Мікалай Сьлюнькоў
Мікалай Сьлюнькоў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
26 красавіка 1929[1] (93 гады) Гарадзец, Рагачоўскі раён |
Партыя: | |
Дзеці: | Інэса Сьлюнькова[d] |
Адукацыя: |
Мікала́й Мікі́тавіч Сьлюнько́ў (нарадзіўся 26 красавіка 1929 году, вёска Гарадзец Рагачоўскага раёну Гомельскай вобласьці) — савецкі партыйны дзеяч, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971), Герой Сацыялістычнай Працы (1974).
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пасьля сканчэньня школы зьехаў у Менск, дзе скончыў Менскі аўтамеханічны тэхнікум (1950). Працаваў на Менскім трактарным заводзе памочнікам майстра, майстрам, старэйшым майстрам, намесьнікам начальніка, начальнікам цэха, намесьнікам старшыні і старшынём заводзкага прафэсійнага саюзу МТЗ.
Чалец КПСС з 1954 году. Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1954—1962).
У 1960—1965 гадах — дырэктар Менскага заводу трактарных запасных частак (цяперашні Менскі завод шасьцёрнаў); у 1965—1972 — дырэктар Менскага трактарнага заводу, генеральны дырэктар Менскага вытворчага трактарабудаўнічага аб’яднаньня.
У 1972—1974 гадах першы сакратар Менскага гаркаму партыі. Загадам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР ад 3 студзеня 1974 году «за выбітныя дасягненьні ў кіраваньні Менскім вытворчым трактарабудаўнічым аб’яднаньнем, партыйнай арганізацыяй Беларусі», Сьлюнькову Мікалаю Мікітавічу нададзена званьне Героя Сацыялістычнай Працы з уганараваньнем ордэнам Леніна і залатой зоркі «Серп і молат».
У 1974—1983 гадах намесьнік старшыні Дзяржпляну СССР. З 31 студзеня 1983 па 6 лютага 1987 году[2] першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі.
З 1987 году сакратар ЦК КПСС, чалец Палітбюро ЦК КПСС, адначасна ў 1987—1988 гг. загаднік Эканамічнага аддзелу ЦК КПСС. З 1987 году быў абіраны дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР 7, 10, 11 скліканьняў, народны депутат СССР з 1989 году. З 1988 году старшыня Камісіі ЦК КПСС па пытаньнях сацыяльна-эканамічнай палітыкі.
З 1990 году на пэнсіі. Жыве ў Маскве.
Папярэднік Ціхан Кісялёў |
Першы сакратар ЦК КП(б)Б 1983—1987 |
Наступнік Яфрэм Сакалоў |
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Nikolaj N. Sljunkow // Munzinger Personen (ням.)
- ^ Вадзім Якушаў Белоруссия (Belarus)(рас.) Краіны і прэзыдэнты. Праект WMS. Праверана 5 красавіка 2009 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Слюньков Николай Никитович(рас.). Герои страны. Праверана 5 красавіка 2009 г.
- Біяграфіі: [1](рас.), [2](рас.), [3](рас.)
|