Сэльджукі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дынастыя Сэльджукаў, сэльджукі — галіна агузаў, з племя кынык, якія, падобна туркменам, асманам, гагавузам і азэрбайджанцам належаць да заходніх цюркаў. Імя атрымалі ад галоўнага правадыра сваёй арды, Сэльджука, які пасяліўся, паводле паданьня, у 955 годзе ў Джэндзе на Сырдар’і, яго ўнукамі былі заваёўнікі Тагрул-бэк і Чагры-бэк.