Перайсьці да зьместу

Нью-Джэрзі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нью-Джэрзі
Сьцяг Нью-Джэрзі Герб Нью-Джэрзі
Сьцяг Нью-Джэрзі Герб Нью-Джэрзі
Штат Нью-Джэрзі на мапе ЗША
Мянушка «Штат садоў»
Сталіца Трэнтан
Найбуйнейшы горад Ньюарк
Плошча
47-я па ЗША
- агулам 22 608 км²
- сушы 19 062 км²
- вады 3546 км²
- % вады 15,7
Вышыня
- сярэдняя 80 м
Насельніцтва
11-е па ЗША
- агулам (2018) 8 908 520[1]
- шчыльнасьць 467/км²
Дата заснаваньня 18 сьнежня 1787 (3-ы)
Губэрнатар Філ Мэрфі
Часавы пас Усходні час: UTC-5/-4
Афіцыйная старонка

Нью-Джэ́рзі (па-ангельску: New Jersey) — штат на паўночным усходзе ЗША. Атрымаў назву ад імя абтока Джэрзі ў праліве Ля-Манш. Трэці па ліку штат, які ўвайшоў у склад ЗША. Насельніцтва — 8,899 млн чалавек (11-е месца ў ЗША, зьвесткі 2013 году). Сталіца — горад Трэнтан, найбуйнейшы горад — Ньюарк. Афіцыйная мянушка — «Штат садоў» (анг. Garden State).

Плошча штату — 22 608 км² (47-е, гэта значыць пятае з канца, месца ў ЗША). Штат дзеліцца на тры асноўныя раёны — Паўночны Джэрзі, Цэнтральны Джэрзі і Паўднёвы Джэрзі. Таксама ёсьць раён Саўт-Рывэр.

У старажытнасьці тэрыторыя штату была заселеная індзейцамі племя Лянапэ. Галяндзкія перасяленцы пачалі асталёўвацца тут у 1630-х. Вялікая частка тэрыторыі цяперашняга Нью-Джэрзі ўваходзіла тады, разам з часткай будучага штату Нью-Ёрк, у склад калёніі Новыя Нідэрлянды, са сталіцай у Новым Амстэрдаме. Рэгіён перайшоў пад уладу Англіі ў 1664 годзе, калі флятылія пад камандаваньнем палкоўніка Рычарда Нікалза ўвайшла ў гавань Нью-Ёрку і захапіла нідэрляндзкую калёнію.

У 1776 годзе тэрыторыя Нью-Джэрзі стала адной з 13 брытанскіх калёніяў, паўсталых супраць мэтраполіі. Падчас Войны за незалежнасьць штат некалькі разоў пераходзіў ад аднаго ваюючага боку да іншага, так што пасьля ён атрымаў назву «Раздарожжа Рэвалюцыі».

18 сьнежня 1787 году Нью-Джэрзі стаў трэцім штатам, які ўвайшоў у ЗША. 20 лістапада 1789 году ён першым з штатаў ратыфікаваў «Біль аб правах».

У апошнія дзесяцігодзьдзі XX стагодзьдзя ён фактычна стаў часткай вялізнай Нью-Ёрскай агламэрацыі. У штаце разьмяшчаецца буйны цэнтар ігральнага бізнэсу — Атлантыка Сіці, адзіны горад ЗША, акрамя Лас-Вэгасу, дзе казіно дазволена будаваць на сушы. Нягледзячы на разьвітую інфраструктуру і высокі ўзровень жыцьця, назіраецца інтэнсіўны адток насельніцтва, асабліва белага, на поўдзень краіны, асабліва ў штат Флорыда. У штат разам з тым працягвае прыбываць значная колькасьць мігрантаў, асабліва з лацінаамэрыканскага рэгіёну, у іх ліку, напрыклад, была і Сэлія Крус — знакамітая выканаўца сальсы.

Транспартная сетка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Штат абслугоўвае транспартная кампанія New Jersey Transit. У яе ўваходзяць:

  • У штаце Нью-Джэрзі маецца чыгунка Нью-Джэрзі Транзыт, па якой ходзяць прыгарадныя цягнікі ў Нью-Ёрк, а таксама ў блізкія да яго населеныя пункты. Далей у Нью-Ёрк можна дабрацца з дапамогай PATH.
  • Больш за 300 аўтобусных маршрутаў, якія абслугоўваюць штат Нью-Джэрзі, а таксама злучаюць яго зь Нью-Ёркам, Філадэлфіяй, і блізкімі да Нью-Ёрку населенымі пунктамі.
  • Сыстэма хуткаснага трамваю Hudson Bergen Light Rail (лёгкае мэтро) зьвязвае жыхароў паўночна-ўсходняй часткі штату Нью-Джэрзі. Сыстэма працуе на электрычнай цязе, ад кантактнага провада.
  • Нядаўна ў паўднёва-заходняй частцы Нью-Джэрзі пабудавалі сыстэму хуткаснага трамваю на дызельнай цязе.
Мапа сыстэмы PATH (лат)
Цягнік PATH

Паводле зьвестак Бюро эканамічнага аналізу ЗША, ВУП штату ў 2003 годзе склаў $397 млрд.

У штаце заснаваны гурт Ill Niño.

Беларусы Нью-Джэрзі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ The Official Web Site for The State of New Jersey. State of New Jersey. Праверана 24 красавіка 2023 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]