Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
1 чэрвеня: Міжнародны дзень абароны дзяцей
1676 — у часе Эляндзкае бітвы патануў найбуйнейшы лінейны карабель «Kronan» (на выяве)
1793 — у Парыжы ўзялі пад варту Мадам Ралян, дзяячку францускае рэвалюцыі
1836 — на месцы зьнішчанага гістарычнага цэнтру Берасьця ўлады Расейскае імпэрыі заклалі першы камень новае фартэцыі
1869 — амэрыканскі вынаходнік Томас Эдысан атрымаў свой першы патэнт
1910 — у Гомелі зьявілася першая беларуская футбольная каманда ПГФК
1916 — у Вільні ўтварыўся Беларускі клюб
1935 — у Вялікабрытаніі прайшоў першы тэст на атрыманьне правоў кіроўцы
1967 — The Beatles выпусьцілі канцэптуальны альбом Sgt. Pepper’s Lonely Hearts Club Band
1980 — пачатак вяшчаньня CNN, першага 24-гадзіннага навіннага тэлеканалу