Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/красавік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вялікі двор Віленскага ўнівэрсытэту і касьцёл Сьв. Яна
Вялікі двор Віленскага ўнівэрсытэту і касьцёл Сьв. Яна

1 красавіка: Дзень дурня, Міжнародны дзень птушак; Праваслаўе: Дзень памяці праведнай Соф’і, княгіні Слуцкай

  • 527 — пачатак кіраваньня імпэратара рымскага Юстыніяна І
  • 1557вялікі князь Жыгімонт Аўгуст падпісаў «Уставу на валокі», паводле якой пачалося правядзеньне зямельнай рэформы ў Вялікім Княстве Літоўскім
  • 1579кароль і вялікі князь Стэфан Баторы заснаваў Віленскі ўнівэрсытэт (на выяве)
  • 1778Новаарлеанскі бізнэсмэн прыдумаў знак даляра — $
  • 1875брытанская газэта «Таймз» першаю ў сьвеце надрукавала прагноз надвор’я на тыдзень
  • 1891 — мастак Поль Гаген выехаў з Францыі на Таіці
  • 1858Навазыбкаў (Севершчына) атрымаў свой першы герб
  • 1919 — распачалося паўстаньне жыхароў мястэчка Мір супраць улады бальшавікоў
  • 1979 — ператварэньне Ірану ў ісламскую рэспубліку на падставе рэфэрэндуму 2930 сакавіка
  • 2004 — запрацаваў паштовы сэрвіс Gmail кампаніі Google
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Ляйнэр «Тытанік»
    Ляйнэр «Тытанік»

    2 красавіка: Міжнародны дзень дзіцячае кнігі, дзень памяці Пімена Панчанкі

  • 1503 — складаньне замірэньня з Маскоўскай дзяржаваю, згодна зь якім Вялікае Княства Літоўскае страціла 19 местаў, у тым ліку Бранск, Гомель ды Старадуб
  • 1513канкістадор Хуан Понсэ дэ Леон высадзіўся на ўзьбярэжжы Флорыды і абвясьціў паўвостраў ўладаньнем Гішпаніі
  • 1912лайнэр «Тытанік» (на выяве) выйшаў у мора для хадавых выпрабаваньняў, якія прайшлі пасьпяхова
  • 1951 — заснаваньне навучальна-пэдагагічнага выдавецтва «Народная асьвета»
  • 1982 — пачалася аргентынска-брытанская вайна за Фолклэндзкія астравы
  • 1996 — у Маскве Б. Ельцын і А. Лукашэнка падпісалі дамову пра стварэньне саюзнае дзяржавы; у Менску адбыліся масавыя акцыі пратэсту і іх жорсткі разгон
  • 2006 — у Кліўлэндзе (ЗША) беларускі баксэр Сяргей Ляховіч здабыў тытул чэмпіёна сьвету ў супэрцяжкай катэгорыі паводле вэрсіі WBO
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Сьцяг Украіны
    Сьцяг Украіны

    3 красавіка:

  • 1702Вялікая Паўночная вайна: войскі Вялікага Княства Літоўскага ўчынілі няўдалую спробу адбіць занятую швэдамі Вільню
  • 1885 — нямецкі інжынэр Готліб Даймлер атрымаў патэнт на аднацыліндровы рухавік унутранага згараньня з вадзяным ахаладжэньнем
  • 1940 — у лесе каля Катыні супрацоўнікі НКВД распачалі масавыя расстрэлы вайскоўцаў міжваеннае Польскае Рэспублікі
  • 1948 — прэзыдэнт ЗША Гары Трумэн зацьвердзіў «плян Маршала»
  • 1973 — амэрыканскі вынаходнік Мартын Купэр зьдзейсьніў першае ў гісторыі тэлефанаваньне з сотавага
  • 1990 — над Львоўскай ратушаю ўпершыню ва Ўкраіне афіцыйна ўзьнялі сіне-жоўты сьцяг (на выяве)
  • 1991 — у Менску распачалася забастоўка працоўных з эканамічнымі і палітычнымі патрабаваньнямі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    The Beatles
    The Beatles

