаўлівае ды касуе зносіны зь іншымі ўстановамі.
  • Управа. Складаецца з старшыні, 4 намесьнікаў ды 10 іншых чальцоў, абраных на 4 гады. Ухваляе штогадовы каштарыс ды захоўвае справаздачы аб усіх пасяджэньнях МАК. Выконвае пастановы Нарады аб правядзеньні гульняў. Аднойчы на 2 гады ладзіць сустрэчы зь міжнароднымі гульнявымі зьвязамі ды краёвымі камітэтамі[2].
Старшыні
Імя Час займаньня пасады Месца народзінаў Дата народзінаў
1 Дымітрыяс Вікелас 1894—1896 Эрмуполі, Паўднёва-Эгейская вобласьць, Грэцыя 15 лютага 1835
2 П’ер дэ Кубэртэн 1896—1925 Парыж, Францыя 1 студзеня 1863
3 Анры Бае-Лятур 1925—1942 Брусэль, Бэльгія 1 сакавіка 1876
4 Зыгфрыд Эдстром 1942—1952 вёска Морланда, вобласьць Бохуслэн, Швэцыя 21 лістапада 1870
5 Эйвры Брэндыдж 1952—1972 Дэтройт, штат Мічыган, ЗША 28 верасьня 1887
6 Майкл Морыс 1972—1980 Лёндан, Ангельшчына 30 ліпеня 1914
7 Хуан Антоніё Самаранч 1980—2001 Барсэлёна, Каталёнія, Гішпанія 17 ліпеня 1920
8 Жак Роге 2001—2013 Гент, Фляндрыя, Бэльгія 2 траўня 1942
9 Томас Бах з 2013 году Вюрцбург, Нямеччына 29 сьнежня 1953
  1. ^ Прамежкавая справаздача МАК за 2009-2010 гады (анг.). Міжнародны алімпійскі камітэт (4 жніўня 2011). Праверана 26 студзеня 2012 г.
  2. ^ Алімпійская хартыя (анг.). Міжнародны алімпійскі камітэт (8 ліпеня 2011). Праверана 25 студзеня 2012 г.