Перайсьці да зьместу

Вялікі бар’ерны рыф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вялікі бар’ерны рыф
анг. Great Barrier Reef[~ 1]
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО
Выгляд на Вялікі бар’ерны рыф з космасу
Краіна Аўстралія
Тып прыродны
Крытэры vii, viii, ix, x
ID 154
Рэгіён[~ 2] Азія і Акіянія
Каардынаты 18°17′10″ пд. ш. 147°42′00″ у. д.HGЯO
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1981 (5-я)

Вялі́кі бар’е́рны рыф — найвялікшы ў сьвеце каралавы рыф, знаходзіцца на ўсходзе ад узьбярэжжа Аўстраліі. Гэта найвялікшае на Зямлі стварэньне жывых арганізмаў, якое бачна з космасу як белая смуга ў блакітным акіяне. Складаецца з больш за 2,9 тысячы асобных рыфаў і 900 астравоў, якія распасьціраюцца больш за 2,3 тысяч кілямэтраў над агульнай плошчай каля 344,4 тысячы км²[1][2]. У 1981 годзе рфы быў вылучаны ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО як прыродная спадчына[3]. Паводле некаторых выказваньняў зьяўляецца адным зь сямі прыродных цудаў сьвету[4].

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Шырыня рыфу — ад 300 мэтраў да 2 кілямэтраў, а адлегласьць ад кантынэнту складае 8—180 км. Складаецца ён з каля 2900 асобных рыфаў і каля 900 астравоў. Агульная плошча Вялікага бар’ернага рыфу складае 244 тыс. км². Дасьледаваньні, якія вяліся на рыфах, выявілі, што таўшчыня некаторых каралаў перавышае 500 мэтраў. Узрост каралаў ацэньваецца каля 2 млн. гадоў, а некаторых — да 18 млн гадоў.

Натуральнае асяродзьдзе

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Марская зорка

Існуе каля 350 гатункаў каралаў, 1500 гатункаў рыб, больш за 4000 гатункаў малюскаў, 500 гатункаў водарасьцяў і 215 гатункаў птушак. Вялікшыя выспы пакрыты густой трапічнай расьліннасьцю. Вялікі бар’ерны рыф — гэта адно з найцікавейшых турыстычных месцаў Аўстраліі.

З 26 кастрычніка 1981 году як марскі парк (Great Barrier Reef Marine Park) Вялікі бар’ерны рыф уключаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Плошча парка, якая ахоўваецца ЮНЭСКО, складае 346 000 км².

Рыфы дзеляцца на тры тыпы:

  • прыбрэжныя — фармуюцца каля ўзьбярэжжаў выспаў ці кантынэнтаў;
  • бар’ерныя — далей ад берага;
  • акіянічныя — у акіяне.

Адкрывальнікі Вялікага бар’ернага рыфу

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. «Great Barrier Reef Travel Guide». Fodor's.
  2. «Review of the Great Barrier Reef Marine Park Act 1975». Department of the Environment and Heritage.
  3. UNEP World Conservation Monitoring Centre (1980). «Protected Areas and World Heritage – Great Barrier Reef World Heritage Area». Department of the Environment and Heritage.
  4. «The Seven Natural Wonders of the World». CNN.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]