Пётра Крачэўскі
Пётра Крачэўскі лац. Piotra Kračeŭski | |
Першы прэзыдэнт БНР | |
---|---|
сьнежань 1919 — 8 сакавіка 1928 | |
Міністар фінансаў БНР | |
красавік 1918 — травень 1918 | |
Папярэднік: | Гелій Белкінд |
Наступнік: | Тодар Вернікоўскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
7 жніўня 1879 в. Дубна Гарадзенскі павет, Расейская імпэрыя |
Памёр: |
8 сакавіка 1928[1] (48 гадоў) Прага, Чэхаславаччына |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Пё́тра Анто́навіч Крачэ́ўскі (таксама сустракаецца напісаньне Крэчэўскі[2][3][4], 7 жніўня 1879, в. Дубна Гарадзенскага павету[5] — 8 сакавіка 1928, Прага) — беларускі палітычны дзяяч, гісторык, пісьменьнік. Удзельнік Усебеларускага зьезду 1917 году. Сябра Рады БНР, 3-і старшыня Рады БНР.
Нарадзіўся 7 жніўня 1879 году ў вёсцы Дубна (сучасны Мастоўскі раён) у сям’і вясковага праваслаўнага дзяка.[5] Яго дзяцінства і юнацкія гады прайшлі на Кобрыньшчыне, у вёсцы Верхалесьсе. Атрымаў пачатковую адукацыю ў мясцовай Верхалескай вучэльні Кобрыньскага павету. Скончыў Жыровіцкую духоўную вучэльню. Пасьля паступіў у Літоўскую духоўную сэмінарыю ў Вільні, якую скончыў у 1902 годзе.[5]
Працаваў настаўнікам у царкоўна-прыходзкай школе ў мястэчку Ялоўка каля Сьвіслачы Ваўкавыскага павету.[5] Неўзабаве пакінуў пасаду ў царкоўна-прыходзкай школе і пайшоў працаваць народным настаўнікам. Настаўнічаў у Беластоцкім і Ваўкавыскім паветах. У 1909—1914 гг. працаваў у Віленскім дзяржаўным банку[5] на пасадзе інспэктара дробнага крэдыту.
З пачаткам 1-й Сусьветнай вайны быў мабілізаваны ў 1914 г. у царскую армію, дзе служыў вайсковым урадоўцам. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. застала яго на гэтай пасадзе ў Барысаве. У гэты ж час ён далучыўся да Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1917 г. Крачэўскі быў старшынём Барысаўскага савету салдацкіх і рабочых дэпутатаў.[5]
У сьнежні 1917 г. — дэлегат Першага ўсебеларускага зьезду, абраны ў склад ягонага выканаўчага камітэту. Удзельнічаў у абвяшчэньні Беларускай Народнай Рэспублікі. З 19 лютага 1918 г. ён у складзе першага беларускага ўраду (Народнага Сакратарыяту) выконваў абавязкі дзяржаўнага кантралёра. Ва ўрадзе БНР Пятро Крачэўскі з красавіка па травень 1918 зьяўляўся таксама народным сакратаром фінансаў БНР, народным сакратаром гандлю і прамысловасьці, узначальваў Цэнтральную беларускую гандлёвую палату.
. У сьнежні 1919 году абраны прэзыдэнтам Рады БНР. Выконваў гэты абавязак да канца жыцьця.
На эміграцыі ў Празе стварыў Прадстаўніцтва Рады БНР, разгарнуў шырокую дыпляматычную дзейнасьць, наладзіў інфармаваньне заходнеэўрапейскіх краінаў пра становішча ў БССР і Заходняй Беларусі.
З 26 верасьня па 30 верасьня 1921 году склікаў Першую Нацыянальна-палітычную нараду беларускіх арганізацыяў з акупаванай бацькаўшчыны і з-за мяжы, якая асудзіла дамову ў Рызе і пацьвердзіла ідэалы незалежнасьці Беларусі. Крачэўскі дамогся ад ураду Чэхаславаччыны стыпэндыяў для беларускіх студэнтаў, стварыў Беларускі Архіў у Празе. У 1926 годзе выдаў палітычна-навуковы альманах «Замежная Беларусь».
Крачэўскі супрацьстаяў бальшавіцкаму ціску, скіраванаму на ліквідацыю Ўраду БНР. Прынцыпова не прызнаў легітымнасьці БССР.
Пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мандаты БНР (Даклад чытаны ў Беларускім Студэнцкім Клюбе ў Празе 16 студзеня 1926), «Бюлэтэнь Рады БНР» Прага 1926 №1, Перадрук — Спадчына, 1993, №1
- Шэраг паэтычных і драматургічных твораў, эсэ й артыкулаў, прысьвечаных асобам і падзеям беларускай гісторыі, у тым ліку «Скарына і незалежнасьць».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých české pravoslavné církve u sv. Mikuláše, sign. ČPRAV Z2, s. 73 — Т. ČPRAV Z2. — С. 73.
- ^ Крэчэўскі Пётра(недаступная спасылка) — Arche
- ^ 13 сьнежня 1919 году Пётра Крэчэўскі стаў старшынём Рады БНР — Радыё Свабода
- ^ Былыя старшыні Рады(недаступная спасылка), афіцыйны сайт Рады БНР
- ^ а б в г д е 90 гадоў з дня смерці Пётры Крэчаўскага — Радыё Рацыя
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Даклад П. Крачэўскага, чытаны ў Беларускім Студэнскім Клюбе ў Празе 16 студзеня 1926 г.
- Краўцоў Макар. Петра Антонавіч Крэчэўскі
- Віктар Шніп. Балада Пятра Крачэўскага
|
- Нарадзіліся 7 жніўня
- Нарадзіліся ў 1879 годзе
- Памерлі 8 сакавіка
- Памерлі ў 1928 годзе
- Выпускнікі Віленскай духоўнай сэмінарыі
- Беларускія грамадзкія дзеячы
- Беларускія гісторыкі
- Міністры фінансаў БНР
- Прэзыдэнты БНР
- Сябры Рады БНР
- Беларусы ў Чэхіі
- Памерлі ў Празе
- Пахаваныя на Альшанскіх могілках у Празе
- Удзельнікі Першага ўсебеларускага кангрэсу