Альбэрт Айнштайн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Альбэрт Айнштайн
Albert Einstein Head.jpg
Нарадзіўся 14 сакавіка 1879(1879-03-14)[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11]
Ульм, Каралеўства Вюртэмберг, Нямецкая імпэрыя[2][12]
Памёр 18 красавіка 1955(1955-04-18)[12][3][4][5][6][7][9][10][11] (76 гадоў)
Прынстан, Мэрсэр, Нью-Джэрзі, ЗША[13][12]
Навуковая сфэра тэарэтычная фізыка
Месца працы Цюрыскі ўнівэрсытэт,
Карлаў унівэрсытэт,
Швайцарская вышэйшая тэхнічная школа Цюрыху,
Каліфарнійскі тэхналягічны інстытут
Альма-матэр Швайцарская вышэйшая тэхнічная школа Цюрыху,
Цюрыскі ўнівэрсытэт
Навуковая ступень доктар філязофіі па фізыцы
Навуковы кіраўнік Альфрэд Кляйнэр[14], Гайнрых Буркгарт[14] і Гайнрых Фрыдрых Вэбэр
Вучні Эрнст Габар Штраўс,
Натан Розэн,
Лео Сылард,
Разіўдын Сыдыкі
Вядомы як стваральнік агульнай ды спэцыяльнай тэорыі рэлятыўнасьці
Узнагароды і прэміі

Мэдаль Барнарда (1920)

Нобэлеўская прэмія ў галіне фізыкі (1921)

Залаты мэдаль Каралеўскага астранамічнага таварыства

Прэмія Жуля Жансэна (1931)

Мэдаль Матэўччы (1921)

Мэдаль імя Макса Плянка (1929)

Мэдаль Франкліна (1935)

Мэдаль Коплі (1925)

Ордэн Pour le Mérite у мастацтве і навуцы

Мэдаль Бэнджаміна Франкліна

Гібсаўская лекцыя (1934)

Заля славы Нью-Джэрзі

ганаровы доктар Жэнэўскага ўнівэрсытэту

ганаровы доктар Габрэйскага ўнівэрсытэту ў Ерусаліме (1949)

Ганаровы доктар Прынстанскага ўнівэрсытэту

ганаровы доктар Мадрыдзкага ўнівэрсытэту Камплютэнсэ (1923)

Аўтограф Аўтограф

Альбэ́рт Айншта́йн (па-нямецку: Albert Einstein; 14 сакавіка 1879, Ульм, Нямецкая імпэрыя — 18 красавіка 1955, Прынстан, ЗША) — нямецкі й амэрыканскі фізык-тэарэтык габрэйскага паходжаньня, стваральнік тэорыі рэлятыўнасьці, адзін з найбуйнейшых фізыкаў XX стагодзьдзя. Ягоны ўнёсак ў тэарэтычную фізыку значна зьмяніў стан сусьветнае навукі. У 1921 годзе атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў галіне фізыкі «за ягоны ўнёсак у тэарэтычную фізыку, і асабліва за адкрыцьцё закону фотаэфэкту»[15]. Атрымаў мэдаль Плянка ў 1929 годзе.

Недзе напачатку сваёй кар’еры Айнштайн лічыў, што Ньютанавай мэханікі было недастаткова, каб скарыстаць законы клясычнай мэханікі да апісаньня законаў электрамагнітнага поля, што прывяло да разьвіцьця ягонай спэцыяльнай тэорыі рэлятыўнасьці. Ён разумеў, аднак, што прынцып рэлятыўнасьці таксама можа быць пашыраны да гравітацыйных палёў, і разам з наступнай сваёй працай пра тэорыю гравітацыі, якая была апублікавана ў 1916 годзе, Альбэрт апублікаваў агульную тэорыі рэлятыўнасьці. Ён працягваў займацца праблемамі статыстычнай мэханікі й квантавай тэорыяй, што прывяло яго да стварэньня тлумачэньняў тэорыі часьцінак і руху малекулаў. Ён таксама дасьледаваў цеплавыя ўласьцівасьці сьвятла, што заклала аснову тэорыі фатонаў сьвятла. У 1917 годзе Айнштайн ужыў агульную тэорыю рэлятыўнасьці дзеля мадэляваньня буйнамаштабнай структуры Сусьвету[16]. З прыходам да ўлады ў Нямеччыне нацыстаў стаў актывістам антываеннага руху.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньняе жыцьцё й адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбэрт Айнштайн у 14 гадоў

