Абмеркаваньне:Аляксандар Лукашэнка
Заўвагі
[рэдагаваць крыніцу]1) Чаму у артыкуле стаіць "КГБ СССР", калі па-беларуску гэта "Камітэт ДЗЯРЖАЎНАЙ бяспекі"? Звярніце, калі ласка, увагу на гэтую і іншыя граматычныя памылкі. 2) "палітычная кар'ера будучага беларускага дыктатара" і іншыя выказванні таго ж кшталту - гэта, вядома, не нейтральна, трэба: "будучага беларускага Прэзідэнта", і г.д. Абмеркаванне розных пунктаў гледжання на дзейнасць Лукашэнкі трэба прыводзіць у асобным раздзеле - напрыклад, "Крытыка палітыкі Лукашэнкі".— Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся 131.180.26.222 (гутаркі · унёсак).
- Серьёзно, исправьте КГБ!Глаза режет!93.84.158.153 19:47, 9 студзеня 2010 (UTC)
- Абрэвіятуры не абавязкова павінны перакладацца з мовы на мову. "НАТО" ці "НАСА" ж не перакладаюцца--Czalex (гутаркі) 23:37, 28 студзеня 2023 (+03)
Банкаўскі конт, а не рахунак
[рэдагаваць крыніцу]Ува ўсіх мовах расейскаму слову счёт адпавядаюць: 1) ням. Rechnung ( -> рахунак) - паперка, якую вам даюць, p.e., у рэстарацыі і па якой аплочваяце. 2) ням. Konto, анг. account, ад італ. conto - лік -> запіс на вас у банку, згодна зь якім вам належыць пададзеная сума, з налічэньнем працэнтаў (Zins = чынш!)
у беларускай наркамаўцы па аналёгіі з расейскаю мовай, у абодвух значэньнях ужываецца слова рахунак, хоць у сэньсе conto гэта ўсё адно, што казаць пра смачную ежу, што 'ў ёй прыемны густ'. Насамрэч у беларускай мове маем як слова для Rechnung - рахунак, так і для conto - конт (на гэты конт? = 'на этот счёт').
Адсюль заключэньне:
анг. account = бел. конт
--Czalex 07:53, 27.04.2005 (UTC)
- Спасылкі, слоўнікі і г.д., дзе прыводзіцца такі пераклад, у студыю, калі ласка. --Red_Winged_Duck 09:43, 27.04.2005 (UTC)
- конт м. — счет. // Беларуска-расейскі (Байкоў-Некрашэвіч). (c) slounik.org. У слоўніку НН ня знойдзены. --Monk 18:31, 27.04.2005 (UTC)
- Там жа: рахунак м. - счет; рахунак бягучы - текущий счет; рахунковы - счетный, рассчетный. Яшчэ варыянты? Тое, што прыведзена вышэй, ужываецца ў сэнсе "Што вы думаеце на гэты конт?" і г.д., ня болей. --Red_Winged_Duck 07:14, 28.04.2005 (UTC)
- па-ўкраінску - рахунок --Riwnodennyk 06:37, 4 ліпеня 2007 (UTC)
Фотаздымак
[рэдагаваць крыніцу]Мне падаецца, што фотаздымак павінен быць нейтральным, каб адразу не складвалася ўражанне, што перад намі гэткі добры дзядзька. Стась_194 18:49, 31.03.2006 (UTC)
- Калі ласка, паглядзіце ў commons:Category:Alexander Lukashenko. Можа тыя больш нэўтральныя. Ці знайдзіце іншы. --EugeneZelenko 17:13, 31.03.2006 (UTC)
Нэўтральнасьць
[рэдагаваць крыніцу]Я пазначаю гэты артыкул як сумніўны што да нэўтральнасьці. Выразы тыпу «апошні дыктатар», «краіны-ізгоі» і да г.п. непрымальныя. Сэкцыя «Карупцыя» — увогуле проста жах: ніякіх доказаў, ніякіх фактаў, я яе выдаляю. --Gabix 11:24, 20.04.2006 (UTC)
А Алэксандар Рыгорович — дыктатор чи ни?
Смысл кавычек и "г. зв." рядом с союзами тоже вызывает недоумение. Если этим хотелось показать неполноценность союзов, то почему рядом с ЕС, в котором провалена Евроконституция, нет кавычек и "г. зв."? Если авторы хотели показать вообще отсутствие союзов как таковых, то авторы просто некомпетентны в отношениях между РФ и РБ, поскольку даже на уровне правового положения граждан на территории другого государства существует множество существенных отличий от положения других иностранных граждан. Если кавычками и "г. зв." автор хотел выделить свое отношение, то энциклопедии существуют не для этого,а отношениями автор может поделиться в кругу своей семьи или редких единомышенников. 83.217.193.174 22:20, 6 траўня 2007 (UTC)
я лічу гэты артыкул дастакова праўдзівым, але спасылак на факты сапраўды можна дадаць, спаслаццы на міжнародныя праваабаронцыя арганізацыі,( напрыклад FreedomHouse, АБСЭ), на вострыя пытанні якія вырашалісь у судзе (выключэнне з сыстэмы прэферэнцый, за не выканання дамоў, альбо цяжба з Балтыкай), і г.д. zxz12 1:42 29 кастрычніка 2007 (UTC)
Шаноўнае спадарства, такое адчуваньне, што гэты артыкул пісалі журналісты з "Хартыі" а не энцыкляпэдыстыя. Яго трэба цалкам выпільваць і пісаць на яго месцы новы.--Jauhen Litvin 14:42, 24 верасьня 2011 (EEST)
Думкі ўслых
[рэдагаваць крыніцу]Что-то, на мой взгляд, в оппозиционной беларусской Вике Лукашенко больше любят, чем на официальной, там даже фото нет... :) Андрей
- Гэта не апазіцыйная Вікіпедыя, а няйтральная, толькі на старабеларускай мове.--Carv Tine Ber 17:59, 12 красавіка 2009 (UTC)
