Віктар Цярэшчанка
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Цярэшчанка.
Віктар Іванавіч Цярэшчанка | |
Старшыня Рады «Асацыяцыя малога і сярэдняга прадпрымальніцтва» | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
30 студзеня 1950 (74 гады) Дуброўка Краснапольскага раёну Магілёўскай вобласьці |
Партыя: | беспартыйны |
Адукацыя: | эканамічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту |
Віктар Іванавіч Цярэшчанка — беларускі палітык, кандыдат эканамічных навук[1], кандыдат на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 году.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 30 студзеня 1950 году ў вёсцы Дуброўка Краснапольскага раёну Магілёўскай вобласьці ў сялянскай сям’і. Беларус. Беспартыйны. Жанаты, выхоўвае трох дачок.
У 1975 годзе скончыў эканамічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Навучаўся ў Міжнародным інстытуце мэнэджмэнту (Кіеў, Украіна), Дэлавэрскім унівэрсытэце (ЗША). У 1990 годзе атрымаў навуковую ступень магістра дзелавога кіраваньня(en) ў міжнароднай камэрцыйнай дзейнасьці. Працаваў сьлесарам, фрэзэроўшчыкам, інжынэрам, кіраўніком.
1992—2004 — генэральны дырэктар СТАА «Міжнародны інстытут мэнэджмэнту».
1993—2004 — старшыня Беларускага грамадзкага аб’яднаньня «Народная дыпляматыя».
1994—2000 — старшыня Беларускай народнай партыі. Вылучаўся ў кандыдаты на выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ў 1994 годзе.
Жнівень-верасень 1994 — начальнік упраўленьня па справах тэрыторыяў Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13 скліканьня[2].
2001 — вылучаўся ў кандыдаты на выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
2004—2005 — кіраўнік прадстаўніцтва аўтаномнай некамэрцыйнай міжнароднай арганізацыі «Выканкам Рады славянскіх народаў Беларусі, Расеі, Украіны» ў Рэспубліцы Беларусь.
Працуе Старшынём Рады «Асацыяцыя малога і сярэдняга прадпрымальніцтва».
Аўтар больш 70 навуковых і дзяржаўных работ па праблеме разьвіцьця Беларусі[2]. Удзельнік ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Віктар Цярэшчанка. Праблемы краіны, іх прычыны і шляхі вырашэньня // Зьвязда : газэта. — 3 сьнежня 2010. — № 233 (26841). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
|