Каштарыс Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Каштарыс Рэспублікі Беларусь— намер здабыцьця й выкарыстаньня грошай для ажыцьцяўленьня задачаў ды прызначэньня беларускай дзяржавы.

Даходы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даходы дзяржавы складаюцца з:

  1. падаткаў на прыбытак, лятарэі, электронныя гульні, дададзеную вартасьць, продаж, адкіды й набыцьцё нерухомай уласнасьці;
  2. мытаў на тавары, патэнты й грашовыя пераводы, за праезд замежных самаходаў й выдачу пасьведчаньняў;
  3. пеняў за пратэрмінаваньне выплаты падаткаў;
  4. ліхвярскіх адсоткаў за адтэрмінаваньне падаткаў;
  5. страхавых складак;
  6. прыбытку ад укладаў ды ўласных прадпрыемстваў, продажу прадпрыемстваў, зямлі, тавараў ды каштоўных папераў, дазволаў на будаўніцтва аўтазаправак ды карыстаньне радыёчастотамі, ручальніцтваў па пазыках, вызначэньня пробаў каштоўных мэталаў ды збораў за праезд па дарогах;
  7. спагнаньняў за шкоду ўрадавай уласнасьці, якасьці земляў ды лесу;
  8. бязвыплатных паступленьняў ад іншых дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў.

Выдаткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдаткоўваньне ажыцьцяўляецца на:

  1. дзейнасьць урадавых установаў;
  2. выплаты насельніцтву;
  3. падтрымку ўстановаў і фізычных асобаў;
  4. выплаты за мяжу;
  5. міжурадавыя пераводы;
  6. павелічэньне сродкаў і запасаў;
  7. пазыкі;
  8. выплату даўгоў.

Нястача грошай на выдаткі пакрываецца за кошт запазычаньняў ды продажу ўласнасьці.

Складаньне ды ўхваленьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Не пазьней як за 10 месяцаў да новага году ўрад ухваляе парадак складаньня каштарысу Міністэрствам фінансаў. Пасьля ўхваленьня складзенага каштарысу ўрадам прэзыдэнт1995 г.) выносіць яго на разгляд парлямэнта не пазьней як 1 лістапада. Канчатковае ўхваленьне каштарысу мае ажыцьцяўляцца не пазьней як 1 сьнежня.

