Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька | |
па-беларуску: Анатоль Уладзіміравіч Лябедзька | |
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі | |
---|---|
15 красавіка 2000 — цяперашні час | |
Папярэднік: | Станіслаў Багданкевіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
27 чэрвеня 1961 (63 гады) |
Партыя: | АГП |
Дзеці: | Арцём Лябедзька[d] |
Бацька: | Уладзімер Лябедзька |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Анато́ль Уладзі́меравіч Лябе́дзька (нар. 27 чэрвеня 1961 году) — беларускі палітычны дзяяч, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) з 2000 да 2018 году, вязень сумлення.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 27 чэрвеня 1961 году ў вёсцы Трылес Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Працаваў трактарыстам у калгасе. У 1985 годзе скончыў факультэт гісторыі і францускай мовы Менскага пэдінстытуту, у 1993 юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га і 13-га скліканьняў. Падчас выбарчай кампаніі 1994 году падтрымаў Аляксандра Лукашэнку. Намерваўся атрымаць пост міністра замежных справаў, але з-за канфлікту пакінуў прэзыдэнцкую каманду. Уступіў у АГП, быў абраны намесьнікам старшыні гэтай партыі. 15 красавіка 2000 году абраны старшынём АГП.
Анатоль Лябедзька знаходзіўся шмат разоў пад арыштам за ўдзел у несанкцыянаваных пратэстах і маршах, у прыватнасьці, адзін з арыштаў Лябедзькі быў ажыцьцёўлены неўзабаве пасьля таго, як ён выступіў у Сэнаце ЗША і на сустрэчы АБСЭ ў кастрычніку 1999 году, заклікаючы да ўвядзеньня абодвума органамі санкцыяў супраць Лукашэнкі; некалькі разоў вінаваціўся ў паклёпе на прэзыдэнта; быў зьбіты поруч сваёй хаты людзьмі ў масках, якія, як ён сьцьвярджае, былі зьвязаныя з Лукашэнкам.
На Кангрэсе дэмакратычных сілаў у кастрычніку 2005 году Лябедзька саступіў некалькі галасоў Аляксандру Мілінкевічу, які стаў (з наступнай падтрымкай Лябедзькі) адзіным кандыдатам ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году ў Беларусі.
22 красавіка 2008 году на чарговым зьезьдзе АГП, Анатоль Лябедзька пераважнай большасьцю галасоў быў пераабраны старшынём партыі. У 2008 годзе балятаваўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.
21 сакавіка 2010 году на 13 зьезьдзе АГП перавыбраны старшынём абсалютнай большасьцю галасоў.
З 2020 году зьяўляецца прадстаўніком Сьвятланы Ціханоўскай у пытаньнях канстытуцыйнай рэформы[1][2].
Палітычная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля парлямэнцкіх выбараў у кастрычніку 2004 году, якія аб’ядналі з рэфэрэндумам па пытаньні дазволу Аляксандру Лукашэнку балятавацца на трэці тэрмін, Анатоль Лябедзька разам зь іншымі лідэрамі апазыцыі 18 і 19 кастрычніка вывеў каля трох тысячаў пратэстоўцах на вуліцы Менску, яны абвінавацілі ўладу ў фальсыфікацыі вынікаў выбараў, што было адзначана ў справаздачах назіральнікаў за выбарамі ад АБСЭ. На другі дзень пратэсту, 19 кастрычніка, Лябедзька быў арыштаваны разам з двума іншымі лідэрамі апазыцыі — Мікалаем Статкевічам і Паўлам Севярынцам, а таксама фатографам «Associated Press», які асьвятляў акцыю пратэсту. Падчас арышту Анатоль Лябедзька быў моцна зьбіты супрацоўнікамі міліцыі, пасьля чаго ён апынуўся ў лякарні з пашкоджаньнямі чэрапа, зламанымі рэбрамі і ўнутранымі пашкоджаньнямі.
У ноч з 19 на 20 сьнежня 2010 быў скрадзены невядомымі са сваёй кватэры. Потым утрымліваўся ў СІЗА КДБ з абвінавачваньнямі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. 11 студзеня 2011 году «Міжнародная амністыя» прызнала Лябедзьку вязьнем сумленьня[3]. У красавіку 2011 году быў адпушчаны на волю.
14 траўня 2021 году ў судзе Кастрычніцкага раёну Менску пачаліся судовыя пасяджэньні па справе студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ(be)[4]. Лябедзька, які прыйшоў да будынку падтрымаць палітвязьняў, быў затрыманы й арыштаваны на 30 содняў за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве»[5]. Паводле палітыка, умовы ўтрыманьня ў ізалятары на Акрэсьціна былі дрэнныя: перапоўненыя камэры, перабоі з гарачаю вадою, недахоп сьвежага паветра, адсутнасьць пасьцельных прыладаў[4].
Фрагмэнт праграмы аб інтэграцыі Беларусі й Расеі, якія ў 2002 року падпісалі Анатоль Лябедзька і расейскі апазыцыянэр Барыс Нямцоў[6]:
Гэтая старонка патрабуе перакладу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яе. (дапамога) |
«Минчанину и москвичу, брестчанину и екатеринбуржцу выгодны тесная социальная, экономическая, культурная и информационная интеграция»; «Интеграция Беларуси и России — это наша региональная глобализация»; «Мы считаем, что сближение наших стран надо начинать с экономики, с полноценного культурного, образовательного и информационного обмена»; "Мы считаем, что Союзу Беларуси и России необходимо придать новое измерение; «Второй этап интеграции — это создание предпосылок для перехода в режим таможенного союза, когда наши государства будут иметь единую таможенную границу».
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанаты, мае сына.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Белорусская оппозиция готовит свой проект Конституции
- ^ Каманда Святланы Ціханоўскай
- ^ Беларусь заклікаюць вызваліць вязнеў сумленьня, затрыманых у сувязі з пратэстамі пасьля выбараў Amnesty International 11 студзеня 2011
- ^ а б Палітык Анатоль Лябедзька выйшаў на волю пасля 30 содняў адміністрацыйнага арышту (бел.) Наша Ніва. Voice of Belarus (2021-06-13). Праверана 2021-09-11 г. Архіўная копія ад 2021-09-11 г.
- ^ В Минске рассматривают большое «дело студентов». К зданию суда пришли более ста человек, прошли задержания // TUT.BY
- ^ https://web.archive.org/web/20030803224015/http://ucpb.org/rus/show1prel.shtml?prelID=29-04-2002a6
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 27 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1961 годзе
- Нарадзіліся ў Стаўпецкім раёне
- Узнагароджаныя Мэдалём да стагодзьдзя БНР
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня
- Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі
- Беларускія вязьні сумленьня паводле „Міжнароднай амністыі“