Сямён Домаш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сямён Мікалаевіч Домаш
Старшыня Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту
1993 — 1994
Прэм’ер-міністар: Вячаслаў Кебіч
Папярэднік: Дзьмітры Арцыменя
Наступнік: Аляксандар Дубко
Coat of arms of Hrodna.svg Старшыня Гарадзенскага гарадзкога выканаўчага камітэту
1991 — 1993
Прэм’ер-міністар: Вячаслаў Кебіч
Папярэднік: пасада заснаваная
Наступнік: Генрых Крупенка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 2 студзеня 1950

Сьцяг БССР, 1937 Тумашы, Ляхавіцкі раён, БССР
Памёр: 9 лютага 2019
Горадня
Партыя: КПБ(б)-КПСС
Бацька: Мікалай Домаш
Адукацыя: БДЭУ

Сямё́н Мікала́евіч До́маш (2 студзеня 1950, в. Тумашы, Ляхавіцкі раён9 студзеня 2019, Горадня)[1] — савецкі і беларускі партыйны і палітычны дзяяч.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • мэханік, галоўны інжынэр, дырэктар Астравецкае аўтабазы № 4 (19691977);
  • дырэктар Гарадзенскага аўтакамбінату № 1 (19771982);
  • загадчык прамыслова-транспартнага аддзелу Гарадзенскага гаркаму КПБ (19821983);
  • другі сакратар Кастрычніцкага райкаму КПБ Горадні (19831987);
  • старшыня Лідзкага гарвыканкаму (19871990);
  • першы сакратар Кастрычніцкага райкаму КПБ Горадні (1990);

У 1990 годзе абраны старшынём выканкаму Горадні. У 19911993 гадах — старшыня выканкаму і гарадзкога Савету дэпутатаў Горадні. У 1993 годзе абраны старшынём Гарадзенскага аблвыканкаму, якім прабыў да 1994 году. Старшыня абласнога Савету дэпутатаў (19941996).

Дэпутат і сябар Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня.

З 2000 году — Старшыня Рады Гарадзенскага абласнога грамадзкага аб’яднаньня «Ратуша».

Кандыдат ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах у 2001 годзе. За некалькі дзён да галасаваньня зьняў сваю кандыдатуру на карысьць Уладзімера Ганчарыка.

З 2006 году — генэральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гродзенскае вытворчае гарбарнае аб’яднаньне».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]