Родны край (1919)
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Родны край | |
Тып | газэта |
---|---|
Галоўны рэдактар | Тамаш Грыб |
Заснаваная | 1919 |
Закрытая | 1919 |
Мова | беларуская |
Штаб-кватэра | Гародня |
Родны край (22 чэрвеня — 10 ліпеня 1919, Гародня) — беларуская грамадзка-палітычная і ліатартурная газэта.
Выдавалася ў Гародні беларускімі эсэрамі. Апісвала самаўпраўства польскіх уладаў. Паведамляла пра культурнае жыцьцё на Гарадзеншчыне.
Выдадзена 6 нумароў. пасьля чаго выданьне забаранілі польскія ўлады, а рэдактара Тамаша Грыба арыштавалі. 20 ліпеня 1919 за ўдзел у выданьні газэты была арыштаваная і Паўліна Мядзёлка[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Г. В. Кісялёў. Паўліна Мядзёлка(недаступная спасылка) // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Глыбоцкага р-на. — Менск: БелЭн, 1995.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.
![]() |
Гэта — накід артыкула пра пэрыядычныя выданьні. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |