Алег Праляскоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Алег Праляскоўскі
Міністар інфармацыі Беларусі
4 сьнежня 2009 — 4 чэрвеня 2014
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Уладзімер Русакевіч
Наступнік: Лілія Ананіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1 кастрычніка 1963(1963-10-01) (54 гады)
Загорск, Маскоўская вобласьць, РСФСР
Палітычны рух: Белая Русь
Адукацыя: Вайскова-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны Беларусі
Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт

Але́г Віто́льдавіч Праляско́ўскі (нар. 1 кастрычніка 1963, Загорск, Маскоўская вобласьць, РСФСР) — міністар інфармацыі Беларусі (2009—2014).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 1 кастрычніка 1963 году ў горадзе Загорск (цяпер Сергіеў Пасад) Маскоўскай вобласьці ў сям’і працоўнага.

У 1985 годзе скончыў Менскую вышэйшую інжынэрную зэнітную ракетную вучэльню. У 1998 годзе — юрыдычны факультэт БДУ па спэцыяльнасьці правазнаўства.

Служыў у Групе савецкіх войскаў у Нямеччыне, з 1990 па 2002 гады — у Менскім ВІЗРУ, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь на розных пасадах, у Службе бясьпекі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, дзе ўзначальваў аддзел. Працаваў генэральным дырэктарам «Беларускага тэлеграфнага агенцтва» (БЕЛТА).

25 сакавіка 2003 году ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь №125 прызначаны намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

9 студзеня 2007 году прызначаны памагатым прэзыдэнта — начальнікам Галоўнага ідэалягічнага кіраваньня Адміністрацыі прэзыдэнта РБ. 10 студзеня 2008 году вызвалены ад пасады і прызначаны дырэктарам Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры Адміністрацыі прэзыдэнта.

4 сьнежня 2009 году прызначаны міністрам інфармацыі Беларусі[1]. 4 чэрвеня 2014 адстаўлены[2].

Уваходзіць у кіраўніцтва грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь»[3].

Узнагароды й дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прысвоены першы кляс службоўцы дзяржаўнага апарату.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты. Мае двух дачок.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кадравыя перастаноўкі пятніцы Палітыка. Наша Ніва (4 сьнежня 2009). Праверана 10 верасьня 2010 г.
  2. ^ БелТА. (4 чэрвеня 2014) Лукашэнка вызваліў Праляскоўскага ад пасады міністра інфармацыі Грамадзтва. Наша НіваПраверана 4 чэрвеня 2014 г.
  3. ^ Алесь Дашчынскі (4 сьнежня 2009) Вялікая кадравая пятніца Палітыка. Радыё «Свабода»Праверана 10 верасьня 2010 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]