Віктар Аляксандравіч Лукашэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лукашэнка.
Віктар Лукашэнка
Viktor Lukashenko in November 2019.jpg
3-і старшыня Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі
26 лютага 2021 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Аляксандар Лукашэнка
Памагаты прэзыдэнта Беларусі па нацыянальнай бясьпецы
2005 — 26 лютага 2021
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 лістапада 1975 (46 гадоў)
Магілёў, Беларуская ССР, СССР
Сужэнец: Лілія Лукашэнка[1]
Бацька: Аляксандар Лукашэнка
Маці: Галіна Лукашэнка
Адукацыя:
Узнагароды: Мэдаль «80 гадоў памежных войскаў»

Ві́ктар Алякса́ндравіч Лукашэ́нка (нар. 1975, Магілёў, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі.

Трэці старшыня Нацыянальнага алімпійскага камітэту (з 26 лютага 2021 году). Памагаты Аляксандра Лукашэнкі (свайго бацькі) па нацыянальнай бясьпецы (2005—2021), сябра Савету бясьпекі. Атрымаў ад бацькі званьне генэрал-маёру (2021).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі нарадзіўся сын Віктар, Аляксандар Лукашэнка быў адным з кіраўнікоў у горадзе Магілёве ці ў горадзе Шклове. Віктар Лукашэнка нарадзіўся 28 лістапада 1975 году (паводле іншых зьвестак — у 1976 годзе[2][3]. Скончыў факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1999 годзе[2].

Служыў у спэцпадразьдзяленьні (ВОСАМ) памежных войскаў у Менску ў званьні капітану. Быў ганараваны мэдалём «За выдатнасьць у ахове дзяржаўнай мяжы»[4]. З сакавіка 2001 году зьяўляўся супрацоўнікам Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь у якасьці трэцяга сакратара, дарадніка ў аддзеле Заходняй Эўропы. З красавіка 2003 году працаваў начальнікам аддзела замежнаэканамічных сувязяў УП «НДІ сродкаў аўтаматызацыі» (галаўное прадпрыемства дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднаньня «Агат»). З 2005 году — памагаты прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай бясьпецы[2]. З 5 студзеня 2007 году сябра Савету Бясьпекі Рэспублікі Беларусь[5].

3 лістапада 2013 году сустрэўся ў Абу Дабі зь міністраў унутраных справаў ААЭ Сейфам аль-Нахаянам. Адначасна наведаў аўтагонкі «Формулы-1»[6]. 25 лістапада 2014 году паўторна сустрэўся зь міністрам унутраных справаў ААЭ Сейфам аль-Нахаянам і зноўку наведаў аўтагонкі «Формулы-1». Таксама правёў перамовы з прадстаўнікамі манаршай сям'і эмірату Абу-Дабі. Некалькі гадоў запар дагэтуль і надалей значыўся ганаровым госьцем мясцовых аўтагонак на Галоўную ўзнагароду «Формулы-1»[7]. 25 чэрвеня 2018 году ў Гудэрмэсе (Расея) сустрэўся з прэзыдэнтам Чачні Рамзанам Кадыравым, зь якім наведаў Расейскі ўнівэрсытэт, дзе рыхтавалі падразьдзяленьні спэцпрызначэньня[8].

Віктар зьвязваецца з беларускім бізнэсмэнам Аляксандарам Зайцавым(ru), які раней працаваў яго памочнікам[9][10][11]. Зайцаў зьяўляецца старшынёй рады дырэктароў кампаніі «Брэміна груп», для якой была створана адмысловая эканамічная зона ў Воршы ў 2018 годзе[12].

У красавіку 2019 году стаў выканаўцам абавязкаў 1-га намесьніка старшыні Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі. У лістападзе 2019 году быў абраны Алімпійскім сходам на гэтую пасаду. 19 лістапада 2019 году А. Лукашэнка прызнаў, што пра такое прызначэньне прасілі «нябедныя прадстаўнікі замежных дзяржаваў»[13]. 26 лютага 2021 году абраны старшынёй НАК Беларусі і сышоў з пасады памагатага ў нацыянальнай бясьпецы прэзыдэнта Беларусі[14]. 1 сакавіка 2021 году атрымаў вайсковае званьне генэрал-маёр запасу[15].

Санкцыі ЭЗ й іншых краінаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Віктар Лукашэнка станавіўся суб’ектам забароны на паездкі й замарожваньня актываў Эўрапейскім Зьвязам як частка сьпісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасаваньня й прапаганду пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году[16]. Згодна з рашэньнем Эўрапейскай рады(be) ад 15 кастрычніка 2012 году, у якасьці ключавога чальца Савету бясьпекі Лукашэнка сыграў «ключавую ролю ў рэпрэсіўных мерах, накіраваных супраць дэмакратычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, у прыватнасьці, пры разгоне дэманстрацыі 19 сьнежня 2010 году»[17][18]. Эўрапейскія санкцыі былі зьнятыя 15 лютага 2016 году[19].

6 лістапада 2020 году супраць яго, роўна як шэрагу іншых афіцыйных асобаў Беларусі, уведзены пэрсанальныя санкцыі Эўрапейскага зьвязу[20][21]. Згодна з рашэннем Эўрапейскай рады(be) на пасадзе дарадніка прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы й чальца Савету бясьпекі, а таксама займаючы нефармальную кіруючую пасаду над сіламі бясьпекі Беларусі, Віктар Лукашэнка «нясе адказнасьць за кампанію рэпрэсіяў і запалохваньня, якая праводзіцца дзяржаўным апаратам у сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі 2020 году, у прыватнасьці з адвольнымі арыштамі і жорсткім абыходжаньнем, уключаючы катаваньні мірных дэманстрантаў, а таксама з запалохваньнем і гвалтам у дачыненьні да журналістаў»[20].

У сваю чаргу восеньню 2020 году Канада[22], Вялікабрытанія[23], Швайцарыя[24][25] ўнеслі Віктара Лукашэнку ў свае «чорныя сьпісы». 20 лістапада да кастрычніцкага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[26]. Таксама Віктар Лукашэнка знаходзіцца ў сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША за «афіцыйнае абгрунтаваньне палітычных рэпрэсіяў і фальсыфікацыяў на выбарах»[27].

У снежні 2020 году Выканаўчы камітэт Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) вырашыў адхіліць ад усіх мерапрыемстваў МАК да далейшага паведамленьня ўсіх чальцоў Нацыянальнага алімпійскага камітэту Рэспублікі Беларусь, у тым ліку Віктара Лукашэнку[28].

У кастрычніку 2020 году жонка Віктара Лукашэнкі Лілія згадана ў афіцыйным часопісе ЭЗ(ru) пры ўвядзеньні санкцыяў супраць «Dana Holdings», кампаніі, зьвязанаю з сэрбскімі бізнэсмэнамі Боянам і Нябойшай Карычамі, якая займаецца бізнэсам праз афшорную зону Кіпру[29][30]. 21 чэрвеня 2021 году Лілію Лукашэнка ўнесьлі ў санкцыйны спіс ЭЗ[31].

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жонка: Лілія Лукашэнка. 4 дзіцяці: Аляксандар (нар. у верасьні 2004), Вікторыя (нар. у 1998 годзе, таксама скончыла ФМА БДУ), Валерыя (нар. 22 ліпеня 2009)[32] і Яраслаў (21 жніўня 2013 году)[33].

У ліпені 2018 году на «Славянскім базары» ў Віцебску набыў у намёце Валерыя Ёсіпёнка 4 вышыванкі і пасьля прагляду вокладак з гербам «Пагоня» сказаў: «Так не хапала вашай крамы на сьвяце ў Александрыі» (Шклоўскі раён)[34].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мэдаль «80 гадоў памежных войскаў»
  • Мэдаль «За выдатнасьць у ахове дзяржаўнай мяжы»[35]
  • Знакі «Выдатнік памежных войскаў» I і II ступені

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пефтиев — бизнесмен в блокаде(недаступная спасылка)(рас.) // «Сильные новости» — общественно-демократический сайт Гомеля, 24.06.2011
  2. ^ а б в Віктар Аляксандравіч Лукашэнка(рас.)
  3. ^ Профіль на праекце «Хто ёсьць хто ў РБ»(рас.)
  4. ^ Лукашэнка ўзнагародзіў свайго сына мэдалём(рас.)
  5. ^ Тэкст указу аб Віктару Лукашэнка
  6. ^ Віктар Лукашэнка правёў перамовы ў ААЭ і наведаў этап «Формулы-1» // Газэта «Новы час», 11 лістапада 2013 г. Праверана 12 сакавіка 2021 г.
  7. ^ Віктар Лукашэнка зьлётаў у Абу-Дабі паглядзець на «Формулу-1» // «Эўрапейскае радыё для Беларусі», 28 лістапада 2014 г. Праверана 12 сакавіка 2021 г.
  8. ^ Кадыраў паказаў Віктару Лукашэнку ўнівэрсытэт у Чачні, дзе навучаецца расейскі спэцназ // Радыё «Свабода», 26 чэрвеня 2018 г. Праверана 12 сакавіка 2021 г.
  9. ^ Бизнесмен Зайцев покинул футбольный клуб «Динамо-Брест», который стал государственным
  10. ^ Александр Зайцев - ТОП 200 успешных и влиятельных бизнесменов Беларуси - 2019
  11. ^ The Enablers: Bat’ka, Bucks and Bando
  12. ^ Belarus president wants industrial, logistics hub in Orsha District sooner
  13. ^ Лукашэнка: прызначыць Віктара прасілі заможныя прадстаўнікі замежных краін // «Эўрарадыё», 19 лістапада 2019 г. Праверана 12 сакавіка 2021 г.
  14. ^ Віктар Лукашэнка выбраны на пасаду прэзыдэнта НАК // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 26 лютага 2021 г. Праверана 26 лютага 2021 г.
  15. ^ Лукашэнка прысвоіў генэральскія званьні сілавікам і новаму прэзыдэнту НАК // БелТА, 1 сакавіка 2021 г. Праверана 2 сакавіка 2021 г.
  16. ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС(бел.). Наша Ніва (2011-10-11).
  17. ^ COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
  18. ^ EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex(анг.). EUR-Lex(en)Праверана 2020-12-25 г.
  19. ^ Денис Лавникевич (2016-02-15) Батьке простили старые грехи(рас.). Газета.ruПраверана 2021-09-10 г.
  20. ^ а б COUNCIL IMPLEMENTING DECISION (CFSP) 2020/1650 of 6 November 2020 implementing Decision 2012/642/CFSP concerning restrictive measures against Belarus
  21. ^ ЕС ввел санкции против Лукашенко, его сына Виктора и еще 14 деятелей режима. NEWSru.com(ru), 6 ноября 2020.
  22. ^ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations(анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en).
  23. ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK(анг.). gov.uk(en)Праверана 2020-12-25 г.
  24. ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot)(анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de).
  25. ^ Швейцария присоединилась к европейским санкциям против Беларуси(рас.). TUT.BY (2020-12-11). Праверана 2020-12-25 г.
  26. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus(анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2020-11-20). Праверана 2021-09-13 г.
  27. ^ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША(en)
  28. ^ IOC EB TAKES PROVISIONAL MEASURES AGAINST NOC OF BELARUS(анг.). Міжнародны алімпійскі камітэт (2020-12-07). Праверана 2021-01-29 г.
  29. ^ “Арт Хаос” и санкции: что связывает невестку Лукашенко с кипрскими офшорами(рас.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2020-12-19 г.
  30. ^ Lukashenko-linked firms active in EU member Cyprus(анг.) Праверана 2021-02-08 г.
  31. ^ Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу. Поўны сьпіс. Радыё Свабода (2021-06-21). Праверана 2021-09-10 г.
  32. ^ Аляксандар Лукашэнка стаў дзедам ў пяты раз(рас.) // KP.RU — Беларусь
  33. ^ Ірына Козьлік, газэта «Камсамольская праўда ў Беларусі». Аляксандр Лукашэнка зноў стаў дзядулем // «Эўрарадыё», 26 жніўня 2013 г. Праверана 12 сакавіка 2021 г.
  34. ^ Віктар Лукашэнка набываў вышыванкі і разглядаў вокладкі з «Пагоняй» // «Эўрарадыё», 10 верасьня 2018 г. Праверана 12 сакавіка 2021 г.
  35. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лютага 2001 г. №105 «Аб узнагароджаньні групы вайскоўцаў памежных войскаў дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]