Статуя Свабоды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Статуя Свабоды
Statue of Liberty*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Statue of Liberty 7.jpg
Статуя на востраве Свабоды
Краіна ЗША
Тып Культурны
Крытэры i, vi
Спасылка 307
Рэгіён** Эўропа і Паўночная Амэрыка
Каардынаты 40°41′21″ пн. ш. 74°2′40″ з. д. / 40.68917° пн. ш. 74.04444° з. д. / 40.68917; -74.04444Каардынаты: 40°41′21″ пн. ш. 74°2′40″ з. д. / 40.68917° пн. ш. 74.04444° з. д. / 40.68917; -74.04444
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1984  (8-я сэсія)
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО

Ста́туя Свабо́ды (анг. Statue of Liberty, першапачатковая назва — Свабода, што асьвятляе сьвет: анг. Liberty Enlightening the World, франц. la Liberté éclairant le monde) — адна з самых знакамітых скульптур у ЗША і сьвеце, якую часта называюць «сымбалем Нью-Ёрку і ЗША»[1], «сымбалем свабоды і дэмакратыі»[2], «Лэдзі Свабода»[3]. Аўтарам статуі быў Фрэдэрык Агюст Бартольдзі, а канструяваньнем кіраваў Аляксандар Эйфэль. Статуя была падораная 28 кастрычніка 1886 году францускім народам амэрыканцам у гонар стагодзьдзя Амэрыканскай рэвалюцыі.[1]

Статуя Свабоды ёсьць фігурай жанчыны ва ўбраньні, якая зьяўляецца ўвасабленьнем рымскай багіні волі Лібэртас. Яна трымае факел над галавой у правай руцэ, а ў левай руцэ трымае tabula ansata, на якой напісана «JULY IV MDCCLXXVI» (4 ліпеня 1776 году), то бок дата ўхваленьня Дэклярацыі незалежнасьці ЗША. Зламаны ланцуг ляжыць ля ейных ног, а яна ідзе наперад. Статуя стала сымбалем свабоды і Злучаных Штатаў, а таксама зьяўляўся і зьяўляецца сыгналам ветлівасьці для імігрантаў, якія прыбываюць з-за мяжы.

Бартольдзі быў натхнёны францускім прафэсарам права і палітыкам, Эдуарам Рэнэ дэ Лябуле, які, як кажуць, заўважыў у 1865 годзе, што любы помнік падняты ў гонар незалежнасьці ЗША будзе сумесным праектам народаў Францыі і ЗША. Праз пасьляваенную нестабільнасьць у Францыі, праца над статуяй не распачыналася да пачатку 1870-х гадоў. У 1875 годзе, Лябуле прапанаваў прафінансаваць праект французскімі грашыма, а ЗША падрыхтаваць месца і пабудаваць п’едэстал. Бартольдзі скончыў галаву і руку, якая нясе факел, гэтыя часткі пазьней былі выстаўленыя для рэкламы на міжнародных выставах.

Рука, якая нясе факел, зьявілася на Сусьветнай выставе ў Філадэлфіі ў 1876 годзе, а потым у Мэдысан-сквэр у Мангэтане, дзе прабыла з 1876 па 1882 год. Збор сродкаў праходзіў зь цяжкасьцямі, асабліва для амэрыканцаў, і да 1885 году працы над п’едэсталам былі пад пагрозай праз адсутнасьць сродкаў. Амэрыканскі выдавец Джозэф Пуліцэр ачоліў кампанію па збору ахвяраваньняў, каб скончыць праект, і прыцягнуў больш за 120 тысяч укладальнікаў, большасьць зь якіх ахвяравалі менш за даляр. Статуя была пабудавана ў Францыі, адпраўленыя за мяжу ў скрынях, і сабраная на ўкамплектаваным п’едэстале на востраве Бэдлас, які апасьля атрымаў назоў востраў Свабоды. Адкрыцьцё статуі было адзначана парадам у Нью-Ёрку і цырымонiяй прысвячэньня пад старшынствам прэзыдэнта ЗША Гровэра Кліўлэнда.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Статуя Свабодысховішча мультымэдыйных матэрыялаў