Герб Магілёва
Герб Магілёва — геральдычны сымбаль Магілёва, нададзены месту каралём польскім і вялікім князем літоўскім Янам Казімерам 9 чэрвеня 1661: «у блакітным полі тры вежы, у адчыненай сярэдняй браме — рыцар у панцыры з узьдзетай шабляй у руцэ; на вежы круглы шыльд з выявай дзяржаўнага гербу „Пагоня“»[1].
Першы мескі герб Магілёву разам з поўным Магдэбурскім правам надаў 28 студзеня 1577 вялікі князь Стэфан Баторы: «вежа мураваная, высока выведзеная».
Вытрымка з адпаведнага вялікакняскага прывілею:
![]() |
А иж бы тое место неякою помноженья оздоб своих не мело, с тое ласки нашего господарское надаем тому месту печать мескую. Вежу мурованую, высоко выведеную, которую врат того места. У судов и инших справах и потребах печатовоти и того герба уживати мает вечными часы. | ![]() |
Аднак па сканчэньні вайны Расеі з Рэччу Паспалітай за выяўленую мужнасьць у часе паўстаньня супраць маскоўскіх акупантаў Ян Казімер ураўнаваў у правах Магілёў зь Вільняй і надаў яму новы геральдычны сымбаль з «Пагоняй».
У сучаснай Беларусі гістарычны герб Магілёва атрымаў афіцыйны статус 3 студзеня 2005[2].
Афіцыйнае апісаньне:
|
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.