Выкананьне й нагляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Урад забясьпечвае выкананьне каштарысу. Міністэрства фінансаў вызначае парадак яго ажыцьцяўленьня ды справаздачнасьці аб яго выкананьні. Паўнамоцтвамі ажыцьцяўляць нагляд за выкананьнем каштарысу валодаюць Камітэт дзяржаўнага кантролю, Міністэрства па падатках і зборах, Міністэрства фінансаў ды Дзяржаўны мытны камітэт[1].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каштарысы Рэспублікі Беларусь
Год Даходы, млрд. рублёў (млн. $) Выдаткі, млрд. руб. (млн. $) Ухвалены Апошняя папраўка Нястача, млрд. руб. (млн. $)
1992 166 (18% ад СУП) 191[2] (20,7% ад СУП) 15 студзеня 1992 22 кастрычніка 1992 25 (2,7% ад СУП)
1993 774 (7,9% ад СУП) 894[3] (9,1% ад СУП) 26 студзеня 1993 120 (1,2% ад СУП)
1994 8 830 (1 898; 49,6% ад СУП) 11 311[4] (2 431; 63,5% ад СУП) 22 сьнежня 1993 2 481 (533[5]; 13,9% ад СУП)
1995 13 069 (1 134; 10,8% ад СУП) 15 740[6] (1 366; 13% ад СУП) 17 студзеня 1995 2 671 (232[7]; 2,2% ад СУП)
1996 36 963 (2 716; 19,2% ад СУП) 42 441 (3 119; 22,1% ад СУП) 19 красавіка 1996 17 лютага 1997 5 478[8] (403[9]; 2,9% ад СУП)
1997 36 601,517 (1 464; 10% ад СУП) 44 053,2478 (1 762; 12% ад СУП) 21 лютага 1997 10 чэрвеня 1998 7 451,7308[10] (298[11]; 2% ад СУП)
1998 98 481 (2 259; 14% ад СУП) 115 152 (2 641; 16,4% ад СУП) 29 сьнежня 1997 30 чэрвеня 1998 16 671[12] (382[13]; 2,4% ад СУП)
1999 414 824 (1 499; 13,7% ад СУП) 448 352 (1 620; 14,8% ад СУП) 24 лютага 1999 29 сьнежня 1999 33 528[14] (121[15]; 1,1% ад СУП[16])
2000 1 493 (1 867; 16,3% ад СУП) 1 611 (2 015; 17,6% ад СУП) 31 студзеня 2000 22 лістапада 2000 118[17] (148[18]; 1,3% ад СУП)
2001 3 223 (2 270; 18,8% ад СУП) 3 471 (2 445; 20,2% ад СУП) 11 лістапада 2000 17 сьнежня 2001 248[19] (175[20]; 1,4% ад СУП)
2002 3 893 (2 158; 14,9% ад СУП) 4 238 (2 349; 16,2% ад СУП) 29 сьнежня 2001 30 сьнежня 2002 345[21] (191[22]; 1,3% ад СУП)
2003 6 105 (2 942; 16,6% ад СУП) 6 599 (3 180; 18% ад СУП) 28 сьнежня 2002 30 сьнежня 2003 494[23] (238[24]; 1,4% ад СУП)
2004 13 223 (6 111; 26,4% ад СУП) 13 913 (6 430; 27,8% ад СУП) 29 сьнежня 2003 31 сьнежня 2004 690[25] (319[26]; 1,4% ад СУП)
2005 18 256 (8 471; 28,1% ад СУП) 19 166 (8 893; 29,5% ад СУП) 18 лістапада 2004 21 лютага 2006 910[27] (422[28]; 1,4% ад СУП)
2006 25 508 (11 885; 32,2% ад СУП) 26 638 (12 411; 33,6% ад СУП) 31 сьнежня 2005 22 сьнежня 2006 1 130[29] (526[30]; 1,4% ад СУП)
2007 30 611 (14 245; 31,5% ад СУП) 32 011 (14 896; 32,9% ад СУП) 29 сьнежня 2006 28 сьнежня 2007 1 400[31] (651[32]; 1,4% ад СУП)
2008 38 152 (17 750; 29,4% ад СУП) 40 342 (18 769; 31,1% ад СУП) 26 сьнежня 2007 11 сьнежня 2008 2 190[33] (1 019[34]; 1,7% ад СУП)
2009 54 899 (19 584; 39,9% ад СУП) 57 699 (20 583; 41,9% ад СУП) 13 лістапада 2008 31 сьнежня 2009 2 800[35] (999[36]; 2% ад СУП)
2010 35 522 (11 865; 21,8% ад СУП) 38 222 (12 767; 23,5% ад СУП) 29 сьнежня 2009 27 сьнежня 2010 2 700[37] (902[38]; 1,7% ад СУП[39])
2011 33 611 (5 996; 11,3% ад СУП) 39 611 (7 066; 13,3% ад СУП) 15 кастрычніка 2010 29 сьнежня 2011 6 000[40] (1 070; 2% ад СУП)
2012 92 772 (11 084; 17,6% ад СУП) 92 772 (11 084; 17,6% ад СУП) 30 сьнежня 2011 29 сьнежня 2012 0[41] (0; 0% ад СУП)
2013 121 720 (13 568; 18,8% ад СУП) 121 720 (13 568[42]; 18,8% ад СУП)[43] 26 кастрычніка 2012 28 сьнежня 2013 0[44] (0; 0% ад СУП)
2014 128 594 (12 533; 16,5% ад СУП) 128 594 (12 533[45]; 16,5% ад СУП) 31 сьнежня 2013 0[46] (0; 0% ад СУП)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Бюджэтны кодэкс Рэспублікі Беларусь. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (15 кастрычніка 2010). Праверана 8 траўня 2011 г.
  2. ^ Закон аб дзяржаўным каштарысе Рэспублікі Беларусь на 1992 год(рас.). Бачына «Прававая даведка». Праверана 8 траўня 2011 г.
  3. ^ Закон аб дзяржаўным каштарысе Рэспублікі Беларусь на 1993 год(рас.). Бачына «Заканадаўства Беларусі». Праверана 8 траўня 2011 г.
  4. ^ Закон аб дзяржаўным каштарысе Рэспублікі Беларусь на 1994 год(рас.). Бачына «Заканадаўства Беларусі». Праверана 8 траўня 2011 г.
  5. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 1994 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (4652) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  6. ^ Закон аб каштарысе Рэспублікі Беларусь на 1995 год(рас.). Бачына «Навіны Беларусі» (31 студзеня 2010). Праверана 8 траўня 2011 г.
  7. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 1995 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавое цаны (11'525) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  8. ^ Закон аб каштарысе Рэспублікі Беларусь на 1996 год(рас.). Бачына «Бусел». Праверана 8 траўня 2011 г.
  9. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 1996 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавое цаны (13'608) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  10. ^ Закон аб каштарысе Рэспублікі Беларусь на 1997 год(рас.). Бачына «Заканадаўства Беларусі». Праверана 8 траўня 2011 г.
  11. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 1997 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавое цаны (24'995) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  12. ^ Закон аб каштарысе Рэспублікі Беларусь на 1998 год(рас.). Бачына «Бусел». Праверана 8 траўня 2011 г.
  13. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 1998 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавое цаны (43'596) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  14. ^ Закон аб каштарысе Рэспублікі Беларусь на 1999 год(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 траўня 2011 г.
