Перайсьці да зьместу

Балтымар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Балтымар
Населены пункт
Сьцяг Герб
  • Кароткая назва: Baltimore
Краіна ЗША
Штат Мэрылэнд
Дата заснаваньня 1729
Кіраўніцтва і ўлада
Mayor of Baltimore[d] Брэндан Скот[d][1][2]
Заканадаўчы орган Baltimore City Council[d]
Геаграфія
Плошча 238,4 км²
Вышыня НУМ 10 м
Каардынаты 39°17′ пн. ш. 76°37′ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Этнахаронімы Baltimorean і Baltimoron[4]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 410[5], 443[5] і 667[5]
Паштовы індэкс 21201–21298, 21201, 21202, 21203, 21205, 21206, 21209, 21210, 21211, 21212, 21213, 21214, 21215, 21216, 21217, 21218, 21223, 21224, 21229, 21230, 21231, 21233, 21235, 21239, 21240, 21241, 21250, 21251, 21263, 21264, 21270, 21273, 21275, 21278, 21279, 21281, 21287, 21289, 21290, 21297 і 21298
Сайт www.BaltimoreCity.gov
Балтымар на мапе ЗША ±
Балтымар
Балтымар
Балтымар
Балтымар
Балтымар
Балтымар

Ба́лтымар (па-ангельску: Baltimore) — места штату Мэрылэнд, ЗША. Гэта 30-ы паводле колькасьці насельніцтва горад ЗША з насельніцтвам у 585 708 чалавек паводле перапісу насельніцтва 2020 году і, паводле ацэнак, 569 997 чалавек у 2025 годзе, у той час як аглямэрацыя Балтымару з насельніцтвам у 2,86 мільёнаў жыхароў уважаецца за 22-ю паводле велічыні ў краіне[6]. Горад таксама ёсьць часткай аб’яднанай статыстычнай зоны Вашынгтон—Балтымор, насельніцтва якой у 2020 годзе складала 9,97 мільёнаў чалавек. Места было абвешчанае незалежным горадам Канстытуцыяй штату Мэрыленд у 1851 годзе.

Чыгунка Балтымар—Агаё, найстарэйшая ў краіне, была пабудаваная ў 1830 годзе і ўмацавала статус Балтымара як важнага транспартнага вузла, даўшы вытворцам Сярэдняга Захаду і Апалачаў дасяг да гарадзкога порту. Унутраная гавань Балтымару была другім паводле велічыні портам, празь які імігранты траплялі ў ЗША пасьля вострава Эліс у Нью-Ёрку, што зрабіла Балтымар буйным вытворчым цэнтрам[7].

Парк Шэрўуд-Гардэнз.

Балтымар месьціцца ў паўночна-цэнтральнай частцы штату Мэрылэнд на рацэ Патапска, недалёка ад ейнага ўтоку ў Чэсапіскую затоку. Места разьмешчаная на лініі паміж плята Підмант і Атлянтычнай прыбярэжнай раўнінай, якая падзяляе Балтымар на «ніжні горад» і «верхні горад». Вышыня Балтымару вагаецца ад узроўню мора ў гавані да 150 мэтраў у паўночна-заходнім куце ля Пімліка[8].

Паводле перапісу насельніцтва 2010 году, агульная плошча Балтымару складала 239 км², зь якіх 210 км² займала сухазем’е, а 29 км² прыпадала на водную паверхню[9]. Такім чынам, 12,1% плошчы пакрытае вадой.

Балтымар мае вільготны субтрапічны або акіянічны клімат з гарачым летам, прахалоднай зімой і зь летнім пікам у колькасьці штогадовых ападкаў[10]. Лета звычайна цёплае, з рэдкімі навальніцамі. Ліпень, найцяплейшы месяц, мае сярэднюю тэмпэратуру 26,8 °C. Зімы розьняцца, таму могуць быць халоднымі або мяккімі з рэдкімі сьнегападамі. У студзені сярэдняя тэмпэратура содняў складае 2,1 °C[11], але яна даволі часта сягае да 10 °C, але часам можа апускацца ніжэй за −7 °C, калі на рэгіён уплываюць арктычныя паветраныя масы[11].

Вясна і восень мяккія, прычым вясна ёсьць найбольш вільготным сэзонам з пункту гледжаньня колькасьці дзён з ападкамі. Лета сьпякотнае і вільготнае зь сярэднесодневай тэмпэратурай у ліпені 27,1 °C[11]. Спалучэньне сьпякоты і вільготнасьці прыводзіць да пэрыядычных навальніцаў. Паўднёва-ўсходні брыз з затокі часта ўзьнікае летам па абедзе, калі гарачае паветра ўздымаецца над глыбінёю мацерыка. Пераважаюць вятры з паўднёвага захаду, якія ўзаемадзеюць з памянёным брызам, а таксама з ультравысокім уздымам паветра ў горадзе, што можа сур’ёзна пагоршыць якасьць паветра[12][13]. У канцы лета і пачатку восені праз ураганы могуць утварацца паводкі ў цэнтры места, не зважаючы на тое, што горад знаходзіцца далёка ад тыповых прыбярэжных зонаў штормавых прыплываў[14].

Цягам сэзону апады сьнегападу звычайна накідаюць сьнегу на 48 см. Тым ня менш, моцнасьць сьнегападаў розьніцца год ад агоду, прычым у некаторыя сэзоны назіраюцца толькі невялікія навалы сьнегу, а ў іншыя такія сьнегапады моцныя. У паўночных і заходніх прадмесьцях зімовы сьнегапад больш значны, і ў некаторых раёнах у сярэднім выпадае больш за 76 см сьнегу за зіму.

  1. ↑ https://mayor.baltimorecity.gov/
  2. ↑ Baltimore, Maryland // Ballotpedia — 2007.
  3. ↑ перапіс насельніцтва ЗША 2020 году / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША
  4. ↑ Lamar Jackson Plans Throwing Sessions With Teammates at Florida Atlantic (анг.)
  5. 1 2 3 https://www.nationalnanpa.com/area_code_maps/display.html?md
  6. ↑ Metropolitan and Micropolitan Statistical Areas Population Totals: 2020–2021. United States Census Bureau, Population Division (05.2022). Архіўная копія ад 03.2024 г.
  7. ↑ Baltimore Heritage Area. Maryland Historical Trust (02.2011). Архіўная копія ад 02.2012 г.
  8. ↑ Highest and Lowest Elevations in Maryland's Counties. Maryland Department of Natural Resources. Архіўная копія ад 10.2007 г.
  9. ↑ (no title provided). United States Census Bureau. Архіўная копія ад 02.2017 г.
  10. ↑ Irfan, Umair (12.2018) Winters are warming faster than summers. These US cities could lose the most freezing days by 2050.. Vox. Архіўная копія ад 03.2019 г.
  11. 1 2 3 Station: MD SCI CTR Baltimore, MD. National Oceanic and Atmospheric Administration. Архіўная копія ад 05.2023 г.
  12. ↑ Sanderson, Katharine Why it’s hot in the city: Heat wave in Baltimore made worse by hot air from Washington DC. // Nature. — 2009. — DOI:10.1038/news.2009.1164
  13. ↑ Roylance, Frank D. (01.2010) D.C. heat stagnates Baltimore’s air. The Baltimore Sun. Архіўная копія ад 12.2024 г.
  14. ↑ Mogil, H. Michael The Climate and Weather of Delaware, Maryland, and Washington, D.C. // Weatherwise. — 2009. — Т. 62. — № July–August 2009. — С. 16. — DOI:10.3200/WEWI.62.4.16-23

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]