- Калі Вы ня згодны зь некаторымі зьвесткамі пададзенымі ў артыкуле, калі ласка, перад іх выдаленьнем, падайце адпаведныя зьвесткі, якія могуць пацьвердзіць Ваш пункт гледжаньня, і, пасьля абмяркаваньня, зьмены могуць быць унесены. Не выдаляйце вялікія кавалкі тэксту толькі таму, што яны Вам не падабаюцца, такія дзеяньні могуць быць расцэнены як вандалізм. --Jim 18:09, 12 красавіка 2009 (UTC)
- Распаўсюджванне ў няйтральнай энцыклапедыі апазіцыйнай прапаганды - таксама вандалізм. Калі пра вельмі спрэчныя падзеі пішуць як пра відавочныя - таксама вандалізм. А абмеркаванні тут невядома якія: спрачаюцца толькі, хто больш пакрыўзіць беларускую уладу.--Carv Tine Ber 13:00, 13 красавіка 2009 (UTC)
- Калі Вы ня згодны зь некаторымі зьвесткамі пададзенымі ў артыкуле, калі ласка, перад іх выдаленьнем, падайце адпаведныя зьвесткі, якія могуць пацьвердзіць Ваш пункт гледжаньня, і, пасьля абмяркаваньня, зьмены могуць быць унесены. Не выдаляйце вялікія кавалкі тэксту толькі таму, што яны Вам не падабаюцца, такія дзеяньні могуць быць расцэнены як вандалізм. --Jim 18:09, 12 красавіка 2009 (UTC)
Вельмі добры матэрыял. Асабіста я шматлікае ўпершыню пазнаў. А дзе сэкцыя «Карупцыя»? Жадаў бы пачытаць! І наогул трэба напісаць і пра падзеі пасьля выбараў: мітынгі… --Ліцьвін 04:00, 27 ліпеня 2007 (UTC)
- На мой погляд, пра выбары і пра падзеі пасьля выбараў лепей будзе пісаць у асобным артыкуле (Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2006 году), а ў гэтым зрабіць спасылку і некалькі агульных сказаў. --EugeneZelenko 13:58, 30 ліпеня 2007 (UTC)
Гэты абсурд патрэбна спыніць. Можа варта заблякаваць гэты артыкул (17:43, 10 верасьня 2007) на нейкі час. --Ліцьвін 18:50, 10 верасьня 2007 (UTC)
Калі ласка, разблякуйце артыкул, я абнаўлю зьвесткі. --Ліцьвін 00:10, 4 траўня 2007 (UTC)
- Зьняў абарону. Толькі калі ласка, не забывайцеся пазначаць крыніцы. --EugeneZelenko 14:30, 4 траўня 2008 (UTC)
- Дзякуй! Як вы лічыце: ці патрэбна інфармацыя аб мянушках прэзыданта? --Ліцьвін 20:50, 4 траўня 2007 (UTC)
Непонял
[рэдагаваць крыніцу]Непонял, а почему это мою заметку про аппазицию снесли, что, правда режет глаза?
- Якое гэта мае дачыненьне да Аляксандра Лукашэнкі? Ёсьць артыкул пра выбары — Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2006 году, але, калі ласка, дадайце спасылку на аўтарытэтную крыніцы падобнай інфармацыі. Вядома, калі такая існуе ўвогуле. Калі не — трэба шукаць іншыя месцы для распаўсюджаньня плётак па-за межамі Вікіпэдыі. --EugeneZelenko 14:03, 11 верасьня 2007 (UTC)
- Плёткі расаўсюджваеце мінавіта вы, тыя, хто піша ўсю гэту хлусню пра Лукашэнка
- Калі ласка, напішыце сьпіс зьвестак, якія падаюцца Вам непраўдзівымі, на гэтай старонцы. А Вашы апанэнты адпаведна будуць шукаць крыніцы інфармацыі, якія пацьверджваюць іх пункт гледжаньня. --EugeneZelenko 14:22, 11 верасьня 2007 (UTC)
Ну што вы робіце паважаныя мадэратары. Ён чыстай вады правакатар. З гэтым чалавекам гутарка бессэнсоўна. Звычайна гэтыя боты сядзяць на форумах, а зараз і на Вікіпэдыю замахнуліся. Не марнуйце свой час, усё гэта бесталку. Ім што не кажы - у іх адзін адказ: "Дакажыце". (А чаму бы самім ня аспрэчыць?) А калі прыводзіш неабвержныя факты, яны проста кажуць, што ня вераць ім… Проста блякуйце й выдаляйце іх пісаніну. І блякуйце не на 2 або 3 дні, а на ўвесь час. У адваротным выпадку ад Вікіпэдыі нічога не застанецца. Спадзяюся мае словы будуць пачутыя мадэратарамі, якія ў апошні час вельмі занятыя. --Ліцьвін 19:00, 11 верасьня 2007 (UTC)
З усім гэтым я нязгодны
[рэдагаваць крыніцу]- У 1990 годзе Лукашэнка быў абраны народным дэпутатам Рэспублікі Беларусі. Адсюль пачалася палітычная кар'ера будучага беларускага дыктатара.
- Дакажыце, што ён дыктатар, гэта ў рымскім законе была такая пасада а дзе вы гэта знайшлі ў беларускім законе?
- Пасьля падзеяў 13 студзеня 1991 г. у Вільні, дзе ад рук савецкіх вайскоўцаў генэрала Усхопчыка загінула 13 мірных жыхароў, што бралі ўдзел у дэманстрацыях пратэсту супраць савецкай акупацыі Летувы.
- Неяк вельмі падрабязна, можа вы скажаце, што Расія павінна выплаціць Літве кампенсацыю?
- Лічылася, што Лукашэнка быў адзіным дэпутатам беларускага парлямэнту, што прагаласаваў супраць ратыфікацыі Белавескіх пагадненьняў, аднак было высьветлена, што гэтым чалавекам быў Валеры Ціхіня, які потым стаў старшынёй Канстытуцыйнага Суду Беларусі
- Дакажыце
- Пры гэтым дакладна вядома, што А.Лукашэнка ўласнаручна ўносіў у залю паседжаньняў Вярхоўнага Савету бел-чырвона-белы сьцяг і пэўны час намагаўся далучыцца да фракцыі Беларускага Народнага Фронту, куды яго так і не прынялі.