    4 красавіка: Дзень інтэрнэту

  • 1500 — на шляху да Індыі партугалец Пэдру Кабрал адкрыў Бразылію, прыняўшы яе за выспу
  • 1581 — каралева Лізавета I прыбыла на «Пэлікан», каб пасьвяціць у рыцары пірата Фрэнсіса Дрэйка
  • 1794Паўстаньне Т. Касьцюшкі: у бітве пад Рацлавіцамі абаронцы Рэчы Паспалітае атрымалі перамогу над расейскімі войскамі
  • 1831Вызвольнае паўстаньне: жыхары Ашмянаў авалодалі местам, узяўшы ў палон больш за 100 расейскіх вайскоўцаў
  • 1932 — амэрыканскі біяхімік Чарлз Глен Кінг упершыню выдзяліў вітамін C
  • 1949 — падпісаньне Паўночнаатлянтычнае дамовы, якая паклала пачатак блёку НАТА
  • 1964 — гурт The Beatles (на выяве) апанаваў усе пяць верхніх радкоў гіт-параду продажаў ЗША
  • 1968 — забойства змагара супраць расавае дыскрымінацыі Мартына Лютэра Кінга
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Аблога Канстантынопалю
    Аблога Канстантынопалю

    5 красавіка:

  • 1340 — арабскі флёт разьбіў гішпанскую эскадру ў Гібральтарскім праліве
  • 1453 — пачатак апошняе асманскае аблогі Канстантынопалю (на выяве), якая скончылася падзеньнем Бізантыі
  • 1764Кацярына II загадала расейскім дыпляматам распачаць падрыхтоўку шляхецкай канфэдэрацыі для дысыдэнтаў
  • 1843 — абвяшчэньне Ганконгу ўладаньнем Брытаніі
  • 1913 — дацкі фізык Нільс Бор завяршыў артыкул «Пра будову атамаў і малекулаў», які паклаў пачатак квантавае тэорыі
  • 1937ЦВК зацьвердзіў новы малюнак гербу БССР, мадыфікацыя якога з 1995 году зьяўляецца афіцыйным гербам РБ
  • 1972 — заснаваньне ў Вязынцы Купалаўскага мэмарыяльнага запаведніку
  • 1989 — урад Польшчы дазволіў дзейнасьць прафзьвязнага аб’яднаньня «Салідарнасьць»
  • 1990парлямэнт Беларусі абвясьціў 26 красавіка днём Чарнобыльскае трагедыі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Сьцяг Алімпійскіх гульняў
    Сьцяг Алімпійскіх гульняў

    6 красавіка: Сусьветны дзень мультфільмаў

  • 1199 — у Францыі ад выпадковае стралы загінуў кароль Ангельшчыны Рычард Ільвінае Сэрца
  • 1652Ян ван Рыбэк заснаваў першае эўрапейскае паселішча ў Паўднёвай Афрыцы
  • 1814Напалеон адрокся ад стальцу і, згодна з выракам, быў накіраваны ў высылку на выспу Эльба
  • 1845Мікалай I зацьвердзіў новыя расейскія гербы шэрагу местаў Беларусі замест скасаваных раней сымбаляў часоў Вялікага Княства Літоўскага
  • 1896 — у Атэнах адбылося ўрачыстае адкрыцьцё першых сучасных Алімпійскіх гульняў (на выяве)
  • 1909 — амэрыканскі дасьледнік Робэрт Піры першым дасягнуў Паўночнага полюсу
  • 1924 — на выбарах у Італіі абсалютную перамогу атрымалі фашысты
  • 1950 — выйшла сакрэтная пастанова Саўміну СССР, згодна зь якой спэцпасяленцы пачалі лічыцца высланымі навечна
  • 1992Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Эстоніяй
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Будынак філязофскага факультэту Карлава ўнівэрсытэту
    Будынак філязофскага факультэту Карлава ўнівэрсытэту

    7 красавіка: Сусьветны дзень здароўя

  • 1348 — імпэратар Сьвятое Рымскае імпэрыі Карл IV заснаваў у Празе першы ў Цэнтральнай Эўропе ўнівэрсытэт (на выяве)
  • 1410 — у Кежмарку (цяпер Славаччына) крыжакі ўчынілі спробу забойства вялікага князя Вітаўта
  • 1541 — пачатак місіянэрскага падарожжа Францішка Ксавэрыя на Ўсход
  • 1559вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Крэву Магдэбурскае права
  • 1654кароль і вялікі князь Ян Казімер надаў Заблудаву (Гарадзеншчына) мескі герб
  • 1795 — увядзеньне ў Францыі мэтрычнае сыстэмы
  • 1926 — выйшла пастанова пра ўвядзеньне ў Беларускай ССР абавязковае пачатковае адукацыі
  • 1943 — швайцарскі хімік Альбэрт Гофман сынтэзаваў ЛСД
  • 1992Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Латвіяй
  • 2003 — амэрыканскія войскі занялі Багдад
  • 2010Нацыянальны банк Беларусі ўвёў у абарачэньне памятныя манэты «Грунвальдзкая бітва. 600 год», выбітыя на прапанову Таварыства беларускае мовы
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Вэнэра Мілёская
    Вэнэра Мілёская

    8 красавіка:

