Перайсьці да зьместу

Інаўгурацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Інаўгура́цыя (ад лац. augures «аўгур» праз лац. inauguro — «варажыць па палётах птушак»[1]) — рытуал ганаровай цырымоніі ўступленьня на пасаду кіраўніка дзяржавы[2]. Збольшага рытуал запазычаны з цырымоніі каранаваньня манархаў, аднак у сучасных манархіях каранацыя замененая на менш фармальную інаўгурацыю (за выключэньнем Вялікабрытаніі).

Паводле закону «Аб прэзыдэнце» працэс прыняцьця прысягі прэзыдэнтам мусіць трансьлявацца на дзяржаўнай тэлевізіі і каналах радыё. Інаўгурацыя мусіць адбыцца цягам двух месяцаў пасьля выбараў. Прысяга прэзыдэнта мусіць адбывацца ў прысутнасьці дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, чальцоў Савету Рэспублікі, судзьдзяў Канстытуцыйнага суду, Вярхоўнага суду. На інаўгурацыю «могуць быць запрошаныя» прадстаўнікі палітычных партый, грамадзянскіх арганізацый, прадстаўнікі дыпляматычнага корпусу.

Інаўгурацыя прайшла 6 лістапада 2015 году, на 26-ы дзень пасьля выбараў. Працэс трансьляваўся па БТ, а таксама на каналах дзяржаўнага радыё. Дата інаўгурацыі была абвешчаная загадзя. На ёй прысутнічалі некалькі соцень чалавек. Кожны этап інаўгурацыі суправаджаўся відэа і фота. «Пад гукі фанфараў Аляксандар Лукашэнка прайшоў у залю ўрачыстых цырымоній Палаца Незалежнасьці». На інаўгурацыі, апроч дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і чальцоў Савету Рэспублікі, прысутнічалі чыноўнікі, дзеячы культуры і навукі, прадстаўнікі дыпляматычнага корпусу. Была апублікаваная прамова, зь якой выступаў Аляксандар Лукашэнка. Пасьля цырымоніі «ўрачыстыя мерапрыемствы перамясьціліся на плошчу Дзяржаўнага сьцяга». У Палацы Рэспублікі ў той жа дзень адбыўся сьвяточны канцэрт[3].

Інаўгурацыя на 6-ты тэрмін Лукашэнкі адбылася на 45-ы дзень раніцай 23 верасьня 2020 году без папярэдняга абвяшчэньня[4] ў СМІ і жывога этэру[5]. Пра яе пастфактум паведамілі некалькі дзяржаўных СМІ. Картэж ехаў пустымі менскімі вуліцамі, быў перакрыты цэнтральны праспэкт Незалежнасьці і праспэкт Пераможцаў, Палац Незалежнасьці зранку 23 верасьня атачылі сілавікі.

  1. ^ ĭnaugŭro // Lewis and Short Latin Dictionary
  2. ^ Инаугурация // Новейший политологический словарь / Д. Е. Погорелый, В. Ю. Фесенко, К. В. Филиппов. — Ростов-на-Дону: «Феникс», 2010. — С. 105. — 318 с. — ISBN 978-5-222-16671-0.
  3. ^ Інаўгурацыі ў 2015 і 2020 гадах. Як гэта было, Радыё Свабода, 23-09-2020
  4. ^ Ганаровая варта ля Палацу Незалежнасьці. Прэс-сакратарка Лукашэнкі адмовілася назваць дату інаўгурацыі(недаступная спасылка), Радыё Свабода, 23-09-2020
  5. ^ В Минске во Дворце независимости прошла инаугурация. Лукашенко вступил в должность, Intex-press, 23-09-2020