Перайсьці да зьместу

Міхаіл Зімянін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхаіл Васільевіч Зімянін
Першы сакратар ЦК камуністычнай партыі БССР
12 чэрвеня 1953 — 25 чэрвеня 1953
Папярэднік Мікалай Патолічаў
Наступнік Мікалай Патолічаў
Сакратар ЦК КПСС
1976 — 1987
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся8 (21) лістапада 1914
Памёр1 траўня 1995(1995-05-01) (80 гадоў)
ПартыяКПСС
Адукацыя
Дзеці Натальля, Уладзімер
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сьцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Дружбы народаў мэдаль «У адзначэньне 100-рочча з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна» мэдаль „Партызану Айчыннай вайны“ I ступені мэдаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені мэдаль „За абарону Масквы“ мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны мэдаль «20 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны мэдаль «30 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны мэдаль «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны мэдаль «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» мэдаль «За ўмацаваньне баявой садружнасьці» юбілейны мэдаль «50 гадоў Узброеным сілам СССР» юбілейны мэдаль «60 гадоў Узброеным сілам СССР» юбілейны мэдаль «70 гадоў Узброеным сілам СССР» мэдаль «У памяць 1500-рочча Кіеву» Jubilee Medal "30 Years of the Victory over militaristic Japan" Order of the Victorious February ордэн «Георгі Дзімітроў»

Міхаіл Васільевіч Зімя́нін (21 лістапада 1914, Віцебск - 3 траўня 1995, Масква) — савецкі партыйны дзяяч, кіраўнік ЦК КПБ у 1953 годзе.

Міхаіл Зімянін нарадзіўся 21 лістапада 1914 году ў Віцебску ў сям’і працоўнага. Пачаў працаваць у 1929 годзе працоўным паравознага дэпо. У 1934—1936 г.г. працаваў настаўнікам у сярэдняй школе, а ў 1936—1938 г.г. служыў у Чырвонай Арміі. З 1938 году пачаў працаваць у Камсамоле. З 1939 году стаў сябрам ВКП(б) і ў гэтым жа годзе скончыў Магілёўскі пэдагагічны інстытут. Адразу быў прызначаны сакратаром ЦК Камсамола Беларусі. У 1940—1946 г.г. займаў пасаду першага сакратара ЦК ЛКСМ Беларусі. Пад час Другой сусьветнай вайны займаўся стварэньнем камсамольскага падпольля і падпольных камсамольскіх органаў. У 1942 годзе, у якасьці сябры Паўночна-Заходняй апэратыўнай групы ЦК КП(б)Б быў закінуты на тэрыторыю БССР акупіраваную нямецкімі войскамі, дзе вёў працу па разьвіцьцю савецкага партызанскага руху[2].

У 1946 годзе быў прысьвечаны міністрам асьветы БССР[3]. З 1947 году стаў сакратаром, а потым другім сакратаром ЦК КПБ. З 1952 да 1956 і з 1966 году — сябра ЦК КПСС (у 1956—1966 г.г. — сябра Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі КПСС).

У чэрвені 1953 году па прапанове Лаўрэнція Бэрыі быў прызначаны першым сакратаром ЦК КПБ, але пасьля арышту Бэрыі яго пераводзяць у цэнтральны апарат МЗС СССР. У 1956—1958 г.г. быў паслом СССР ў Віетнаме, з 1960 да 1965 году ў Чэхаславаччыне. У 1965 годзе стаў намесьнікам міністра замежных справаў СССР, але хутка быў пераведзены на пасаду галоўнага рэдактара газэты «Праўда», на якой працаваў да 1976 году.

З 1966 да 1976 году Зімянін быў кіраўніком праўленьня Саюзу пісьменьнікаў СССР. 5 сакавіка 1976 году стаў сакратаром ЦК КПСС і разам з М. Суславым займаўся ідэалягічнымі пытаньнямі, а таксама навукай, адукацыяй і культурай у СМІ.

У кастрычніку 1980 году прадстаўляў Палітбюро ЦК КПСС на пахаваньні П. Машэрава.

З 1987 году на пэнсіі.

Пахаваны на Траекураўскіх могілках у Маскве.

Дачка — Натальля, расейскі музычны крытык. Сын — Уладзімер, расейскі дыплямат.

Папярэднік
Мікалай Патолічаў
Першы сакратар ЦК КП(б)Б
12 чэрвеня 1953—25 чэрвеня 1953
Наступнік
Мікалай Патолічаў