- А чаму ж яго не прынялі? Дакажыце.
- У пачатку 1994 г. была прынятая новая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусі. Паводле яе ў ліпені таго году адбыліся прэзыдэнцкія выбары, на якія выставілі свае кандыдатуры шэсьць палітыкаў. Аляксандар Лукашэнка ўдзельнічаў у выбарах як незалежны кандыдат, базуючыся на папулісцкай праґраме ў духу лёзунґаў барацьбы з карупцыяй, павышэньня заробкаў і інтэґрацыі з Расеяй. Лукашэнка публічна заяўляў у сваіх прамовах і інтэрвію: "Я ў Маскву на каленях папаўзу".
- І гэта прашу пацвердзіць з спасылкай на крыніцу
- У першым туры Лукашэнка атpымаў 45% галасоў. За Кебіча прагаласавалі 15% выбарцаў, а 10% прагаласавалі за Шушкевіча. Лукашэнка быў падтрыманы шэрагам палітыкаў з дэмакратычнага стану: (Анатолем Лябедзькам, Віктарам Ганчаром). Пазьней яны тлумачылі, што бачылі ў Лукашэнку супрацьвагу постсавецкае намэнклятуры ў асобе Кебіча і будучы інструмэнт правядзеньня рэформаў. Другі тур адбыўся 10 ліпеня, на ім А.Лукашэнка канчаткова перамог, атрымаўшы 80% галасоў.
- А што ж вы не сказалі, што ён перамог у першым туры, які быў сфальсіфікаваны.
- Эканамічная палітыка: вяртаньне да камандна-адміністрацыйнай сыстэмы
Да прыходу Лукашэнкі да ўлады вельмі малыя рэформы былі праведзеныя ў Беларусі. На сярэдзіну 1994 году былі прыватызаваныя толькі 2% эканомікі Беларусі. Каляпс савецкае каманднае эканомікі, ад якой Беларусь моцна залежыла, прывёў у 1994 г. да зьніжэньня прамысловае вытворчасьці на 50% у параўнаньні з 1991 г. Беларусь перажывала эканамічны крыз. Лукашэнка пачаў актыўна прымаць меры дзеля "стабілізацыі" эканомікі: былі ўдвая падвышаныя заробкі бюджэтнікаў, уведзены дзяржаўны кантроль за коштамі і адмененыя тыя нешматлікія рынкавыя рэформы, якія былі праведзеныя на той момант. Не магло ня ўзьнікнуць цяжкасьцяў з адраджэньнем каманднае эканомікі ў адной асобнай краіне, абкружанай разьвіваючыміся краінамі з рынкавай эканомікаю.
- Асабліва, што цяпер у Беларусі беднасць ніжэй, чым у тых "развітых" краінах.
- З самога пачатку свайго прэзыдэнцтва А.Лукашэнка пачаў палітыку, скіраваную супраць эўрапрыхільнікаў Беларусі і супраць заходняе дапамогі гэтым сілам (напрыклад, ад Фонду Фрыдрыха Эбэрта). Была спыненая прыватызацыя, у дзяржаўнай палітыцы запанавала рыторыка адраджэньня СССР. Пачаўся ціск і перасьлед палітычнае апазыцыі і незалежнае прэсы. АБСЭ пачала дакладаць аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі.
- Дакажыце ўсю гэтую хлусню
- Улетку 1996 г. 70 дэпутатаў Вярхоўнага Савету Беларусі паставілі подпісы пад імпічмэнтам А.Лукашэнку за "парушэньне Канстытуцыі". У адказ Лукашэнка правёў 24 лістапада 1996 г. рэфэрэндум, пасьля якога атрымаў права распушчаць парлямэнт і працягнуў сабе тэрмін паўнамоцтваў на два гады. Ужо 25 лістапада было абвешчана аб перамозе Лукашэнкі. Вынікі рэфэрэндуму моцна аспрэчваліся, але апазыцыя была цалкам выцесьненая з тэлевізіі і радыё, апазыцыйным газэтам не давалі друкавацца. У гэтых варунках Злучаныя Штаты і Эўразьвяз адмовіліся прызнаваць легітымнасьць рэфэрэндуму.
- І зноў доўжыцца бой...:))), дакажаце нелегітыўнасць выбару народу і ўсё астатняе
- Референдумы 1995-го и 1996 г. определили конституционное устройство страны, решили языковые проблемы, утвердили государственные символы, недвусмысленно высказались за союз с Россией.
- І зноў доўжыцца бой...:))), дакажаце нелегітыўнасць выбару народу і ўсё астатняе
По инициативе А.Г.Лукашенко был создан мощный демократический институт активизации общественного мнения страны, -- в октябре 1996 г. впервые было проведено Всебелорусское народное собрание, определившее направление развития страны до 2000 года.
- Пачаўся перасьлед незалежнае прэсы і вядомых апазыцыянэраў. Было зачыненае незалежнае Радыё 101.2. Пасьля публічных заклікаў Лукашэнкі расправіцца з апазыцыяй, у 1999-2000 гг. пры загадкавых абставінах зьніклі тры апазыцыянэра, у тым ліку былы старшыня перадвыбарчага штабу Лукашэнкі Віктар Ганчар і апэратар расейскага тэлеканала ОРТ Зьміцер Завадзкі.
- А потым ён знайшоўся ў ЗША
- Урад Лукашэнкі ўзяў курс на аднаўленьне русіфікацыйнае, антынацыянальнае палітыкі ў Беларусі. У 1995 г. быў праведзены рэфэрэндум, на якім была адмененая гістарычная дзяржаўная сымболіка Беларусі, уведзеныя новыя сымбалі, створаныя на базе гербу і сьцягу БССР. Расейская мова атрымала статус дзяржаўнае, пасьля чаго пачалося плянамернае выцісканьне беларускае мовы са сродкаў масавай інфармацыі, адукацыі, дзяржаўных установаў. Супраць адмены бел-чырвона-белага сьцягу, "Пагоні" і статусу беларускае мовы як адзінае дзяржаўнае, група дэпутатаў ад БНФ абвясьціла галадоўку ў залі парлямэнту. Яны былі зьбітыя і выгнаныя з будынку сіламі АМАП.
- Якая хлусня!
- Страта рэпутацыі Беларусі ў сьвеце
Цягам першых двух гадоў прэзыдэнцтва Лукашэнка моцна крытыкаваўся як унутры краіны, так і на міжнародным узроўні. У 1995 г. Сусьветны Банк і Міжнародны Валютны Фонд спынілі крэдытаваньне Беларусі, абвінаваціўшы ўрад у адсутнасьці рынкавых рэформаў.
Беларусь і Лукашэнка апынуліся ў цэнтры буйных міжнародных скандалаў. 12 верасьня 1995 г. над Берасьцейскай вобласьцю супрацьпаветранымі войскамі быў зьбіты паветраны шар, які ўдзельнічаў у міжнародных спаборніцтвах на кубак “Гордэн Бэнэт-95". Беларускія пілёты лічылі, што страляюць па мэтэаралягічным зондзе. Увесь экіпаж паветранага шару - два амэрыканскіх пілёта-спартоўцы - загінуў. У лістападзе 1995 г. Лукашэнка выклікаў іншы скандал, заявіўшы ў інтэрвію, што ўнутраная палітыка Адольфа Гітлера мела і станоўчыя бакі. Многія расцанілі гэтае выказваньне як намер будаваць у Беларусі рэжым аўтарытарнага кшталту.
Зьдзейсьнены А.Лукашэнкам у 1996 г. дзяржаўны пераварот быў адразу асуджаны міжнароднай супольнасьцю. Абвастрыліся стасункі з замежнымі дзяржавамі. У красавіку 1998 г. зы сваіх рэзыдэнцый у пасёлку Дразды былі гвалтоўна выселеныя амбасадары Злучаных Штатаў, Вялікае Брытаніі, Францыі, Нямеччыны, Грэцыі, Італіі і Японіі. Гэта было пачаткам буйнага міжнароднага скандалу, бо беларускія ўлады парушылі Венскую канвэнцыю. Закранутыя краіны, а таксама Расея, адазвалі зь Менску сваіх амбасадараў.
Хаця амбасадары пазьней вярнуліся пасьля згасьленьня канфлікту, Лукашэнка не спыніў свае выпады супраць заходніх краінаў і пачаў абвінавачваць унутраную апазыцыю ў рабоце на карысьць замежных спэцслужбаў. Ён абвінавачваў замежныя ўрады ў дыскрымінацыі Беларусі на ўсіх узроўнях, ад эканомікі (зь Беларусі была выгнаная дэлегацыя МВФ, а сама арганізацыя абазначаная Лукашэнкам як "махляры") да спорту (Лукашэнка абвінаваціў Захад у змове супраць беларускае зборнае на Зімовых Алімпійскіх гульнях у Наґана, Японія).
Лукашэнка не абмяжоўваўся словамі ў сваім непрыяцьці Захаду. Пад канец 1990-х гадоў Беларусь экспартавала ўзбраеньняў, у тым ліку супрацьпаветраных, на 400 мільёнаў даляраў у Іран, Ірак, Судан, Югаславію. Пасьля пачатку вайны ў Косава Лукашэнка адстойваў ідэю "Славянскага саюзу" Расеі, Беларусі і Югаславіі.
Заходняя палітыка ў дачыненьні зь Беларусяй сталася больш жорсткаю. Пасьля падзеньня рэжыму С.Мілошавіча ў Югаславіі, адносна лукашысцкай Беларусі ўсё часьцей пачаў ўжывацца выраз "апошняя дыктатура Эўропы". Тым ня меней, ані Эўрапейскі Зьвяз, ані Злучаныя Штаты Амэрыкі не прадпрымалі рашучых дзеяньняў супраць беларускага рэжыму, бо баяліся небясьпекі закрануць расейскія інтарэсы і пастаўкі расейскага газу празь Беларусь.
Інтэграцыя з Расеяй
Асноўным і адзіным паўнавартасным напрамкам вонкавае палітыкі за Лукашэнкам сталася інтэграцыя з Расеяй. У красавіку 1998 г. быў створаны г. зв. "Саюз Расеі і Беларусі", пазьней абвешчана аб стварэньні г. зв. "Саюзнае Дзяржавы" Расеі і Беларусі. Тым ня меней, стварэньне паўнавартаснга зьвязу не атрымалася з-за розных мэтаў, якія перасьледваліся расейскім бокам і рэжымам Лукашэнкі. Беларускі прэзыдэнт меў амбіцыі на расейскім палітычным полі і ўмела граў на імпэрскай настальгіі расейскага паспольства і эліты. Лукашэнка карыстаўся вялікай папулярнасьцю сярод нацыяналістаў і левакансэрватараў, асабліва выгадна ён выглядаў на тле старога й хворага прэзыдэнта-дэмакрата Барыса Ельцына.
Расея ж была не зацікаўленая ў пранікненьні Лукашэнкі на расейскую палітычную сцэну, але ёй патрэбная Беларусь як ляяльная краіна-сатэліт і для забесьпячэньня бесперашкоднага транзыту газу ў Заходнюю Эўропу. Ня гледзячы на напружаныя адносіны Беларусі з Захадам, для Расеі гэтае хаўрусьніцтва доўгі час не стварала праблемаў і не выклікала пытаньняў на міжнародным узроўні.
Другі прэзыдэнцкі тэрмін (ад 2001 г. да 2006 г.)
Лукашэнка і вэтэраны Другое Сусьветнае вайныПершапачатковы тэрмін прэзыдэнцтва Лукашэнкі скончыўся ў ліпні 1999 г., але па яго волі быў пасьля рэфэрэндуму 1996 г. прадоўжаны да 2001 г. Паколькі рэфэрэндум ня быў прызнаны сусьветнай супольнасьцю легітымным, легітымнасьць прэзыдэнцтва А. Лукашэнкі пасьля 1999 г. таксама не прызнавалася.
Прэзыдэнцкія выбары адбыліся 9 верасьня 2001 г. Аб'яднаная апазыцыя выставіла супраць А. Лукашэнкі адзінага кандыдата, прафзьвязнага дзеяча Уладзімера Ганчарыка. Перамога А. Лукашэнкі была абвешчаная ўжо пасьля першага туру. Арганізацыя па Бясьпецы і Супрацоўніцтву ў Эўропе не прызнала легітымнасьць выбараў з-за перасьледу апазыцыі, байкоту апазыцыйнага кандыдата ў сродках масавай інфармацыі і фальсыфікацый вынікаў галасаваньня. Толькі Расея і некалькі аўтарытарных дзяржаваў СНД прызналі легітымнасьць выбараў.
Правы чалавека ў Беларусі
У Беларусі працягваўся ціск на палітычную апазыцыю і парушэньні правоў чалавека. Павальна зачыняліся незалежныя газэты і неўрадавыя арганізацыі, зачыняліся школы зь беларускаю мовай навучаньня. Быў зачынены Беларускі Гуманітарны Ліцэй імя Якуба Коласа, адзіная навучальная ўстанова ў краіне, дзе выкладаньне йшло на беларускай мове, і Эўрапейскі Гуманітарны Ўнівэрсытэт. Арыштам падвяргаліся незалежныя журналісты, прафсаюзныя лідэры Васільеў і Леванеўскі, а таксама былы кандыдат у прэзыдэнты Міхал Марыніч. У красавіку 2003 г. Камісія ААН па Правах Чалавека прыняла рэзалюцыю па сытуацыі ў Беларусі, у якой выказвалася "глыбокая занепакоенасьць". ААН заклікала ўлады Беларусі вызваліць палітычных зьняволеных і спыніць ціск на неўрадавыя арганізацыі і палітычныя партыі. У 2003 г. міжнародны Камітэт па абароне журналістаў (CPJ) паставіў Беларусь у сьпіс дзесяці краінаў з найгоршымі ўмовамі працы журналістаў. У справаздачах буйнейшых міжнародных праваабарончых арганізацый Amnesty International, Human Rights Watch, Freedom House краіна атрымала сталае мейсца ў шэрагу сусьветных адыёзных дыктатураў, як Паўночная Карэя, Лібія, Іран, М'янма, Зымбабвэ.
Міжнародная ізаляцыя
У другі прэзыдэнцкі тэрмін яшчэ болей пагоршыліся адносіны Беларусі з Захадам. Эўрапейскі Зьвяз выдаў сьпіс высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, якім быў забаронены ўезд на тэрыторыю ЭЗ. Пасьля ўступленьня 1 траўня 2004 г. ў ЭЗ бліжэйшых суседзяў Беларусі - Польшчы, Латвіі, Летувы - у складзе Зьвязу зьявілася "беларускае лёбі", у сувязі з чым пытаньні датычна Беларусі пачалі часта падымацца на паседжаньнях. Павысілася цікаўнасьць да Беларусі з боку Злучаных Штатаў Амэрыкі.
Падчас вайны ў Іраку ў 2003 г. высьветлілася, што некалькі высокапастаўленых ірацкіх чыноўнікаў мелі беларускія пашпарты і нават, верагодна, атрымалі прытулак у Беларусі. Амэрыканскімі вайскоўцамі і выведчыкамі былі высьветленыя факты процізаконнага гандлю зь Іракам зьвязаных з рэжымам Лукашэнкі асобаў і арганізацый - ад старшыні ЛДПБ Гайдукевіча да беларускага экзахарту Расейскае праваслаўнае царквы. Беларусь была замешаная ў скандалах з пастаўкамі зброі (часам з Расеі празь беларускае пасярэдніцтва) тэрарыстычным арганізацыям і дыктатарскім рэжымам, што ўсё болей і болей прыцягвала ўвагу Захаду і асабліва ЗША.
На тле Рэвалюцыі Ружаў у Грузіі, Памаранчавая рэвалюцыі ва Ўкраіне і рэвалюцыі ў Кыргыстане рэзка ўзмацнілася ўвага сусьветнае супольнасьці да беларускае дыктатуры. У ЗША быў прыняты "Акт аб дэмакратыі ў Беларусі", які прадугледжвае выдзяленьне 40 мільёнаў даляраў на разьвіцьцё дэмакратыі ў краіне. У пачатку 2005 г. пачалі гучаць жорсткія заявы з боку новых краін-сябраў ЭЗ, Украіны, Грузіі, Малдовы што да рэжыму А. Лукашэнкі.
Адносіны з Расеяй
З прыходам да ўлады ў Расеі Уладзіміра Пуціна А. Лукашэнка згубіў шансы на палітычную кар'еру ў Расеі. Наадварот, зьявілася небясьпека паглынаньня Беларусі Расеяй і страты Лукашэнкам улады нават у сваёй краіне. Пабудова "Саюзнае дзяржавы" заступарылася, канфлікты датычна паставак у Беларусь расейскага газу, жорсткія заявы Лукашэнкі і Пуціна быццам бы зрабілі выключанымі далейшыя спробы інтэграцыі, хаця на словах палітыкі ўсё яшчэ казалі аб станоўчым разьвіцьці "Саюзу".
Эканоміка
Урад Лукашэнкі трапіў пад моцны ціск з боку Захаду й Расеі. Хаця беларускі рэжым моцна прасунуўся ў пляне дазволу прыватнага бізнэсу, дагэтуль не пачалася прыватызацыя буйных дзяржаўных прадпрыемстваў і ня зьняты ціск з дробнага бізнэсу. Замежныя інвэстары, прыйшоўшыя ў пачатку 1990-х гадоў у Беларусь, пакідаюць краіну, як Ford Motors. Беларускія тавары мала прадаюцца за межамі, 60% экспарту ідзе ў Расею. Усё гэта прывяло да эканамічных цяжкасьцяў, у прыватнасьці працягваючайся гіпэрінфляцыі (па паказчыку інфляцыі Беларусь займае першае месца ў Эўропе і сярод краінаў былога СССР).
Лукашэнка моцна апэруе ў сваёй рыторыцы тым фактам, што хаця Беларусь і сутыкнулася з пэўнымі эканамічнымі праблемамі, але пазьбегнула такога сацыяльнага расшыхтаваньня, як у Расеі ці Ўкраіне, дзе йшлі эканамічныя рэформы. Афіцыйныя паказчыкі беспрацоўя й галечы ў Беларусі таксама застаюцца нізкімі. Між тым, замежныя аналітыкі лічаць, што палітыка Лукашэнкі ў будучыні запатрабуе яшчэ больш жорсткіх і радыкальных рэформаў.
Рэфэрэндум 2004 г.
Падчас тэлевізійнага звароту да нацыі 7 верасьня 2004 г. Лукашэнка абвясьціў правядзеньне рэфэрэндуму па адмене абмежаваньняў на колькасьць тэрмінаў, якія адна асоба можа займаць пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі.
Рэфэрэндум адбыўся 17 кастрычніка 2004 г. разам з парлямэнцкімі выбарамі. Паводле афіцыйных вынікаў, якія былі абвешчаныя адразу пасьля заканчэньня галасаваньня, болей за 70% выбаршчыкаў выказаліся ў падтрымку прапановы, якая здымала абмежаваньне ў два тэрміны для знаходжаньня на пасадзе прэзыдэнта. Такім чынам, Аляксандар Лукашэнка атрымаў права балятавацца неабмежаваную колькасьць разоў, у тым ліку на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 г., што пры створанай ім сыстэме фальсыфікацыі вынікаў выбараў азначала магчымае пажыцьцёвае праўленьне.
Міжнародныя арганізацыі, назіральнікі (акрамя назіральнікаў з Расеі, Туркмэністану і некаторых іншых краін СНД) і апазыцыя зноў не прызналі вынікі рэфэрэндуму і парлямэнцкіх выбараў. Агітацыя за зьняцьце абмежаваньняў ішла ў тым ліку ў дзень галасаваньня, што забаронена беларускім заканадаўствам. Exit-poll, праведзены Baltic Surveys, летувіскім аддзелам Gallup, паказаў, што толькі 48% выказаліся за прапанову Лукашэнкі.
Прэзыдэнцкі фонд
У Беларусі быў створаны адмысловы Прэзыдэнцкі фонд, які не падляжыць дзяржаўнаму і грамадзкаму кантролю і куды йдуць буйныя сумы з зьнешнегандлёвых апэрацый. У Злучаных Штатах Амэрыкі пачалося расьследваньне з мэтай вышуку і замарожаньня прыватных рахункаў дыктатара ў замежных банках.
13 верасьня 2004 г. у Менск прыбыў новы самалёт маркі Boeing 737-500, пабудаваны ў Сыэтле спэцыяльна для прэзыдэнта Лукашэнкі. Цана аэрапляну не публікавалася, экспэрты ацэньваюць яе ў прыкладна 100 мільёнаў амэрыканскіх даляраў.
Іншая інфармацыя
У парушэньне Статуту Міжнароднага алімпійскага камітэту, А. Лукашэнка займае пасаду старшыні Нацыянальнага алімпійскага камітэту. Гэта становішча супярэчыць таксама Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: "Прэзідэнт не можа займаць іншыя пасады" (арт. 86).
Аляксандар Лукашэнка жанаты з 1975 г., мае двух сыноў.
Жонка Галіна Лукашэнка дагэтуль жыве ня з мужам, а ў вёсцы Рыжкавічы Шклоўскага раёну, да нядаўняга часу рабіла настаўніцай у дзіцячым садку. Жонка ніколі не суправаджае прэзыдэнта на афіцыйных мерапрыемствах і ў нешматлікіх замежных візытах. Пасьля таго, як жонку Лукашэнкі з каровай засьнялі карэспандэнты брытанскае газэты Sunday Times, вакол яе дому быў пабудаваны цагляны плот і прыстаўленая ахова.
- Усё гэта патрабую пацвердзіць!
Неполадка с одной из ссылок
[рэдагаваць крыніцу]Привет, я из болгарской Википедии, я пытался перевести длинный список орденов Александра Григорьевича на болгарский язык. Однако ссылка к новости про орден «За разьвіцьцё сусьветнага фэставага руху» оказалась недействуюшей. У меня есть основания полагать, что, возможно, воспрещëн трафик Интернета из государств вне союза Россия-Беларусь к белорусскому посольству в Москве. Поэтому я интересуюсь работает ли ссылка при щелчке со стороны участников, живущих в Беларуси (или России)? Иначе остаëтся думать, что произошла какая-то помеха с серверами белорусского посольства в Москве, не правда? А если помеха неустранима, Вы могли бы передать имя ордена по-русски, перевод его имени мне кажется хлопотливым. Bogorm 15:48, 30 траўня 2008 (UTC)
- Сьпіс узнагарод я браў з расейскай Вікіпэдыі, вы тамака і можаце паглядзець. Спасылка на самой справе не працуе. --Ліцьвін 17:24, 30 траўня 2008 (UTC)
- Благодарю Вас, с одной стороны Вы меня вытащили, а с другой мне придëтся спрашивать то же самое на их обсуждении - почему ссылка на сайт белорусского посольства не действует и выдаëт сообщение об ошибке. Bogorm 19:28, 30 траўня 2008 (UTC)
Нацыянальнасьць
[рэдагаваць крыніцу]Чалавек, які ненавідзіць усё беларускае па азначэньні ня можа быць беларусам. У дадзеным выпадку лепш нічога не пісаць. --Ліцьвін 00:12, 20 сьнежня 2008 (UTC)
Ludzie, zadbajcie o swoje!
[рэдагаваць крыніцу]Bardzo przepraszam za zagraniczny język (i za łacinkę!), ale białoruskiego dopiero pragnę się nauczyć. Wytnijcie sobie, Sąsiedzi moi zza Buga, mój komentarz - jeśli taka wola Wasza (na pohybel polonizatorom z poprzedniego stulecia choćby:~), ale wpierw przeczytajcie poniższe. Mimo nikłego pojęcia, co czytam, hasło wzbudziło radość mą niezmierną (dyktatorów najbardziej boli sucha prawda, a Łuce to ja bym najchętniej alimenty rzetelnie podliczył..), jednakże dużą łychę dziegciu zaliczyłem przechodząc na angielską wersję.. Ni kawałka z tego coście, Redaktorzy, w Swojej mowie wypocili! I kto będzie miał kawał rzetelnej informacji o Łuce? Tylko ci, którzy i tak to wiedzą, wiedzą o wiele więcej, a w dodatku niektórzy z nich woleliby zapewne nigdy w życiu tej wiedzy nie doświadczyć! Każdy dziennikarz, asystent polityka, analityk ekonomiczny, sekretarz sądu w Strasburgu, urzędnik z ONZ-u.. Mówiąc krótko wszyscy, którym zły los odmówił zaznania na własnej skórze dobrodziejstw światłego przywództwa naszego Bohatera - a wielu z nich (bodaj ukształtowaniem sobie opinii opartej o rzetelne informacje!) mogłoby sprawie Białorusi służyć pomocą - muszą pozostać w stanie niezmąconej ignorancji.. Póki nie przetłumaczycie wszystkiego na obecną mowę uniwersalną, Wasza Ojczyzna niewiele będzie dobrego z Waszej (porządnej - przyznaję!) pracy miała.. Czego i sobie życzę, gdyż mową Wuja Toma i Baracka Obamy władam - póki co, niestety.. - o niebo lepiej niż Waszą..
Pozdrawiam z wrażej Polski, doświadczanej nieszczęściami wszelakimi w postaci wolności, niezależności, demokracji i kapitalizmu - czego i Wam, Bracia - z nowym rokiem (jeszcze łacińskim) i Narodzeniem Pańskim (greckim już tylko:~) szczerze życzę!
trybus
Няйтральнасць
[рэдагаваць крыніцу]Вікіпедыя - не месца для прапаганды апазіцыянізма. Пра нелегітымнага прэзідэнта, пра дзяржаўны пераварот, а таксама ўсе "відавочна" - гэта павінная быць знішчана, астатняе - як адно з меркаванняў, і трэба напісаць, што гэта меркаванне апазіцыі.--Carv Tine Ber 13:55, 30 красавіка 2009 (UTC)
Вандалізм
[рэдагаваць крыніцу]Мяркую, каб спыніць вандалізм, трэба заблякаваць старонку. Цікава, што ў Наркамаўскай Вікіпэдыі адкацілі ўсе праўкі і заблякавалі ўсе старонкі. Мабыць і ў нас так прыйдзецца рабіць, ці старонкі блякаваць ці ўдзельніка. --Ліцьвін 14:08, 30 красавіка 2009 (UTC)
- Прабачце, але некаторыя з правак былі слушныя. Згодна Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня тэкст ня мусіць зьмяшчаць адзнакі без пазначэньня боку, які іх выказвае. І нэўтральнасьцю старонкі трэба працаваць. Мэтад абвінавачваньня ў вандалізьме ў гэтым не дапаможа. --EugeneZelenko 14:14, 30 красавіка 2009 (UTC)
- Большую частку інфармацыі з артыкула трэба выдаліць, бо яна ня мае ніякіх спасылак на крыніцы. З увагі ж на тое, што тэма вельмі спрэчная — трэба вельмі пільна ставіцца да крыніц. Артыкул патрабуе значнай перапрацоўкі. --Red_Winged_Duck 14:18, 30 красавіка 2009 (UTC)
- Так напісалі, быццам я супраць. Хто вам забараняе над ім працаваць? А вось тое што робіць удзельнік нікому непатрэбна, нават Наркамаўскай Вікіпэдыі. --Ліцьвін 14:23, 30 красавіка 2009 (UTC)
- Прабачце, але нельга нэгатыўна выказвацца пра ўнёсак іншых удзельнікаў, нават калі Вам не падабаюцца іх палітычныя погляды. --EugeneZelenko 14:29, 30 красавіка 2009 (UTC)
- Ваў! Гэта я выказваюся? Вы так добра ведаеце што мне падабаецца, а што не падабаецца? Мне пляваць на яго палітычныя погляды. Але я гэтага ўдзельніка добра ведаю, і ведаю яго стаўленьне да гэтай Вікіпэдыі, блага ён сам неаднаразова гэтае пісаў. А я ўжо не кажу пра абразы (апазыцыйнасьць/неапазыцыйнасьць...). Больш я нічога пісаць па гэтай тэме ня буду, я не аматар дыскусій не пра што. --Ліцьвін 14:45, 30 красавіка 2009 (UTC)
- Хіба А вось тое што робіць удзельнік нікому непатрэбна не Вашыя словы? --EugeneZelenko 14:47, 30 красавіка 2009 (UTC)
- Вы што думаеце казла адпушчэньня знайшлі? Не з кім пагаварыць не пра што? Нажаль, я вам нічым дапамагчы не магу. Толькі прывяду вам яго слова: Лічу, што беларуская Вікіпедыя павінна абыйсці тарашкевіцкую па колькасці артыкулаў і іх якасці. І вы мне будзеце казаць пра тое, што гэты ўдзельнік штосьці добрае жадае нашай Вікіпэдыі? Усё, калі ласка, шукайце вольныя вушы ў іншым месцы. --Ліцьвін 15:13, 30 красавіка 2009 (UTC)
- Хіба А вось тое што робіць удзельнік нікому непатрэбна не Вашыя словы? --EugeneZelenko 14:47, 30 красавіка 2009 (UTC)
- Ваў! Гэта я выказваюся? Вы так добра ведаеце што мне падабаецца, а што не падабаецца? Мне пляваць на яго палітычныя погляды. Але я гэтага ўдзельніка добра ведаю, і ведаю яго стаўленьне да гэтай Вікіпэдыі, блага ён сам неаднаразова гэтае пісаў. А я ўжо не кажу пра абразы (апазыцыйнасьць/неапазыцыйнасьць...). Больш я нічога пісаць па гэтай тэме ня буду, я не аматар дыскусій не пра што. --Ліцьвін 14:45, 30 красавіка 2009 (UTC)
- Прабачце, але нельга нэгатыўна выказвацца пра ўнёсак іншых удзельнікаў, нават калі Вам не падабаюцца іх палітычныя погляды. --EugeneZelenko 14:29, 30 красавіка 2009 (UTC)
- Так напісалі, быццам я супраць. Хто вам забараняе над ім працаваць? А вось тое што робіць удзельнік нікому непатрэбна, нават Наркамаўскай Вікіпэдыі. --Ліцьвін 14:23, 30 красавіка 2009 (UTC)
Запытваюся на абарону старонкі ад ананімнага рэдагаваньня тэрмінам на 5 дзён. Заўважыў крос-вікі вандалізм у артыкуле (а таксама некаторых іншых, у іншых Вікіпэдыях). Wizardist г +у 20:13, 10 лютага 2010 (UTC)
- Я пакуль заблякаваў гэты польскі айпішнік. Калі вандалізм паўторыцца — абаронім старонку. --Red_Winged_Duck 20:18, 10 лютага 2010 (UTC)
Національність Лукашенка
[рэдагаваць крыніцу]Доброго дня. Хто Лукашенко за національністю ? В українських джерелах іноді з'являється інформація, що він етнічний українець. --Yevhen 16:52, 16 лістапада 2010 (EET)
- Прывітаньне. Паводле афіцыйнай біяграфіі — беларус [1]. —zedlik 21:05, 16 лістапада 2010 (EET)
Незаконнае ўтрыманьне ўлады шляхам фальсыфікацыі выбараў і тэрору насельніцтва
[рэдагаваць крыніцу]Мяркую, што пры наяўных у адкрытым доступе нікім не зьняпраўджаных фактаў (дакумэнтальна засьведчаная падробка подпісаў пры фармаваньні камісіяў з заявамі ў міліцыю, дакумэнтальна засьведчаны прымус да фальсыфікацыі пратаколаў, дакумэнтальна засьведчаныя заявы саміх выбарцаў на шэрагу ўчасткаў аб неадпаведнасьці зьвестак у пратаколах той колькасьці выбарцаў, хто адкрыта засьведчыў свае галасы і г.д.) сьцьверджаньне пра незаконнае ўтрыманьне ўлады шляхам фальсыфікацыі выбараў мае быць у прэамбуле. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:47, 17 жніўня 2020 (+03)
- Мяркую, што не. Вікіпэдыя не зьяўляецца сьледчым органам ці судом, які вырашае, які статус мае тая ці іншая асоба. -- Renessaince 15:22, 17 жніўня 2020 (+03)
- У выпадку пытаньняў законнасьці выбараў у Беларусі пад уладай Лукашэнкі фармалізм ня ёсьць нэўтральнасьцю — сьледчых органаў і судоў у Беларусі не існуе, а кампэтэнцыя міжнародных судоў не пашыраецца на падобныя пытаньні. Увогуле, мне нават ня хочацца марнаваць час на гэтую нікчэмную прымітыўную асобу, але я лічу, што Беларуская Вікіпэдыя мае быць зь беларускім народам. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:13, 17 жніўня 2020 (+03)
- Згодзен. Тым больш пра гэтае кажуць тыя, хто непасрэдна аналізаваў гэтую сытуацыю. Таму тутака няма аніякіх пытаньняў. Я ўжо не кажу пра тое, што ва ўсім цывілізаваным сьвеце ён пэрсона нон-грата. Заўважу, заслужана. --Ліцьвін (гутаркі) 01:30, 18 жніўня 2020 (+03)
- Таксама лічу, што відавочным і даведзеным фактам ёсьць утрыманьне ўлады шляхам тэрору насельнітцва (пракуратура дагэтуль не распачала ніводнай крымінальнай справы пры наўнасьці сотняў сьведчаньняў катаваньняў і перавышэньня сілы, у тым ліку аўдыё і відэа). Пры наяўнасьці простых (ня ўскосных) нікім не зьняпраўджаных дакумэнтальных сьведчаньняў фальсыфікацыі выбараў і тэрору, азначаныя фальсыфікацыя выбараў і тэрор ёсьць даведзенымі фактамі і маюць падавацца ў прэамбуле артыкулу. Пэўны, што аўтарытэт нашага разьдзелу ад гэтага толькі ўзрасьце сярод усіх прыстойных і адэкватных чытачоў і аўтараў. Можна яшчэ абмяркоўваць форму паданьняў гэтых фактаў, але іх ігнараваньне толькі на падставе адсутнасьці фармальнага выраку суду (пры тым, што і "суды" і "пракуратура" фактычна пацьвердзілі праўдзівасьць памянёных сьведчаньняў — бо не распачалі ніводнай справы за пашырэньне нібыта хлусьлівых зьвестак) як раз ёсьць грубым парушэньнем нэўтральнасьці. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:11, 18 жніўня 2020 (+03)
- Значыць, прапанаваны тэкст пачатку прэамбулы: ... — прарасейскі[1] аўтарытарны кіраўнік Беларусі, які ўтрымлівае ўладу шляхам фальсыфікацыі выбараў і тэрору насельніцтва краіны. Фактычны прэзыдэнт Беларусі, галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь, старшыня Савету бясьпекі і кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэту (з 1997 году).
- Падтрымліваю такі варыянт. --Ліцьвін (гутаркі) 23:25, 18 жніўня 2020 (+03)
- Мяркую, што пакуль Лукашэнка дзейсны прэзыдэнт. У любой краіне праходзіць яшчэ які месяц, пакуль да прысягі не прыводзяць новага прэзыдэнта. І ў гэты час абавязкі выконвае стары. --Raviaka Ruslan (гутаркі) 19:51, 18 жніўня 2020 (+03)
- Чалавек, які ўчыняе крымінальныя злачынствы (фальсыфікацыя выбараў, тэрор і катаваньні людзей), мае сядзець у вязьніцы (пад следзтвам), а не выконваць абавязкі дзейнага прэзыдэнта. Ня бачу сэнсу чакаць той фармальнай «інаўгурацыі», каб пазначыць у артыкуле яго бягучы статус. Пагатоў, уладу ён утрымлівае незаконна ад часоў дзяржаўнай здрады на карысьць Расеі ў 1995 годзе і дзяржаўнага перавароту ў 1996 годзе. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:00, 18 жніўня 2020 (+03)