11 лістапада
Выгляд
← лістапад → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
2024 год Усе дні |
11 лістапа́да — 316-ы дзень году (315-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 51 дзень.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1215 — распачаўся IV Латэранскі Сусьветны сабор, найбуйнейшы ў Сярэднявеччы
- 1673 — у Хоцінскай бітве кароль і вялікі князь Ян Сабескі пасьпяхова застасаваў ракеты Казімера Семяновіча
- 1918:
- абвяшчэньне незалежнасьці Польшчы
- скончылася Першая сусьветная вайна
- у Вяліскім павеце выбухнула антыбальшавіцкае паўстаньне сялянаў
- 1923 — Прэзыдыюм Рады БНР пераехаў з Коўны ў Прагу
- 1940 — II Сусьветная вайна: нямецкі дапаможны крэйсэр «Atlantis» захапіў сакрэтныя дакумэнты з парахода «Automedon», якія надалей паўплывалі на далучэньне Японіі да ваенных дзеяньняў
- 1975 — Ангола атрымала незалежнасьць ад Партугаліі
- 1988 — аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту прыняў адозву «Да грамадзянаў Беларусі», у якой акрэсьліў палітычную пазыцыю руху
- 1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Ватыканам, заснаваньне Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі
- 2004 — Летува першай з краінаў Эўразьвязу ратыфікавала статутную дамову ЭЗ
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1155 — Альфонса VIII Кастыльскі, кароль Кастыліі
- 1714 — Марцін Матушэвіч, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, паэт
- 1821 — Фёдар Дастаеўскі, расейскі пісьменьнік беларускага паходжаньня
- 1837 — Артур Гротгер, польскі мастак
- 1875 — Альбэрт Паўловіч, беларускі паэт-гумарыст, драматург, перакладчык і мастак
- 1882 — Густаў VI Адольф, кароль Швэцыі
- 1893 — Піліп Кізевіч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч
- 1903 — Аляксандар Ільінскі, беларускі тэатральны актор
- 1908 — Міхась Багун, беларускі паэт і перакладнік
- 1910 — Антон Каржанеўскі, беларускі мастак
- 1922 — Курт Вонэгут, амэрыканскі пісьменьнік
- 1928 — Алесь Белакоз, беларускі настаўнік, краязнаўца, музэязнаўца
- 1929 — Леанід Сушчэня, беларускі біёляг
- 1945 — Даніель Артэга, нікарагуанскі палітык
- 1955 — Галіна Тычка, беларуская літаратуразнаўца
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1975 — Пётар Савачкін, беларускі гісторык
- 2004 — Ясір Арафат, кіраўнік Палестынскай аўтаноміі
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Польшча — Дзень незалежнасьці
- Праваслаўныя, Беларусь — Настасься (народны каляндар)
- Каталікі, Беларусь — Марцін (народны каляндар)