Перайсьці да зьместу

Лізавета II

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лізавета ІІ
па-ангельску: Elizabeth II
Каралева Вялікабрытаніі
6 лютага 1952 — 8 верасьня 2022
Прэм’ер-міністар: Гордан Браўн
Папярэднік: Георг VI
Наступнік: Чарльз, прынц Уэльзкі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 21 красавіка 1926(1926-04-21)[1][2][3][…]
Памерла: 8 верасьня 2022(2022-09-08)[4][5] (96 гадоў)
Сужэнец: Філіп Маўнтбатэн
Дзеці: Чарльз, прынц Уэльзкі
Ганна, прынцэса Вялікабрытаніі
Эндру, герцаг Ёрцкі
Эдуард, граф Уэсэкскі
Бацька: Георг VI[6][7]
Маці: Елізавета Боўз-Лаян[d][6][7]
Узнагароды:
Выява аўтографу

Лізавета II (Лізавета Аляксандра Марыя Віндзор, па-ангельску: Elizabeth II, Elizabeth Alexandra Mary Windsor; 21 красавіка 1926 году, Лёндан — 8 верасьня 2022 году) — каралева Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі, галава 15 дзяржаваў Садружнасьці Нацый (Аўстралія, Антыгуа і Барбуда, Багамы, Барбадас, Бэліз, Грэнада, Канада, Новая Зэляндыя, Папуа-Новая Гвінэя, Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны, Сьвяты Кітс і Нэвіс, Сьвятая Люсія, Саламонавы астравы, Тувалу, Ямайка), глава Англіканскай царквы, галоўнакамандуючая ўзброенымі сіламі і Лорд Вострава Мэн. Прыналежала да дынастыі Віндзораў. Узышла на пасад 6 лютага 1952 году, каранаваная 2 чэрвеня 1953 году.

Старэйшая дачка герцага Ёрцкага Георга, будучага караля Вялікабрытаніі Георга VI (1895—1952) і лэдзі Лізаветы Боўз-Лаён (1900—2002). Ейныя дзядулі і бабулі: Георг V (18651936), кароль Вялікабрытаніі і каралева Марыя (1867—1953), прынцэса Тэцкая, — па бацьку, Клод Джордж Боўз-Лаён (18551944), граф Стратмар і Сэсілія Ніна Боўз-Лаён (1883—1961), — па маці.

Пасьля адрачэньня дзядзькі Эдўарда VIII і ўступа бацькі на пасад у сьнежні 1936 году 10-гадовая Лізавета стала спадкаемцай і пераехала з бацькамі з Кэнсынгтана ў Бэкінггэмскі палац.

Будучая каралева расла ў атмасфэры каханьня і дбаньня. Яна атрымала добрую хатнюю адукацыю, у асноўным гуманітарнай скіраванасьці. У дзяцінстве была вельмі дапытлівая, асаблівую цікавасьць у яе выклікалі коні. Гэтаму захапленьню яна была адданая шматлікія дзесяцігодзьдзі. Падчас Другой Сусьветнай вайны прынцэса Лізавета працавала шафёрам вайсковага таксі, бо каралеўская сям’я была абавязаная працаваць на абарону краіны.

У 13 гадоў Лізавета пазнаёмілася з прынцам Філіпам, кадэтам Дортмуцкай вайскова-марской вучэльні, сынам прынца Андрэя Грэцкага, прапрапраўнукам каралевы Вікторыі. У 1947 годзе, стаўшы ейным мужам, Філіп атрымаў тытул герцага Эдынбурскага. 6 лютага 1952 году па сьмерці бацькі Лізавета, якая знаходзілася ў той час з мужам на адпачынку ў Кеніі, была абвешчаная каралевай. У наступным, 1953, годзе адбылося ейнае каранаваньне, упершыню трансьляванае па тэлебачаньні.

Лізавета выконвала толькі прадстаўніцкія функцыі, практычна не аказваючы ніякага ўплыву на палітыку краіны. У першыя гады ейнага валадараньня яна яшчэ гуляла нейкую ролю ў прызначэньні прэм’ер-міністра, калі ў кіравальнай партыі не было відавочнага лідэра. Каралева падтрымлівала карэктныя зносіны са ўсімі прэм’ерамі, у тым ліку з прадстаўнікамі лэйбарысцкай партыі — Гаральдам Ўілсанам, Тоні Блэрам. Некаторыя ўтоеныя ад вачэй грамадзкасьці трэньня паміж прэм’ерам і каралевай паўсталі ў пэрыяд прэм’ерства Маргарэт Тэтчэр. Лізавету некалькі бянтэжыў «каралеўскі стыль» кіраваньня новага прэм’ера. У прыватнасьці, паміж імі былі рознагалосьсі ў сувязі з падтрымкай брытанскім урадам рэжыму апартэіда ў ПАР, што, па меркаваньню каралевы, магло нэгатыўна адбіцца на ўплыве Вялікабрытаніі ў афрыканскіх краінах — чальцах Садружнасьці. Пры гэтым яна заўсёды заставалася верная традыцыі ангельскіх каралёў найноўшага часу — знаходзіцца над палітычнымі сутычкамі.

Аўтарытэту Віндзорскага каралеўскага дому ў большай ступені пагражалі сямейныя скандалы і шлюбаразводныя працэсы прынцэсы Ганны, прынца Чарльза і прынца Эндру. Стрыманае стаўленьне Лізаветы да трагічнай згубы прынцэсы Дыяны у жніўні 1997 году выклікала неўхваленьне з боку простых брытанцаў. Тым ня менш, Лізавеце атрымоўвалася падтрымліваць высокі прэстыж ангельскай манархіі ў вачох брытанцаў.

У каралевы Лізаветы II і ейнага мужа Філіпа было 4 дзяцей — прынц Чарльз (нар. у 1948), прынцэса Энн (нар. у 1950), прынц Эндру (нар. у 1960) і прынц Эдўард (нар. у 1964).

  1. ^ а б Елизавета II // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 9 : Евклид — Ибсен. — С. 78.
  2. ^ а б Elisabeth II. // filmportal.de — 2005.
  3. ^ а б Elizabeth II. // FemBio database (ням.)
  4. ^ а б в г Queen Elizabeth II has died, Buckingham Palace announces (анг.) // BBC News OnlineBBC, 2022.
  5. ^ а б в г Queen's cause of death given as 'old age' on death certificate (анг.) // BBC News OnlineBBC, 2022.
  6. ^ а б в г Queen's birthday: Queen Elizabeth II's life in 92 facts. BBC (брыт. анг.) — 2018.
  7. ^ а б Kindred Britain

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]