  • 1525 — пераўтварэньне Тэўтонскага ордэна ў герцагства Прусію
  • 1766 — у ЗША запатэнтавалі пажарную драбіну
  • 1820 — грэцкі селянін з выспы Мілёс адкапаў славутую статую Вэнэры (на выяве)
  • 1848 — абвяшчэньне роўнасьці моваў у Аўстра-Вугоршчыне
  • 1924 — утварэньне Беларускае вайсковае акругі
  • 1946 — у Жэнэве прайшло апошняе паседжаньне Лігі Нацыяў
  • 1956 — адкрыцьцё Беларускага дзяржаўнага тэатра юнага гледача
  • 1986 — кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў у часе свайго візыту ў Тальяці ўпершыню ўжыў слова «перабудова»
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Памнік слану Джамба
    Памнік слану Джамба

    9 красавіка:

  • 1667 — у Люўры адбылася першая ў гісторыі мастацкая выстава
  • 1860 — францускі вынаходнік Л. С. дэ Мартынвіль упершыю запісаў голас чалавека
  • 1865Грамадзянская вайна ў ЗША: войскі Поўдня пад камандай Робэрта Лі капітулявалі, што завяршыла ваенныя дзеяньні
  • 1882 — амэрыканскі шоўмэн Ф. Т. Барнум набыў славутага слана Джамба (на выяве)
  • 1917 — у Менску прайшоў Зьезд Беларускіх нацыянальных арганізацыяў
  • 1940Другая сусьветная вайна: войскі Трэцяга Райху ўварваліся ў Нарвэгію і Данію
  • 1946 — у Міхэндорфе (Нямеччына) утварылася Беларускае літаратуранае згуртаваньне «Шыпшына»
  • 1970 — у Менску адбыўся стыхійны моладзевы мітынг, разагнаны міліцыяй і ўнутранымі войскамі
  • 1989 — войскі СССР разагналі мітынг у Тбілісі, у выніку чаго 20 чалавек загінула і тысячы атрымалі раненьні
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Зьнічкі і кветкі ў памяць пра загіблых у катастрофе
    Зьнічкі і кветкі ў памяць пра загіблых у катастрофе

    10 красавіка:

  • 1710 — у Вялікабрытаніі пачаў дзейнічаць першы ў сьвеце закон аб аўтарскім праве
  • 1762кароль і вялікі князь Станіслаў Ляшчынскі надаў Шклову Магдэбурскае права і герб
  • 1833 — пачатак вытворчасьці запалак, якія сьпярша зьмяшчалі белы фосфар і былі атрутнымі
  • 1861 — заснаваньне Масачусэцкага тэхналягічнага інстытуту
  • 1864Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: улады Расейскае імпэрыі арыштавалі Рамуальда Траўгута
  • 1944Ісьляндыя атрымала незалежнасьць ад Даніі
  • 1972 — падпісаньне міжнароднае Канвэнцыі пра забарону біялягічнае зброі
  • 2010Катастрофа Ту-154 пад Смаленскам (на выяве)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Помнік ахвярам Бухэнвальду
    Помнік ахвярам Бухэнвальду

    11 красавіка: Міжнародны дзень вызваленьня вязьняў канцэнтрацыйных лягераў

  • 1713 — складаньне Утрэхцкага міру, якім завяршылася Вайна за гішпанскую спадчыну; паводле гэтае дамовы Вялікабрытанія атрымала Гібральтар
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: каля вёскі Новы Двор паўстанцкі аддзел Лідзкага павету на чале зь Людвікам Нарбутам зазнаў паразу ад колькасна большага расейскага войска
  • 1868 — скасаваньне сыстэмы сёгунату ў Японіі
  • 1919 — польскія войскі занялі Вільню
  • 1927 — прыняцьце Канстытуцыі БССР
  • 1940Гітлер перайменаваў Лодзь у Ліцманштат
  • 1941 — утварылася Магілёўская дырэкцыя радыётрансьляцыйных сетак
  • 1945амэрыканскія войскі вызвалілі канцэнтрацыйны лягер у Бухэнвальдзе (на выяве)
  • 1995 — галадоўка дэпутатаў у будынку Вярхоўнага Савету Беларусі
  • 2011 — тэрарыстычны акт у менскім мэтро
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Юры Гагарын
    Юры Гагарын