  15. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 1999 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавое цаны (276'661) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  16. ^ Статыстычны штогадовік Рэспублікі Беларусь, 2005 = па-расейску: Статистический ежегодник Республики Беларусь, 2005 / Л. Рыбчык. — Менск: Галоўны вылічальны цэнтар Мінстата РБ, 2005. — С. 28—29. — 609 с. — 385 ас.
  17. ^ Закон аб каштарысе Рэспублікі Беларусь на 2000 год(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 траўня 2011 г.
  18. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2000 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавое цаны (799,77) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  19. ^ Закон аб каштарысе Рэспублікі Беларусь на 2001 год. Бачына «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускай мове» (15 сакавіка 2006). Праверана 8 траўня 2011 г.
  20. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2001 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавое цаны (1419,82) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  21. ^ Закон аб каштарысе Рэспублікі Беларусь на 2002 год. Бачына «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускай мове» (10 красавіка 2005). Праверана 8 траўня 2011 г.
  22. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2002 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавое цаны (1803,89) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  23. ^ Закон аб каштарысе Рэспублікі Беларусь на 2003 год. Бачына «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускай мове» (3 красавіка 2005). Праверана 8 траўня 2011 г.
  24. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2003 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавое цаны (2074,9) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  25. ^ Закон аб каштарысе Рэспублікі Беларусь на 2004 год. Бачына «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускай мове» (29 сакавіка 2005). Праверана 8 траўня 2011 г.
  26. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2004 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавое цаны (2163,73) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  27. ^ Закон аб каштарысе Рэспублікі Беларусь на 2005 год. Бачына «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускай мове» (1 красавіка 2005). Праверана 8 траўня 2011 г.
  28. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2005 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавое цаны (2155,13) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  29. ^ Закон аб каштарысе Рэспублікі Беларусь на 2006 год(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (22 сьнежня 2006). Праверана 8 траўня 2011 г.
  30. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2006 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавое цаны (2146,28) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  31. ^ Закон аб каштарысе Рэспублікі Беларусь на 2007 год(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (28 сьнежня 2007). Праверана 8 траўня 2011 г.
  32. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2007 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавое цаны (2148,89) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  33. ^ Закон аб каштарысе Рэспублікі Беларусь на 2008 год(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (11 сьнежня 2008). Праверана 8 траўня 2011 г.
  34. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2008 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавое цаны (2149,42) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  35. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год. Бачына «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускай мове» (1 лютага 2009). Праверана 8 траўня 2011 г.
  36. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавое цаны (2803,27) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  37. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 8 траўня 2011 г.
  38. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавое цаны (2993,74) набыцьця даляра. Праверана 8 красавіка 2011 г.
  39. ^ СУП у 1995-2010 гадох(анг.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьПраверана 8 траўня 2011 г.
  40. ^ А.Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім бюджэце на 2011 год // Зьвязда : газэта. — 19 кастрычніка 2010. — № 204 (26812). — С. 2, 4. — ISSN 1990-763x.
  41. ^ А.Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім бюджэце на 2012 год // Зьвязда : газэта. — 5 студзеня 2012. — № 2 (27117). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  42. ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублiкi Беларусь за 2013 год (8 971,06 за даляр) // Нацбанк Беларусі, 2014 г. Праверана 2 студзеня 2016 г.
  43. ^ Вытворчасьць сукупнага ўнутранага прадукту (Гадавыя дадзеныя)(рас.) // Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі, 28 сьнежня 2013 г. Праверана 2 студзеня 2016 г.
  44. ^ А.Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2013 год(рас.) // Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, 28 сьнежня 2013 г. Праверана 2 студзеня 2016 г.
  45. ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублiкi Беларусь за 2014 год (10 260,18 за даляр) // Нацбанк Беларусі, 2015 г. Праверана 2 студзеня 2016 г.
  46. ^ А.Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2014 год(рас.) // Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, 28 сьнежня 2013 г. Праверана 2 студзеня 2016 г.