Альбэрт Айнштайн нарадзіўся ва Ульме ў каралеўстве Вюртэмбэрг, якое належала да Нямецкае імпэрыі, 14 сакавіка 1879 году ў сям’і Паўліны й Гэрмана Айнштайнаў. Ягоны бацька быў гандляром і інжынэрам. У 1880 годзе сям’я пераехала ў Мюнхэн, дзе ягоны бацька разам зь дзядзькам, заснавалі кампанію «Elektrotechnische Fabrik J. Einstein & Cie», якая вырабляла электраабсталяваньне на аснове сталага току[17].

Айнштайны былі зусім нерэлігійнымі габрэямі-ашкеназамі. Альбэрт наведваў каталіцкую пачатковую школу ва ўзросьце ад пяці да васьмі гадоў. Потым ён быў пераведзены ў гімназію Люйтпольд (анг. Luitpold), якая цяпер вядома як гімназія імя Альбэрта Айнштайна, дзе ён атрымаў пачатковую й сярэднюю адукацыю, пакуль у пятнаццаць гадоў не пакінуў Нямеччыну[18].

Улетку 1895 году ва ўзросьце 16 гадоў Айнштайн паступаў у Швайцарскую найвышэйшую тэхнічную школу Цюрыху. Ён недабраў балы на некаторых іспытах, але выдатна здаў матэматыку ды фізыку[19]. У гэтым жа годзе туды паступала будучая жонка Айнштайна Мілена Марыч. Ад красавіка 1895 да верасьня 1896 году Айнштайн вучыўся ў кантанальнай школе ў кантоне Ааргаў (Швайцарыя)[20]. Адным з выкладчыкаў Айнштайна быў Герман Мінкоўскі, які пазьней зрабіў унёсак у спэцыяльную тэорыю рэлятыўнасьці.

У студзені 1896 году, з адабрэньня свайго бацькі, ён адмовіўся ад свайго грамадзянства ў нямецкім Вюртэмбэргу, пазьбегнуўшы такім чынам службы ў войску[21]. У верасьні 1896 году ён атрымаў швайцарскі атэстат сталасьці з добрымі ацэнкамі, у тым ліку атрымаўшы найвышэйшыя адзнакі па фізыцы і матэматычных прадметах. У 1900 годзе Айнштайн атрымаў дыплём цюрыскай тэхнічнай школы (анг. ETH Zurich). На працягу двух гадоў пасьля таго, як Айнштайн скончыў вучэльню, яму не ўдавалася ўладкавацца на сталую працу, і ён вымушаны быў працаваць дарэктарам[22] Працаваў тэхнічным экспэртам патэнтнага бюро ў Бэрне (Швайцарыя). За час працы ў бюро (1902—1909) стварыў спэцыяльную тэорыю адноснасьці, выканаў дасьледаваньні па статыстычнай фізыцы, броўнаўскім руху, тэорыі выпраменьваньня і інш. У 1905 годзе Айнштайн абараніў дысэртацыю на званьне доктара філязофіі (PhD) у Цюрыскім ўнівэрсытэце. Тэма дысэртацыі гучала: «Новае вызначэньне малекулярных вымярэньняў». У гэтым самым годзе ён апублікаваў грунтоўныя артыкулы пра фотаэфэкт, Броўнаўскі рух, спэцыяльную тэорыю адноснасьці ды эквівалентнасьць масы і энэргіі, якія прынесьлі яму павагу акадэмічнай супольнасьці. У 1909 годзе ён быў абраны прафэсарам Цюрыскага ўнівэрсытэту, потым — Нямецкага ўнівэрсытэту ў Празе[23].

Жаніцьба й дзеці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля публікацыяў у 1987 годзе раньняй перапіскі паміж Айнштайнам і Мілевы Марыч стала вядома, што ў іх у пачатку 1902 году ў горадзе Нові-Сад нарадзілася дачка, дзе Марыч жыла са сваімі бацькамі. Мілева вярнулася ў Швайцарыю ўжо безь дзіцяці, чыё сапраўднае імя і лёс невядомыя. Айнштайн, верагодна, ніколі ня бачыў сваю дачку. Згодна зь лістом, напісаным Альбэртам да Марыч у верасьні 1903 году, мяркуецца, што яна была перададзена ў іншую сям’ю ці памерла ў маленстве[24].

У студзені 1903 году маладыя згулялі вясельле. У траўні 1904 году ў пары зьявіўся першы сын Ганс Альбэрт Айнштайн, які нарадзіўся ў Бэрне. Іхны другі сын, Эдуард, нарадзіўся ў Цюрыху ў ліпені 1910 году. У 1914 годзе Айнштайн пераехаў у Бэрлін, а ягоная жонка засталася ў Цюрыху са сваімі сынамі. Яны разышліся 14 лютага 1919 году, пражыўшы паасобку адзін ад аднаго пяць гадоў.

Айнштайн ажаніўся з Эльзай Лёвэнталь 2 чэрвеня 1919 году пасьля 7 гадоў іхных адносінаў. Яна была ягонай стрыечнай сястрой па матчынай лініі й ягонай кузінай па бацькоўскай лініі. У 1933 годзе яны эмігравалі ў ЗША. У 1935 году ў Эльзы Айнштайн былі дыягнаставаныя праблемы з сэрцам і ныркамі, і ў сьнежні 1936 году яна памерла.

Публікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118529579 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
  2. ^ а б в https://www.ige.ch/de/ueber-uns/einstein.html
  3. ^ а б data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  4. ^ а б MacTutor History of Mathematics archive
  5. ^ а б Albert Einstein — 1834.
  6. ^ а б SNAC — 2010.
  7. ^ а б Nationalencyklopedin — 1999.
  8. ^ Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000
  9. ^ а б Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі — 1995.
  10. ^ а б filmportal.de
  11. ^ а б Biographie Nationale de Belgique / Royal Academy of Science, Letters and Fine Arts of BelgiumBruxelles: 1866.
  12. ^ а б в г д Эйнштейн Альберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1978. — Т. 29 : Чаган — Экс-ле-Бен. — С. 578–579.
  13. ^ а б http://www.einstein-bern.ch
  14. ^ а б Eine neue Bestimmung der MoleküldimensionenMathematics Subject Classification: 70—Mechanics of particles and systems — 1997.
  15. ^ Афіцыйны сайт нобэлеўскіх прэміяў
  16. ^ Scientific Background on the Nobel Prize in Physics 2011. The accelerating universe. Nobelprize.org(анг.)
  17. ^ Albert Einstein — Biography. Nobel Foundation(анг.)
  18. ^ John J. Stachel (2002), Einstein from «B» to «Z»(анг.), Springer, pp. 59-61, ISBN 978-0-8176-4143-6
  19. ^ Fölsing 1997. С. 36-37.
  20. ^ Альберт Эйнштейн Збор навуковых твораў = Собрание научных трудов : В 4-х т. [Перевод] / Под ред. И. Е. Тамма [и др.]. — М.: Наука, 1967. — Т. IV. — С. 576. — (Классики науки / АН СССР). — 31 700 ас.
  21. ^ Fölsing 1997. С. 40.
  22. ^ Голин Г. М. Клясыкі фізычнай навукі: Кароткія творчыя партрэты = Классики физической науки: Краткие творческие портреты. — Мн.: Выш. школа, 1981. — С. 107.
  23. ^ Энцыкляпэдычны слоўнік юнагв фізыка = Энциклопедический словарь юного физика / Сост. В. А. Чуянов. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: Педагогика, 1991. — С. 188. — ISBN 5-7155-0419-8
  24. ^ J. Renn & R. Schulmann, Albert Einstein/Mileva Marić: The Love Letters, 1992, pp. 73-74, 78.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Альбэрт Айнштайнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў