Лідзія Ярмошына
Лідыя Ярмошына | |
![]() | |
Кіраўніца ЦВК РБ | |
---|---|
6 сьнежня 1996 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Аляксандар Абрамовіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
29 студзеня 1953 (68 гадоў) Слуцак, Менская вобласьць, БССР |
Дзеці: | сын |
Адукацыя: | юрыдычны факультэт Калінінградзкага ўнівэрсытэту (1975) |
Лі́дыя Міха́йлаўна Ярмо́шына (нар. 29 студзеня 1953, Слуцак) — беларуская дзяржаўная дзяячка, кіраўніца Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў (з 6 сьнежня 1996).
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзілася 29 студзеня 1953 году ў горадзе Слуцак Менскай вобласьці ў сям’і вайскоўца. Скончыла юрыдычны факультэт Калінінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (РСФСР, 1975). Працавала юрконсультам гандлёвых і прамысловых прадпрыемстваў Калінінграду і Бабруйску, памагатым пракурора Кастрычніцкага раёну Калінінграду. З 1988 году — юрконсульт, а затым загадчыца юрыдычным аддзелам Бабруйскага гарвыканкаму. Чалец (1992—1996), кіраўнік (з 1996 г.) Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў. 21 сьнежня 2001 году ўказам прэзыдэнта №774 была прызначаная Кіраўніком Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў[1]. 7 красавіка 2003 году ўказам прэзыдэнта прысвоена ганаровае званьне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь»[2].
Разьведзеная, мае сына.
Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па падазрэньнях ва ўдзеле ў фальсыфікацыях прэзыдэнцкіх выбараў Лідыі Ярмошынай быў забаронены ўезд у ЗША і краіны Эўразьвязу.
13 кастрычніка 2008 году міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу на паседжаньні ў Люксэмбургу прыпынілі на паўгады дзеяньне забароны на ўезд у краіны зьвяза прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і «некаторых яго набліжаных». Санкцыі супраць старшыні Цэнтравыбаркаму Лідыі Ярмошынай засталіся ў сіле.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Ярмошына: гісторыя ўзлёту бабруйскай юрысткі
- Профіль на праекце «Хто ёсьць хто ў РБ» (рас.)
- Онлайн-канфэрэнцыя на БелТА(рас.) (24.07.2008)
- Онлайн-канфэрэнцыя на БелаПАН(рас.) (28.07.2008)