    12 красавіка: Дзень касманаўтыкі

  • 1606 — прыняцьце новага сьцяга зьвязу Ангельшчыны і Шатляндыі — «Union Jack», дзяржаўнага сьцяга Вялікабрытаніі
  • 1709Паўночная вайна: у бітве пад Ляхавічамі войска гетмана вялікага літоўскага Казімера Яна Сапегі перамагло войска гетмана польнага літоўскага Рыгора Агінскага, хаўрусьніка Пятра I
  • 1861 — пачатак Грамадзянскае вайны ў ЗША
  • 1926 — у Вільні распачаўся г. зв. «Працэс 94-х» — суд, учынены ўладамі міжваеннае Польскае Рэспублікі над дзеячамі беларускага нацыянальнага руху
  • 1946Сырыя атрымала незалежнасьць ад Францыі
  • 1961 — адбыўся першы палёт чалавека ў космас, які ажыцьцявіў Юры Гагарын (на выяве)
  • 1981 — запуск шатла «Калюмбія», першага пілятаванага касьмічнага апарату шматразовага выкарыстаньня
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Абраз Бялыніцкае Маці Божай, XVII ст.
    Абраз Бялыніцкае Маці Божай, XVII ст.

    13 красавіка: Сусьветны Дзень рок-н-ролу

  • 1598 — кароль Францыі Генрых IV падпісаў Нанцкі эдыкт
  • 1603вайна Рэчы Паспалітае са Швэцыяй: гетман вялікі літоўскі Ян Караль Хадкевіч здабыў фартэцыю Дорпат у Інфлянтах
  • 1756 — падпісаньне булы Папы Рымскага пра каранацыю абраза Бялыніцкае Маці Божай (на выяве)
  • 1814 — нямецкі матэматык Карл Вітэ атрымаў ступень доктара філязофіі ў веку 12 гадоў
  • 1870 — у Нью-Ёрку адкрыўся слынны Музэй мастацтваў «Мэтраполітэн»
  • 1881 — у Пецярбургу рэвалюцыянэр-нарадаволец Ігнат Грынявіцкі бомбай забіў расейскага цара Аляксандра II і загінуў пры тым сам
  • 1923 — урачыстае адкрыцьцё ў Лёндане знакамітага стадыёну «Ўэмблі»
  • 1940сталінскія ўлады выслалі з Заходняе Беларусі 24 тыс. чалавек, аднесеных імі да «чуждага элемэнту»
  • 1962 — першы выступ The Beatles у «Star Club» у Гамбургу
  • 1986Ян Павал II першым сярод Папаў Рымскіх наведаў сынагогу
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Абраз Віленскіх пакутнікаў у Царкве Сьв. Пятра і Паўла (Менск)
    Абраз Віленскіх пакутнікаў у Царкве Сьв. Пятра і Паўла (Менск)

    14 красавіка:

  • 1347 — паводле паданьня, у Вільні павесілі Антона (Кругляца), аднаго з трох праваслаўных пакутнікаў (на выяве)
  • 1621 — абвяшчэньне самароспуску зьвязу нямецкіх князёў «Пратэстанцкая Ліга»
  • 1669 — згодна з Андрусаўскім замірэньнем Маскоўская дзяржава мусіла вярнуць Кіеў Рэчы Паспалітай, аднак маскоўскі гаспадар адмовіўся прытрымлівацца падпісанае дамовы
  • 1849 — вугорскія паўстанцы абвясьцілі незалежнасьць Вугоршчыны ад Аўстрыі
  • 1871 — заснаваньне нямецкага парлямэнту — Райхстагу
  • 1912 — пасажырскі ляйнэр «Тытанік» сутыкнуўся з айсбэргам
  • 1978 — у Тбілісі прайшла масавая дэманстрацыя з патрабаваньнем вызнаньня грузінскае мовы афіцыйнай
  • 1999 — завяршыліся асноўныя працы дзеля расшыфроўкі геному чалавека
  • 2007 — сотні тысячаў дэманстрантаў запатрабавалі захаваньне сьвецкае дзяржавы ў Турэччыне
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Крыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»
    Крыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»

    15 красавіка:

  • 1589Крыштап Мікалай Радзівіл «Пярун» (на выяве) заступіў на пасаду гетмана вялікага літоўскага
  • 1874 — няпрызнаныя парыскія мастакі К. Манэ, А. Рэнуар, К. Пісаро, П. Сезанн, Э. Дэга адкрылі на бульвары Капуцынаў уласную выставу
  • 1877 — італьянскі вынаходнік Энрыка Фарляніні падняў у паветра прота-гелікоптэр
  • 1891Томас Эдысан прадэманстраваў уласную машыну рухомае выявы
  • 1896 — у Атэнах завяршыліся першыя з часоў Антычнасьці Алімпійскія гульні
  • 1919 — у Менску пры пэдагагічным інстытуце ўтварылася Менскае навуковае пэдагагічнае таварыства
  • 1919 — у Расеі распачалося стварэньне сыстэмы канцэнтрацыйных лягераў
  • 1923 — пачатак масавае вытворчасьці інсуліну для лячэньня дыябэту
  • 1951 — у Лёндане ўпершыню прайшоў конкурс «Міс Сусьвет»
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Якуб Ясінскі
    Якуб Ясінскі

