Саксафон
Выгляд

Саксафон (ад Sax — прозьвішча вынаходніка і па-грэцку: φωνή — «гук») — духавы музычны інструмэнт. Саксафон упершыню сканструяваў бэльгійскі майстар Адольф Сакс у 1846 годзе. Інструмэнт неабходны для выкананьня джазу, эстраднай музыкі. Саксафон мае моцнае і поўнае гучаньне, пявучы тэмбар.
Вынаходніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бэльгійскі майстар духавых інструмэнтаў Адольф Сакс вынайшаў саксафон у выніку зьмяненьня клярнэту. Ён замяніў дрэва на мэтал і прыстасаваў больш зручны муштук. Таксама Адольф Сакс зьмяніў сячэньне і забясьпечыў інструмэнт больш прагрэсіўнай габойнай і флейтавай аплікатурай. У 1846 годзе атрымаў патэнт на саксафон у Францыі, куды пераехаў у 1842 годзе і дзе зрабіў інструмэнт папулярным сярод вядучых кампазытараў краіны[1].
Тыпы саксафонаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Разнавіднасьць | Строй | Транспазыцыя |
|---|---|---|
| Саксафон-сапраніна | Es (мі-бэмоль) | Малая тэрцыя ўгору |
| Саксафон-сапрана | B (сі-бемоль) | Вялікая сэкунда ўніз |
| Альтовы саксафон | Es (мі-бэмоль) | Вялікая сэкста ўніз |
| Тэнаровы саксафон | B (сі-бэмоль) | Вялікая нона ўніз |
| Барытонавы саксафон | Es (мі-бэмоль) | Вялікая тэрцдэцыма ўніз |
| Басовы саксафон | B (сі-бэмоль) | Вялікая сэкунда церазь дзьве актавы ўніз |
| Кантрабасавы саксафон | Es (мі-бэмоль) | Вялікая сэкста церазь дзьве актавы ўніз |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Гэта — накід артыкула па музыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |