Эліза Ажэшка
| Эліза Ажэшка | |
| польск. Eliza Orzeszkowa | |
Герб «Корвін» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | Эліза Паўлоўская |
| Псэўданімы | E. O., Bąk (z Wa-Lit-No), Li…ka, Gabriela Litwinka |
| Нарадзілася | 6 чэрвеня 1841 Мількаўшчына, Расейская імпэрыя |
| Памерла | 18 траўня 1910 (68 гадоў) Горадня, Расейская імпэрыя |
| Пахаваная | |
| Род | Паўлоўскія |
| Бацькі | Бэнэдыкт Паўлоўскі Францішка з Каменскіх |
| Сужэнец | Станіслаў Нагорскі |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | празаік |
| Гады творчасьці | 1866—1910 |
| Кірунак | рэалізм, пазытывізм |
| Жанр | апавяданьне, аповесьць, раман |
| Мова | польская мова[1] |
| Подпіс | |
| | |
| Творы на сайце Knihi.com | |
Элі́за Ажэ́шка (па-польску: Eliza Orzeszkowa; 6 чэрвеня 1841, Мількаўшчына — 18 траўня 1910, Горадня) — польская пісьменьніца, грамадзкая дзяячка і пэдагог эпохі пазытывізму. Эліза Ажэшка была вельмі папулярнай тагачаснай пісьменьніцай, яе празаічныя творы інсцэніраваліся, перакладаліся на беларускую мову і напачатку XX стагодзьдзя ставіліся на сцэнах шматлікіх беларускіх гарадоў[2]. Пры жыцьці блізка сябравала з Францішкам Багушэвічам, які прысьвяціў ёй верш «Яснавяльможнай пане Арэшчысе».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў сям’і заможнага памешчыка і адваката Паўлоўскага. Адукацыю атрымала ў Варшаўскім пансіёне (1852—1857). У 17 гадоў выдадзена за памешчыка Пятро Ажэшку і жыла ў яго маёнтку Людвінова (цяпер Дарагічынскі раён). Аказвала дапамогу ўдзельнікам паўстаньня 1863 году. За ўдзел у паўстаньні муж быў сасланы ў Пермскую губэрню, а маёнтак быў канфіскаваны. Шлюб Элізы Ажэшкі зь Пятром Ажэшкам па яе ініцыятыве быў прызнаны ў 1869 несапраўдным. Па асяданьні ў Горадні Ажэшка прадала маёнтак Мількаўшчына (1870) і жыла літаратурнай працай.
У 1894 року выйшла замуж за даўняга прыяцеля Станіслава Нагорскага. 19 лістапада 1896 року падчас гучнага адзначэньня ейных імянінаў яе муж сканаў ад паралюшу сэрца.
Пасьля цяжкай хваробы сэрца памерла й пахаваная ў Горадні.
Літаратурная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэбютавала ў друку апавяданьнем «Малюнак з галодных гадоў» (па-польску: «Obrazek z lat głodowych») у 1866. Карысталася псэўданімамі E. O., Bąk (z Wa-Lit-No), Li…ka, Gabriela Litwinka. Першыя раманы і апавяданьні «Пан Граба» (па-польску: «Pan Graba», 1869), «Марта» (па-польску: «Marta», 1873) і іншыя напісаны на тэмы грамадзкай эмансыпацыі і барацьбы жанчын за грамадзкія правы. Шырокае прызнаньне прынесьлі раман «Мэір Эзофавіч» (па-польску: «Meir Ezofowicz»), апавяданьні зборніка «З розных сфэр» (т. 1—3, 1879—1882), апавяданьні з жыцьця беларускіх сялянаў «Нізіны» (па-польску: «Niziny», 1883), «Дзюрдзі» (па-польску: «Dziurdziowie», 1885), «Хам» (1888).
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Шмат падарожнічала па Беларусі, сабрала 228 назоваў расьлінаў. Усім беларускім назвам за дапамогай знаёмага батаніка яна дала лацінскія адпаведнікі. Шмат назваў расьлінаў, пададзеных Ажэшкай, не фіксуюць іншыя беларускія слоўнікі[3].
Ушанаваньне памяці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У доме ў Горадні, дзе апошнія гады жыцьця жыла пісьменьніца створаны дом-музэй. Імем Ажэшкі названая адна з цэнтральных вуліц Горадні, на якой усталяваны помнік.
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аповесці, апавяданні, нарысы / Прадм. В. Гапавай. — Мн., 2000.
- Выбраныя творы. Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2000.
- Раман «Над Нёманам» — пераклад Анатоля Бутэвіча (выдавецтва «Мастацкая літаратура», 2003).
- Эсэ «Gloria victis» — пераклад Анатоля Бутэвіча (часопіс «Дзеяслоў» № 4, 2008) зь яго ж артыкулам пра паўстанцкія матывы ў творчасьці Э. Ажэшкі.
- Над Нёманам. Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2020. У выданне ўключаны таксама навэлістычны цыкл «Gloria Victis».
- Дзікунка: раман XIX стагоддзя і як яго сёння чытаць: [да 180-годдзя з дня нараджэння Э. Ажэшкі] / Эліза Ажэшка. — Мінск : Галіяфы, 2021. — 463, [2] с.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Orzeszkowa, Eliza, 1841-1910 // CONOR.SI
- ^ Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — Мінск: «Беларуская навука», 2007. С. 348.
- ^ Паўстанка, эмансіпантка, навуковец. «Будзьма разам!» (18 траўня 2010). Праверана 18 траўня 2010 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Польскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |
- У зімовы вечар. Гэдалі. Пераклад з польскай — Вацлаў Ластоўскі
- Творы на «Беларускай Палічцы»
- Дранько-Майсюк В. Пісьменьніцай яе зрабіла паўстаньне 1863 году. 10 фактаў пра Элізу Ажэшка, Радыё Свабода, 6 чэрвеня 2021 г.
- Ганна Мар’я Келяк. Пра крэсавы гербарый Элізы Ажэшкі
- Андрэй Унучак. (12 красавіка 2025) Грамадства пасля Паўстання — раман Ажэшкі Над Нёманам Героі беларускай гісторыі з Андрэем Унучакам. Слухай сюды.