    16 красавіка:

  • 1525 — улады Цюрыха забаранілі правядзеньне каталіцкіх набажэнстваў
  • 1705 — каралева Вялікабрытаніі Ганна пасьвяціла Ісака Ньютана ў рыцары
  • 1794 — Паўстаньне Т. Касьцюшкі: Якуб Ясінскі (на выяве) узначаліў змаганьне з войскамі Расейскае імпэрыі ў Вялікім Княстве Літоўскім
  • 1831 — Вызвольнае паўстаньне: жыхары Ашмянаў атрымалі паразу ў баі з расейскімі карнікамі, па якой распачалася разьня месьцічаў (загінула 150 чалавек)
  • 1848 — скасаваньне прыгоннага права ў Аўстра-Вугоршчыне
  • 1871 — прыняцьце канстытуцыі Нямецкае імпэрыі, згодна зь якой Бэрлін атрымаў сталічны статус
  • 1945Другая Сусьветная вайна: распачалася Бэрлінская наступальная апэрацыя савецкіх войскаў
  • 1947 — амэрыканец Бэрнард Барух увёў паняцьце «Халодная вайна» для азначэньня дачыненьняў паміж СССР і ЗША
  • 1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Кубаю
  • 2003 — падпісаньне Атэнскага трактату, згодна зь якім 10 новых краінаў уступілі ў ЭЗ
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Лебядзіная сажалка ў Менскім батанічным садзе
    Лебядзіная сажалка ў Менскім батанічным садзе

    17 красавіка:

  • 1492 — Хрыстафор Калюмб падпісаў пагадненьне з каралём і каралеваю Гішпаніі пра зьдзяйсьненьне экспэдыцыі дзеля пошуку заходняга шляху да Індыі
  • 1521 — Мартын Лютэр выступіў з прамоваю перад Вормскім райхстагам з падтрымкаю ўласнага вучэньня, па чым яго вызналі ерэтыком
  • 1856 — абвяшчэньне Квэбэку сталіцаю Канады
  • 1875 — ангелец Нэвіл Чэмбэрлен вынайшаў більярдную гульню «снукер»
  • 1932 — заснаваньне Цэнтральнага батанічнага саду ў Менску (на выяве)
  • 1941 — Другая сусьветная вайна: Югаславія капітулявала перад Нямеччынай
  • 1970 — на Зямлю пасьпяхова вярнуўся касьмічны апарат Апалён-13
  • 1980 — Паўднёвая Радэзія зьмяніла назву на Зымбабвэ
  • 1982 — каралева Вялікабрытаніі Лізавета II афіцыйна надала Канадзе поўную незалежнасьць
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Бона Сфорца
    Бона Сфорца

    18 красавіка: Міжнародны дзень помнікаў і мясьцінаў

  • 1518 — вялікі князь Жыгімонт Стары ажаніўся з Бонаю Сфорцаю (на выяве)
  • 1694 — у Віленскай катэдры біскуп Канстантын Казімер Бжастоўскі пракляў гетмана Казімера Яна Сапегу
  • 1870I Ватыканскі сабор прыняў дагмат пра бязгрэшнасьць Папы Рымскага
  • 1881 — у Паўднёвым Кенсынгтане (Лёндан) адкрыўся найбуйнейшы на той час музэй прыродніцтва
  • 1902 — у Даніі ўпершыню выкарысталі дактыляскапію дзеля вызначэньня злачынца
  • 1906 — у Сан-Францыска адбыўся землятрус, адзін з найбольш разбуральных у гісторыі ЗША
  • 1909 — Папа Рымскі Піюс X кананізаваў Жанну д’Арк
  • 1922 — улучэньне Сярэдняе Літвы ў склад міжваеннае Польскае Рэспублікі
  • 1952 — за адну ноч сталінскія ўлады вывезьлі з Заходняе Беларусі 1683 радзіны, якіх абвінавацілі ў «варожай дзейнасьці супраць калгасаў»
  • 1990 — заснаваньне Гарадзенскае абласное краязнаўчае асацыяцыі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Грэйс Келі
    Грэйс Келі

    19 красавіка:

  • 1713 — імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі Карл VI дзеля працягу роду Габсбургаў выдаў Прагматычную санкцыю
  • 1773 — у Варшаве распачалася праца Вальнага сойму, які зацьвердзіў першы падзел Рэчы Паспалітае
  • 1775 — пачатак Вайны за незалежнасьць ЗША
  • 1918 — у Кіеве адбылося першае супольнае паседжаньне прадстаўнікоў урадаў БНР і УНР
  • 1919 — польскія войскі занялі Вільню
  • 1927 — заснаваньне Дзяржаўнага сымфанічнага аркестру Беларусі
  • 1928 — завяршылася выданьне першага Оксфардзкага слоўніка ангельскае мовы
  • 1933 — у ЗША скасавалі залаты стандарт
  • 1943Другая сусьветная вайна: габрэі Варшаўскага гета распачалі ўзброенае паўстаньне супраць нацыстаў
  • 1956 — амэрыканская кіназорка Грэйс Келі (на выяве) пабралася шлюбам з князем Манака Рэнье III
  • 1971 — запуск савецкае арбітальнае станцыі «Салют-1»
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    П’ер ды Марыя Кюры
    П’ер ды Марыя Кюры

    20 красавіка:

  • 1534 — Жак Карт’е адплыў з Сэн-Маля (Францыя) з мэтаю адшукаць шлях да Кітаю
  • 1653Олівэр Кромўэл разагнаў апазыцыю ў ангельскім парлямэнце
  • 1841 — публікацыя першага ў гісторыі дэтэктыўнага апавяданьня — «Забойства на вуліцы Морг» аўтарства Эдгара Алана По
  • 1855Яўстах Тышкевіч заснаваў у будынку бібліятэкі Віленскага ўнівэрсытэту Музэй старажытнасьцяў
  • 1902 — сужэнцы П’ер Кюры ды Марыя Складоўская-Кюры (на выяве) атрымалі чысты рад
  • 1915Першая сусьветная вайна: нямецкая авіяцыя ўчыніла бамбаваньне Беластоку, у выніку чаго загінула 13 чалавек
  • 1918 — Народны сакратарыят БНР выдаў «Часовы наказ мясцовым Беларускім Радам»
  • 1940 — у ЗША прадэманстравалі першы электронны мікраскоп
  • 1986 — у Менску на Траецкім прадмесьці некалькі дзясяткаў удзельнікаў Аўганскае вайны, нацкаваных камсамолам і КДБ, напалі на падлеткаў, што сьвяткавалі Гуканьне вясны
  • 1989 — камуністычныя ўлады Кітаю загадалі студэнтам ачысьціць плошчу Цяньаньмынь у Пэкіне
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Ромулус і Рэмус
    Ромулус і Рэмус

    21 красавіка:

  • 753 да н. э. — згодна з паданьнем Ромул (на выяве) заклаў Рым
  • 1519 — на ўзьбярэжжы Мэксыкі высадзіўся гішпанскі канкістадор Эрнан Картэс
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: аддзел Зыгмунта Серакоўскага разьбіў расейцаў у бітве пад Генетынамі
  • 1870I Ватыканскі сабор прыняў «Дагматычную канстытуцыю каталіцкае веры»
  • 1910камэта Галея максымальна наблізілася да Зямлі
  • 1944 — у Францыі жанчыны атрымалі выбарчае права
  • 1960 — скончылася будова новае сталіцы Бразыліі
  • 1967 — вайсковы пераварот «чорных палкоўнікаў» у Грэцыі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Францішка Ўршуля Радзівіл
    Францішка Ўршуля Радзівіл

    22 красавіка: Дзень Зямлі

  • 1370 — закладка першага каменя Бастыліі
  • 1529Гішпанія і Партугалія падзялілі паміж сабою Ўсходнюю паўкулю
  • 1725гетман Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька» пабраўся шлюбам з Францішкай Уршуляй Вішнявецкай (на выяве)
  • 1769 — у Вэрсалі зьявілася вядомая куртызанка М. Ж. Дзюбары
  • 1794 — пачатак паўстаньня Т. Касьцюшкі ў Вялікім Княстве Літоўскім, якое ўзначаліў палкоўнік Якуб Ясінскі
  • 1838 — украінскі паэт Тарас Шаўчэнка напісаў паэму «Кацярына»
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: каля мястэчка Азёры адбыўся бой паміж аддзелам Аляксандра Лянкевіча і расейскімі войскамі
  • 1915Першая сусьветная вайна: у бітве каля Іпру (Бэльгія) нямецкае камандваньне ўпершыню выкарыстала атрутны газ
  • 1994 — у Менску распачалася першая сустрэча беларускае моладзі сьвету
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Герб Нясьвіжа
    Герб Нясьвіжа

    23 красавіка: Міжнародны дзень кнігаў і аўтарскага права

  • 997 — каля Гданьску забілі біскупа Адальбэрта, пазьней кананізаванага і вызнанага патронам Каталіцкага Касьцёла ў Польшчы
  • 1169 — уладу ў Эгіпце захапіў Салах ад-Дзін
  • 1348 — кароль Ангельшчыны Эдўард III заснаваў ордэн Падвязкі
  • 1586кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Нясьвіжу Магдэбурскае права і герб (на выяве)
  • 1794Паўстаньне Т. Касьцюшкі: аддзелы Якуба Ясінскага авалодалі Вільняю
  • 1916 — ірляндзкія рэвалюцыянэры занялі асноўныя будынкі ў Дубліне і абвясьцілі незалежнасьць Ірляндыі ад Брытанскае кароны
  • 1941Другая Сусьветная вайна: Грэцыя капітулявала перад Трэцім Райхам
  • 1950 — войска Чан Кайшы поўнасьцю эвакуявалася з кантынэнтальнага Кітаю, пакінуўшы краіну пад уладаю камуністаў на чале з Мао Дзэ-дунам
  • 1985 — на Пленуме ЦК КПСС узялі курс на перабудову
  • 2007 — утварэньне беларускамоўнага тэлеканалу Белсат
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Бібліятэка Кангрэсу ЗША
    Бібліятэка Кангрэсу ЗША

    24 красавіка: Міжнародны дзень салідарнасьці моладзі

  • 1347 — паводле паданьня, у Вільні павесілі Івана (Няжылу), аднаго з трох праваслаўных пакутнікаў
  • 1648кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Кейданам Магдэбурскае права і герб
  • 1792 — у Вашынгтоне распачалася будова Белага Дому
  • 1794Паўстаньне Т. Касьцюшкі: утварылася Найвышэйшая Літоўская Рада — часовы ўрад Вялікага Княства Літоўскага
  • 1800 — заснаваньне Бібліятэкі Кангрэсу ЗША (на выяве)
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: аддзел Людвіка Зьвяждоўскага заняў места Горкі
  • 1884Грынвіч зацьвердзілі месцам праходжаньня нулявога мэрыдыяну
  • 1900 — выйшла асноўная праца Зыгмунда Фройда «Тлумачэньне сноў»
  • 1916 — у Дубліне распачалося Велікоднае паўстаньне
  • 1959 — у Лідзе адкрыўся краязнаўчы музэй
  • 1981 — прэзэнтацыя першага пэрсанальнага кампутара IBM
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Рабінзон Круза
    Рабінзон Круза

    25 красавіка:

  • 1719 — пабачыла сьвет першае выданьне раману Даніеля Дэфо «Рабінзон Круза» (на выяве)
  • 1826 — у Вялікабрытаніі запатэнтавалі першы аўтамабіль з рухавіком унутранага згараньня
  • 1859 — распачалося будаваньне Суэцкага каналу
  • 1867 — улады Японіі адкрылі Токіё для замежнага гандлю
  • 1901 — у штаце Нью-Ёрк упершыню ў сьвеце ўвялі аўтамабільныя нумары
  • 1945сустрэча на Эльбе савецкіх і амэрыканскіх войскаў
  • 1946 — у Рэгенсбургу (Нямеччына) адбыліся асьвячэньне і першая служба ў беларускай праваслаўнай царкве
  • 1953 — часопіс «Nature» апублікаваў рэвалюцыйны артыкул «Малекулярная структура нуклеінавых кісьляў»
  • 2004 — адбыўся II Усебеларускі сход інтэлігенцыі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    4-ы блёк Чарнобыльскае АЭС пасьля выбуху
    4-ы блёк Чарнобыльскае АЭС пасьля выбуху

    26 красавіка: Дзень памяці ахвяраў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

  • 1569кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст зацьвердзіў рашэньне дэлегатаў Валынскага ваяводзтва пра далучэньне да Каралеўства Польскага
  • 1586 — у Магілёве ўтварылася праваслаўнае брацтва, адно зь першых на Беларусі
  • 1607 — заснаваньне Джэймстаўна, першага паселішча брытанскіх каляністаў на тэрыторыі сучасных ЗША
  • 1795Расейская імпэрыя анэксавала Курляндыю, колішняе валоданьне Рэчы Паспалітае
  • 1937 — у часе грамадзянскае вайны ў Гішпаніі нацысты ўчынілі бамбаваньне места Гернікі
  • 1986 — у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (на выяве) адбылося моцнае забруджваньне тэрыторыі Беларусі выкідам са станцыі, у меншай ступені пацярпелі Расея ды Ўкраіна
  • 1989 — у Менску ўпершыню прайшоў «Чарнобыльскі шлях»
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Жыровіцкі кляштар
    Жыровіцкі кляштар

    27 красавіка:

  • 1509 — папа рымскі Юліюс II адлучыў ад Касьцёла Вэнэцыю
  • 1613 — заснаваньне грэка-каталіцкага (вуніяцкага) кляштару ў Жыровічах (на выяве)
  • 1794Паўстаньне Т. Касьцюшкі: войскі Вялікага Княства Літоўскага пад камандай Стэфана Грабоўскага атрымалі перамогу над расейцамі
  • 1906 — адбылося першае паседжаньне Дзяржаўнае думы Расейскае імпэрыі
  • 1919 — польскія войскі занялі Горадню, дзе знаходзіўся ўрад Беларускае Народнае Рэспублікі і беларускае войска
  • 1945Беларусь прынялі ў склад дзяржаваў-заснавальніцаў ААН
  • 1966Андрэй Грамыка зрабіўся першым савецкім дзеячом, якога прыняў Папа Рымскі
  • 1967 — адкрыцьцё Сусьветнае выставы ў Манрэалі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Канстантын Астроскі
    Канстантын Астроскі

    28 красавіка:

  • 1512 — у бітве пад Вішняўцом супольнае войска Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага пад камандай гетмана Канстантына Астроскага (на выяве) перамагло татарскае войска крымскага хана Мэнглі-Гірэя
  • 1794 — жыхары Горадні далучыліся да паўстаньня Т. Касьцюшкі
  • 1814Напалеона выслалі на востраў Эльба
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: пад вёскаю Пятровічы (цяпер у межах Менску) адбылася няўдалая бітва мясцовых паўстанцаў з рэгулярнымі часткамі расейскага войска
  • 1914 — у ЗША запатэнтавалі паветраны кандыцыянэр
  • 1918Народны сакратарыят Беларускае Народнае Рэспублікі зацьвердзіў беларускую мову ў якасьці дзяржаўнае і абавязковае ў Беларусі і прыняў пастанову пра адкрыцьцё ў Менску ўнівэрсытэту
  • 1919 — у Вільні пачала выдавацца газэта «Беларуская думка»
  • 1939Гітлер абвясьціў пра разрыў акту ненападу зь міжваеннай Польскай Рэспублікаю
  • 1956 — улады СССР зьнялі з дэпартаваных народаў статус спэцпасяленцаў
  • 2001Дэніс Тыта зрабіўся першым у гісторыі касьмічным турыстам
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Кардынал Рышэльё
    Кардынал Рышэльё

    29 красавіка: Міжнародны дзень танцу

  • 1429Стогадовая вайна: у бітве за Арлеан францускія войскі пад камандаю Жанны д’Арк атрымалі перамогу над ангельцамі
  • 1624 — кароль Францыі Людовік XIII прызначыў кардынала Рышэльё (на выяве) першым міністрам дзяржавы
  • 1770 — брытанскі капітан Джэймз Кук упершыню высадзіўся ў Аўстраліі
  • 1831Вызвольнае паўстаньне: у бітве пад Кейданамі паўстанцы перамаглі расейскае войска
  • 1882 — у Бэрліне ўвялі ў эксплюатацыю першую ў сьвеце экспэрымэнтальную лінію тралейбуса
  • 1897 — ангельскі фізык Джозэф Томсан паведаміў пра адкрыцьцё электрона
  • 1918 — Усеўкраінскі зьезд хлебаробаў абвясьціў Паўла Скарападзкага гетманам Украіны
  • 1975 — завяршыўся вывад войскаў ЗША зь Віетнаму
  • 1987 — распачалося беларуска-латыскае ральлі пратэсту супраць будовы Дзьвінская ГЭС
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Царква Сьв. Пятра і Паўла пры базылянскім кляштары ў Беразьвеччы, зьнішчаная бальшавікамі
    Царква Сьв. Пятра і Паўла пры базылянскім кляштары ў Беразьвеччы, зьнішчаная бальшавікамі

    30 красавіка: Сусьветны дзень местаў-сяброў

  • 711 — арабскія войскі высадзіліся на ўзьбярэжжы Гішпаніі, распачаўшы яе заваёву
  • 1237 — дзень заснаваньня Бэрліна
  • 1638 — староста амсьціслаўскі Язэп Корсак фундаваў у Беразьвеччы базылянскі кляштар (на выяве)
  • 1789 — у Фэдэрал-холе (Нью-Ёрк) прайшла інаўгурацыя першага прэзыдэнта ЗША Джорджа Вашынгтона
  • 1900 — анэксія Гавайскіх астравоў Злучанымі Штатамі
  • 1905 — расейскі імпэратар Мікалай II падпісаў указ пра свабоду веры
  • 1975 — узяцьце віетнамскімі камуністамі Сайгону
  • 1980 — каралева Нідэрляндаў Юліяна адмовілася ад стальцу на карысьць сваёй дачкі Бэатрыкс
  • 1994 — набыла сілу Канстытуцыя Беларусі, прынятая 15 сакавіка
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя