Грэкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грэкі

Знакамітыя грэкі
Саманазва Έλληνες
Колькасьць 16 мільёнаў

Грэкі (па-грэцку: Έλληνες — «эліны») — народ які насяляе Грэцыю, паўднёвую частку Кіпру (грэкі-кіпрыёты). Таксама жывуць у Альбаніі, дзе складаюць 3% насельніцтва.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старажытныя грэкі стварылі высокую антычную цывілізацыю, якая згуляла вялікую ролю ў разьвіцьці культуры Эўропы і Блізкага Ўсходу.

У сярэднявеччы грэкі склалі асноўнае ядро Бізантыйскай імпэрыі. Паступова яны асымілявалі мігруючых з поўначы гурта тракійцаў, ілірыйцаў, кельтаў, валахаў, славянаў, альбанцаў. Асманскае панаваньне на Балканах (XV ст. — 1-я палова XIX ст.) пакінула значны сьлед у матэрыяльнай культуры і мове грэкаў.

У канцы XVIII стагодзьдзя сярод грэкаў пачаўся нацыянальна-вызваленчы рух, які спрыяў пераадоленьню рэгіянальных адрозьненьняў. У выніку рэвалюцыі 1821—1829 гадоў была створана грэцкая дзяржава.

Мова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мова — грэцкая грэцкай групы індаэўрапэйскай моўнай сям’і.