Перайсьці да зьместу

Канфлікт у Драздах

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Канфлі́кт у Дразда́х адбыўся ў ліпені 1998 году паміж урадам Беларусі і дыпляматычным корпусам іншых краінаў.

Па распараджэньні прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі амбасадары 22 краін павінны былі да 10 чэрвеня вызваліць свае рэзыдэнцыі, разьмешчаныя ў элітным комплексе Дразды ў Менску. 18 чэрвеня Лукашэнка абвясьціў комплекс Дразды ўласнасьцю ўраду Беларусі. Комплекс быў зачынены на рамонт. Праблема была ў тым, што ў гэтым паселішчы многія дыпляматы, асабліва з краінаў Заходняй Эўропы, мелі свае дамы. Лукашэнка падкрэсьліў, што знаходжаньне падразьдзяленьня марскіх пяхотнікаў ЗША за 50 мэтраў ад яго асабістай рэзыдэнцыі цалкам выключана. Хоць Лукашэнка спрабаваў весьці перамовы з заходнімі краінамі, такімі як Францыя і Нямеччына, прызначыўшы Ўладзімера Герасімовіча для перамоваў, ня змог вырашыць пытаньне ў тэрмін.

У адказ на дзеяньні беларускіх уладаў краіны Заходняй Эўропы склалі сьпіс са 130 беларускіх чыноўнікаў (у тым ліку і Лукашэнкі), якім забараняўся ўезд на іх тэрыторыю. Гэта падапхнула Злучаныя Штаты Амэрыкі і краіны, якія не ўваходзяць у ЭЗ, выпусьціць аналягічныя забароны (выключэньнем зьяўляецца штаб-кватэра Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у Нью-Ёрку).

У наш час комплекс Дразды зьяўляецца рэзыдэнцыяй прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, а дыпляматы былі выселеныя на новыя месцы ў Менску.