Перайсьці да зьместу

Сэм’юэл Морзэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэм’юэл Морзэ
Сэм’юэл Фінлі Брыз Морзэ
Сэм’юэл Морзэ, 1866 год
Дата нараджэньня 27 красавіка 1791(1791-04-27)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 красавіка 1872(1872-04-02)[1][2][3][…] (80 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці пнэўманія[5]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак вынаходнік, фізык, скульптар, маляр, прафэсар унівэрсытэту, фатограф, пісьменьнік, артыст
Месца працы
Псэўданімы American[7] і Brutus[7]
Сябра ў Швэдзкая каралеўская акадэмія навук, Амэрыканскае філязофскае таварыства[d], Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], Таварыства Фі-Бэта-Капа[d] і Амэрыканскае антыкварнае таварыства[d]
Жанры партрэтнае маляваньне[d][8], пэйзаж[8] і гістарычны жывапіс[8]
Бацька Джэдзідай Морзэ[d]
Маці Элізабэт Брыз Морзэ[d]
Дзеці Лэйла Морзэ[d], Samuel Arthur Breese Morse, Jr.[d], Charles Walker Morse[d] і Edward Lind Morse[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Сэ́м’юэл Фі́нлі Брыз Мо́рзэ (па-ангельску: Samuel Finley Breese Morse; 27 красавіка 1791 — 2 красавіка 1872) — адзін з вынаходнікаў аднадротавага электрычнага тэлеграфу, адзін са стваральнікаў азбукі Морзэ, мастак.

Дзяцінства і адукацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Сэм’юэл Морзэ нарадзіўся ў Чарльзтаўне, Масачусэтс у географа і пастара Джэдзідая Морзэ і Элізабэт Эн Фінлі Брыз.[9] Бацька Сэм’юэла быў прапаведнікам кальвінізму і прыхільнікам Фэдэралісцкай партыі ЗША. Сэм’юэл Морзэ быў выхаваны ў кальвінісцкіх традыцыях, чаму вельмі паспрыяў Джэдзідай, які верыў, што выхаваньне мусіла весьціся на фэдэралісцкай глебе, якая захоўвала блізкія да пурытанскіх традыцыі.

Пасьля Акадэміі Філіпса (Эндовэр, Масачусэтс) Сэм’юэл Морзэ паступіў у Ельскі каледж для атрыманьня дадатковых ведаў у рэлігійнай філязофіі, матэматыцы і конегадоўлі. У каледжы ён наведваў лекцыі па электрычнасьці, якія праводзілі Бэнджамін Сылмэн і Джэрэмі Дэй. Сябе Морзэ забясьпечваў сам — карцінамі. Пасьля выпуску зь Ельскага каледжу быў прыняты ў ганаровае таварыства Фі Бэта Капа.

Хоць Морзэ ў першую чаргу зьвязваюць са стварэньнем коду Морзэ, але ён зрабіў вялікі ўнёсак у вынаходніцтва электрычнага тэлеграфу як сродку сувязі на вялікіх дыстанцыях.

У 1825 годзе нью-ёрскія ўлады далі ўзнагароджаньне памерам $1000 на напісаньне партрэту Мары-Жозэфа Ляфаета ў Вашынгтоне. Падчас напісаньня партрэту Морзэ атрымаў ліст ад бацькі і, прачытаўшы толькі радок «Твая любая жонка ачуньвае», адправіўся дамой у Нью-Гэван, так і ня скончыўшы замову. Але пакуль ён прыехаў, жонка была пахаваная.[10] Засмучаны тым, што ўвесь час ён ня ведаў пра пагаршэньне стану жонкі, ён вырашыў зьмяніць сваё дзейнасьці з мастацтва на стварэньне спосабу хуткай перадачы зьвестак на вялікай адлегласьці.[11]

Падчас марской вандроўкі дадому ў 1832 годзе пазнаёміўся з Чарлзам Томасам Джэксанам, які быў знаёмы з электрамагнэтызмам. Назіраючы за экспэрымэнтамі Джэксана з электрамагнітам, Морзэ распрацаваў прынцыпы аднадротавага тэлеграфу.

  1. 1 2 Samuel Finley Breeze Morse (нід.)
  2. 1 2 Samuel Finley Breese Morse // Benezit Dictionary of Artists (анг.)OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. 1 2 3 Mabee C. Samuel F.B. Morse // Encyclopædia Britannica (анг.)
  4. 1 2 Staiti P. J. Morse, Samuel F(inley) B(reese) (анг.) // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T059745
  5. https://lemelson.mit.edu/resources/samuel-morse
  6. Find a Grave (анг.) — 1996.
  7. 1 2 Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  8. 1 2 3 National Gallery of Art - Collection (анг.)
  9. Samuel F. B. Morse. Праверана 18 чэрвеня 2010.  (анг.)
  10. Бэліс, Мэры. Timeline: Biography of Samuel Morse 1791—1872(недаступная спасылка), The New York Times Company, 2009 год  (анг.)
  11. Бэліс, Мэры. The Communication Revolution(недаступная спасылка), The New York Times Company, 2009 год  (анг.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]