Барыс Рагуля
Барыс Рагуля лац. Barys Rahula | |
Заступнік старшыні Рады БНР | |
---|---|
? — 1997 | |
Прэзыдэнт: | Язэп Сажыч |
Наступнік: | Сяргей Навумчык |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1 студзеня 1920 |
Памёр: |
22 красавіка 2005 (85 гадоў) |
Партыя: | Беларуская незалежніцкая партыя |
Сужэнец: | Людміла Рагуля |
Бацька: | Дзьмітры Рагуля |
Адукацыя: |
|
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Рагуля.
Бары́с Рагу́ля (анг. Boris Ragula; 1 студзеня 1920, Турэц, цяпер у Карэліцкім раёне Гарадзенскай вобласьці — 21 красавіка 2005 году[1], Лёндан, Антарыё, Канада) — афіцэр войска польскага, беларускі настаўнік, вайсковы і палітычны дзяяч, доктар мэдыцыны, заступнік старшыні Рады БНР да 1997 году. Старшыня сусьветнай арганізацыі «Канфэрэнцыя Вольных Беларусаў». Старшыня філіялу Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва ў Канадзе, дзейны сябра Згуртаваньня Беларусаў Канады.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паступіў Наваградзкай беларускай гімназіі, працягнуў навучаньне ў Наваградзкай польскай гімназіі імя Адама Міцкевіча. У 1938 годзе паступіў на мэдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту, але неўзабаве быў мабілізаваны. У чэрвені 1939 году скончыў польскую афіцэрскую школу ў Зэмбраве. Быў прызначаны камандзірам эскадрону ў 42-м палку польскага войска ў Беластоку. У пачатку Польскай абарончай вайны абараняў мяжу з Усходняй Прусіяй. 17 верасьня трапіў у нямецкі палон. Адтуль зь некалькіх спробаў здолеў уцячы і вярнуцца на радзіму, у БССР.
Працаваў выкладчыкам нямецкай мовы ў Любчанскай школе. Неўзабаве быў арыштаваны НКУС і празь нейкі час абвінавачаны ў шпіянажы, арганізацыі шпіёнскага кола на карысьць Нямеччыны, распаўсюджваньні антысавецкай прапаганды, падрыхтоўцы ўзброенага паўстаньня ў Беларусі, і прыгавораны да найвышэйшай меры пакараньня. Хутка пачаўся нямецкі напад на Савецкі Саюз, і Рагуля ўцёк з турмы падчас адступленьня савецкай арміі.
Пад нямецкай акупацыяй уладкаваўся ў Наваградзкую адміністрацыю перакладнікам. Прымаў удзел у арганізацыйным сходзе Беларускай незалежніцкай партыі ў 1942 годзе.
На загад нямецкага камісара Наваградзкага павету Вільгэльма Траўба ў лютым — сакавіку 1944 сфармаваў Наваградзкі конны эскадрон. Пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны апынуўся ў амэрыканскім сэктары Нямеччыны.
Пасьля вайны жыў у Канадзе, быў аўтарытэтным лекарам-анколягам.
Быў адным зь лідэраў беларускай дыяспары ў Канадзе, прадстаўляў беларускую дыяспару ў міжнацыянальных аб’яднаньнях.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Жук-Грышкевіч, Раіса (травень 2005) Сьв. пам. Барыс РАГУЛЯ. Газэта «Беларус» №508. Праверана 24 траўня 2010 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лявон Юрэвіч. «Жыцьцё пад агнем. Партрэт беларускага военачальніка і палітычнага дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі»
- Олег Романько — Новогрудский кавалерийский эскадрон (рас.)
|
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Наваградзкім павеце Расейскай імпэрыі
- Памерлі 22 красавіка
- Памерлі ў 2005 годзе
- Памерлі ў Антарыё
- Выпускнікі Наваградзкай беларускай гімназіі
- Беларускія настаўнікі
- Палітыкі БНР
- Сябры Рады БНР
- Беларускія вайскоўцы
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Вязьні «Амэрыканкі»
- Удзельнікі Другога ўсебеларускага кангрэсу
- Памерлі ў Канадзе
- Беларусы ў Бэльгіі
- Надлейтэнанты Беларускай краёвай абароны
- Сябры Беларускай незалежніцкай партыі
- Сябры Наваградзкага коннага эскадрону
- Сябры Беларускага корпусу самааховы
- Беларускія калябаранты з нацысцкай Нямеччынай
- Беларусы ў Канадзе