Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь
Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | КС РБ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 28 красавіка 1994 (30 гадоў таму) |
Тып | Судовая |
Юрыдычны статус | Дзяржаўная ўстанова |
Месцазнаходжаньне | Менск, вул. К. Маркса, д. 32 |
Старшыня | Пётар Міклашэвіч |
Бюджэт | 3328 мільёнаў рублёў[1] (2010 год; 1112 тысячаў $[2]) |
Сайт | kc.gov.by |
Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь — адзін з найвышэйшых судоў Беларусі, упершыню абраны 28 красавіка 1994 году[3].
27 лістапада 1996 году па чарговым незаконным рэфэрэндуме рэжым Лукашэнкі разагнаў легітымны Канстытуцыйны суд Беларусі[4].
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Складаецца з 12 судзьдзяў з тэрмінам паўнамоцтвам 11 рокаў; палову (у тым ліку старшыню — са згоды Савету Рэспублікі) прызначае прэзыдэнт, палову абірае Савет Рэспублікі (артыкул 116 Канстытуцыі).
Прапановы па праверцы канстытуцыйнасьці акту маюць права ўносіць у Канстытуцыйны Суд прэзыдэнт, Палата прадстаўнікоў або Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Вярхоўны суд, Вышэйшы гаспадарчы суд, Савет міністраў.
Паўнамоцтвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паўнамоцтвамі суду зьяўляюцца:
- паданьне заключэньняў пра адпаведнасьць розных актаў вышэйстаячым нарматыўным дакумэнтам.
- паданьне заключэньняў пра факты сыстэматычнага або грубага парушэньня Палатай прадстаўнікоў ці Саветам Рэспублікі Канстытуцыі.
- абавязковы папярэдні кантроль канстытуцыйнасьці ўсіх законаў.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Створаны ў 1994 року. Падчас канстытуцыйнага крызісу 1996 року суд палічыў, што вынікі рэфэрэндуму пра зьмяненьне канстытуцыі ня будуць абавязковымі. Пасьля адхіленьня Віктара Ганчара з пасады кіраўніка Цэнтарвыбаркаму старшыня КС накіраваў прэзыдэнту зварот з патрабаваньнем скасаваць гэтае рашэньне[5]. Пасьля рэфэрэндуму старшыня КС Валер Ціхіня падаў у адстаўку, матывуючы яе немагчымасьцю прымаць прысягу на новай канстытуцыі і нязгодай з палітыкай кіраўніцтва краіны[6]. У 1997 року прэзыдэнт вызваліў з пасады судзьдзю Міхаіла Пастухова, спасылаючыся на сканчэньне тэрміну ягоных паўнамоцтваў у сувязі з увядзеньнем у дзеяньне новай канстытуцыі. Суды адмовіліся прымаць на разгляд скаргу Пастухова. У 2003 року Камітэт па правох чалавека ААН знайшоў у гэтай справе парушэньне артыкулу 25 Міжнароднага пакту па грамадзянскіх і палітычных правох у спалучэньні з артыкуламі 14 і 2[7].
За 2009—2013 гады Канстытуцыйны суд Беларусі ўхваліў 668 рашэньняў (у сярэднім па 133 за год). За 2013 год Канстытуцыйны суд праверыў 111 законаў на адпаведнасьць Канстытуцыі Беларусі. Таксама Суд атрымаў 827 зваротаў наконт удасканаленьня і тлумачэньня заканадаўства, выкананьня і тлумачэньня рашэньняў Канстытуцыйнага суду. Сярод іх быў 571 (69 %) пісьмовы зварот, 148 вусных (17,9 %) і 94 (11,4 %) электронныя[8].
Старшыні суду
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Валеры Ціхіня — 1994—1996 рр.
- Рыгор Васілевіч — 1996 (в. а.) — 1997 (старшыня) — 2008 рр.
- Пётар Міклашэвіч — з 2008 р.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 19 сакавіка 2011 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2010 год цаны (2993,74) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 19 сакавіка 2011 г.
- ^ Сяргей Шупа. На хвалі Свабоды: Год 1994 // Радыё «Свабода», 30 красавіка 2014 г. Праверана 2 траўня 2014 г.
- ^ Пастухоў М., Пульша С. Канстытуцыя: шматкроць перапісаная і не дзеючая (бел.) // Новы час. — 2021. — № 10 (718). — С. 4.
- ^ Алег Воўчак Рэфэрэндум 1996 году: шлях у нікуды = Референдум 1996 года: путь в никуда (рас.) // Народная Воля : газэта. — 23 лістапада 2010. — № 184-185 (3314-3315). — С. 3. — ISSN 2071-9647.
- ^ Лукашенко Александр Григорьевич. Дополнительные сведения
- ^ Mikhail Ivanovich Pastukhov v. Belarus, Communication No. 814/1998, U.N. Doc. CCPR/C/78/D/814/1998
- ^ Пётар Міклашэвіч. Пасланьне Канстытуцыйнага суду Рэспублікі Беларусь «Аб стане канстытуцыйнай законнасьці ў Рэспубліцы Беларусь у 2013 годзе» // Зьвязда : газэта. — 5 лютага 2014. — № 21 (27631). — С. 3, 5. — ISSN 1990-763x.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міклашэвіч П. Пасланьне Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь аб стане канстытуцыйнай законнасьці ў 2009 годзе // Зьвязда : газэта. — 12 лютага 2010. — № 26 (26634). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- Пастухоў М., Пульша С. Канстытуцыя: шматкроць перапісаная і не дзеючая (бел.) // Новы час. — 2021. — № 10 (718). — С. 4.
- Василевич Г. Конституционный Суд Республики Беларусь и его роль в становлении демократического, социального, правового государства, 2001 «Конституционное правосудие» № 4(14) 2001-1(15) 2002.
- Волчек О. Референдум 1996 года: путь в никуда (рас.) // Народная Воля : газэта. — 23 лістапада 2010. — № 184-185 (3314-3315). — С. 3. — ISSN 2071-9647.
- Пляхимович И. И. Комментарий к Конституции Республики Беларусь: в 2 т. — Минск: Амалфея, 2015. — Т. 2. — С. 526—614.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
Судовая ўлада Беларусі | |
---|---|
Земскія суды | |
Абласныя суды |