27 чэрвеня
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
1697 — абраньне каралём і вялікім князем Аўгуста Моцнага
1707 — узяцьце Быхава, наймацнейшай фартэцыі ВКЛ, маскоўскім войскам у часе Паўночнай вайны
1834 — адчынены Кіеўскі ўнівэрсытэт (цяпер Кіеўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі)
1898 — канадзец Джошуа Слокам завяршыў першае ў гісторыі самотнае плаваньне вакол сьвету
1931 — авіяканструктар Ігар Сікорскі атрымаў у ЗША патэнт на вынаходзтва першага гелікоптэра
1936 — у СССР забароненыя аборты
1941 — у Віцебску НКВД распачаў масавыя расстрэлы палітычных вязьняў
1941 — пачатак масавае дэпартацыі баўгараў, армянаў і грэкаў з Крыму ўва ўсходнія рэгіёны СССР
1944 — у Менску пачаўся Другі Ўсебеларускі кангрэс, скліканы Беларускай цэнтральнай радай, — апошні такога маштабу сход прыхільнікаў дзяржаўнае незалежнасьці Беларусі на ўласна беларускай тэрыторыі
1989 — устаноўчы зьезд Таварыства беларускай мовы прыняў зварот да ўсіх прыхільнікаў беларускага слова
1991 — Югаславія ўторгнулася на тэрыторыю Славеніі, праз два дні пасьля абвяшчэньня апошняй незалежнасьці. Пачалася Дзесяцідзённая вайна.
2002 — пачала ажыцьцяўляць камэрцыйную дзейнасьць кампанія «Мабільныя ТэлеСыстэмы» (Беларусь)
← чэрвень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
28 | 29 | 30 | ||||
2021 год Усе дні |
27 чэ́рвеня — 178-ы дзень году (179-ы ў высакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 187 дзён.
Падзеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нараджэньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1462 — Людовік XII (кароль Францыі)
- 1784 — Лявон Бароўскі, літаратуразнаўца, пэдагог і публіцыст
- 1838 — Пауль Маўзэр, нямецкі канструктар зброі
- 1909 — Сяргей Знаёмы, беларускі пісьменьнік
- 1911 — Георгі Мяцельскі, расейскі пісьменьнік, празаік, аўтар вершаў
- 1923 — Віктар Вярсоцкі, мастак-пэйзажыст, Заслужаны дзяяч культуры Беларусі
- 1925 — Лідзія Арабей, беларускі празаік, крытык, літаратуразнаўца
- 1931 — Анатоль Ільін, савецкі футбаліст, трэнер
- 1941 — Павэл Вілікаўскі, славацкі празаік, перакладчык і публіцыст
- 1941 — Кшыштаф Кесьлёўскі, польскі кінарэжысэр
- 1949 — Міхаіл Хвастоў, беларускі палітык і дыплямат
- 1951 — Рыгор Кійко, беларускі мастак
- 1952 — Багуслаў Лінда, польскі актор, сцэнарыст, рэжысэр
- 1955 — Ізабэль Аджані, француская акторка і сьпявачка
- 1961 — Анатоль Лябедзька, беларускі палітычны дзяяч, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі
- 1966 — Джэфры Джэйкаб Абрамс, амэрыканскі кіна- і тэлепрадусар, сцэнарыст, актор, кампазытар і рэжысэр
- 1966 — Айгарс Калвітыс, латыскі палітык
- 1972 — Павал Булатнікаў, вакаліст і пэркусіяніст гурту «Ляпіс Трубяцкі»
- 1975 — Тобі Макгуайр, амэрыканскі актор
- 1977 — Рауль Гансалес, гішпанскі футбаліст
- 1983 — Алсу, расейская поп-сьпявачка
Сьмерці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 444 — Кірыл Александрыйскі, хрысьціянскі сьвяты, александрыйскі патрыярх, доктар Касьцёла
- 1574 — Джорджа Вазары, італьянскі мастак і архітэктар
- 1844 — Джозэф Сьміт, заснавальнік Царквы мармонаў (Царквы Ісуса Хрыста Сьвятых апошніх дзён)
- 1947 — Валянцін Таўлай, беларускі паэт, літаратуразнаўца, заходнебеларускі дзяяч
- 2001 — Джэк Леман, амэрыканскі актор
- 2001 — Тувэ Янсан, фінская швэцкамоўная пісьменьніца й мастачка
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
27 чэрвеня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў