Вячаслаў Кебіч
Выгляд
Вячаслаў Кебіч лац. Viačasłaŭ Kiebič | |
18 верасьня 1991 — 21 ліпеня 1994 | |
Наступнік | Міхаіл Чыгір |
7 красавіка 1990 — 18 верасьня 1991 | |
Папярэднік | Міхаіл Васільевіч Кавалёў[d] |
1985 — 1990 | |
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
|
|
1996 — 2004 | |
дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусі[d]
|
|
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2001 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
10 чэрвеня 1936 |
Памёр: |
9 сьнежня 2020[1] (84 гады) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Вячасла́ў Фра́нцавіч Ке́біч (10 красавіка 1936, в. Канюшаўшчына Наваградзкага ваяводзтва, цяпер Валожынскі раён — 9 сьнежня 2020) — беларускі палітык, першы прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь у пэрыяд з 1990 па 1994 год.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Машынабудаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту (цяпер БНТУ).
- Менская вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПБ.
Працоўны шлях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля сканчэньня інстытуту працаваў інжынэрам-тэхнолягам, старэйшым інжынэрам-тэхнолягам, начальнікам участку, начальнікам цэха, намесьнікам галоўнага інжынэра Менскага заводу аўтаматычных лініяў.
- 1973—1978 — галоўны інжынэр, дырэктар Менскага станкабудаўнічага заводу імя Кірава.
- 1978—1980 — генэральны дырэктар Менскага вытворчага аб’яднаньня па выпуску працяглых і адразных станкоў імя Кірава.
- 1980—1985 — другі сакратар ЦК КПБ, загадчык аддзелу ЦК КПБ.
- 1985—1990 — намесьнік Старшыні Савета Міністраў БССР — Старшыня Дзяржпляну БССР.
- 1989—1992 — народны дэпутат СССР.
- Народны дэпутат Рэспублікі Беларусь ад Іванаўскай выбарчай акругі № 120 Берасьцейскай вобласьці[2].
- 1990—1994 — Старшыня Савета Міністраў БССР, прэм’ер-міністар Беларусі.
- 1995—1996 — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі.
- 1996—2004 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў.
Сябра КПСС (1962—1991), сябра ЦК КПСС (1990—1991).
Удзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году, дзе саступіў у другім туры Аляксандру Лукашэнку. Пасьля выбараў узначаліў Беларускі гандлёва-фінансавы саюз.
Памёр 9 сьнежня 2020 году[3].
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жонка Алена, у 1993 годзе працавала ў камэрцыйнай фірме[4].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга.
- Ордэн «Знак Пашаны».
- Заслужаны машынабудаўнік БССР.
- Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР.
- Ганаровая грамата Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета Беларусі (1996).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Наша Ніва (белар.) — 1991. — ISSN 1819-1614; 1819-1630
- ^ Народныя дэпутаты Рэспублікі Беларусь. Дванаццатае скліканне. — Мінск: "Беларусь", 1992. — С. 109. — 500 ас. — ISBN 5-338-01001-1
- ^ Ад каранавіруса памёр першы прэм’ер-міністр незалежнай Беларусі Вячаслаў Кебіч
- ^ Дэпутаты спадзяюцца // Витебский курьер. — 1993. — № 8. — С. 1.
Папярэднік Міхаіл Кавалёў |
Старшыня Савету Міністраў БССР 1990—1991 |
Наступнік пасада ліквідаваная; ён сам як старшыня Рады міністраў РБ |
Папярэднік — |
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь 1991—1994 |
Наступнік Міхаіл Чыгір |
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 10 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Польскай рэспубліцы (1918—1939)
- Памерлі 9 сьнежня
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Менску
- Сябры КПСС
- Выпускнікі машынабудаўнічага факультэту БНТУ
- Выпускнікі Менскай вышэйшай партыйнай школы
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Распад СССР
- Палітыкі БССР
- Прэм’ер-міністры Рэспублікі Беларусь
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га скліканьня
- Кандыдаты ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь (1994)
- Сябры ЦК КПБ
- Беларускія інжынэры-мэханікі
- Памерлі ад каранавіруснай інфэкцыі COVID-19