Перайсьці да зьместу

Ціхан Кісялёў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ціхан Кісялёў
лац. Cichan Kisialoŭ
13-ы Першы сакратар Камуністычнай Партыі БССР
15 кастрычніка 1980  11 студзеня 1983
Папярэднік Пётар Машэраў
Наступнік Мікалай Сьлюнькоў
Першы сакратар Берасьцейскага абласнога камітэта КПБ
1952  1955
Папярэднік Фёдар Сіляеў
Наступнік Пётар Машэраў
Старшыня Савета Міністраў БССР
9 красавіка 1959  11 сьнежня 1978
Папярэднік Мікалай Аўхімовіч
Наступнік Аляксандар Аксёнаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся30 ліпеня (12 жніўня) 1917

Агародня, Добруская воласьць Гомельскі ўезд
Памёр11 студзеня 1983(1983-01-11) (65 гадоў)
Менск, БССР
Партыя
Адукацыяпэдагог
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
Герой Сацыялістычнай Працы

Ці́хан Я́каўлевіч Кісялёў (30 ліпеня [ст. ст. 12 жніўня] 1917, Агародня, Добрускі павет, Гомельская губэрня, Расейская імпэрыя — 11 студзеня 1983, Менск, БССР) — савецкі партыйны дзеяч, быў першым сакратаром ЦК КПБ з 15 кастрычніка 1980 году да 11 студзеня 1983 году.

З 1936 году працаваў выкладчыкам беларускай мовы, а ў 1941 годзе скончыў Гомельскі пэдагагічны інстытут. Пасьля нямецкага ўварваньня Ціхан Кісялёў разам зь сям’ёй быў эвакуяваны ў Сталінградзкую вобласьць[1], а потым стаў дырэктарам Красьнянскай школы Ўрупінскай вобласьці. У 1944 годзе ён стаў інструктарам Гомельскага абкаму, а потым з 1952 году быў прызначаны сакратаром Берасьцейскага абкаму. У 1955 годзе Кісялёў быў выбраны сакратаром Цэнтральнага камітэта камуністычнай партыі БССР. З 1959 да 1978 году працаваў Старшынём Савета Міністраў Беларускай ССР. Два гады (з 1978 да 1980) працаваў у Маскве намесьнікам старшыні Савета Міністраў СССР, а пасьля гэтага быў адкліканы ў Менск. З 1980 да 1983 году быў першым сакратаром ЦК КПБ[2]. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 4—10 скліканьняў. Стаў Героем Сацыялістычнай Працы ў 1977 годзе.

Памёр 11 студзеня 1983 году ў Менску.

Пераемнік Кісялёва на пасадзе першага сакратара ЦК КПБ Мікалай Сьлюнкоў сьцьвярджаў, што "Ціхан Кісялёў "выбіў для Менску" будаўніцтва Менскага мэтрапалітэну, нягледзячы на тое, што ў той час мэтро будавалася ў гарадах, насельніцтва якіх перавышала адзін мільён чалавек, а насельніцтва Менску складала 850 тыс. чалавек". Аднак гэта няпраўда, мэтро ў Менску будавалі пазьней, чым у аналягічных па памерах гарадах СССР. Мэтрапалітэн у Тбілісі быў адкрыты ў 1966 пры насельніцтве каля 800 тысячаў, у Баку ў 1967 таксама пры 800 тысячах. У Менску ў той момант таксама жыло каля 800 тысячаў чалавек, аднак мэтро не пачыналі будаваць яшчэ 10 гадоў. На момант, калі Кісялёў закладваў першы камень пры пачатку будаўніцтва мэтро ў 1977, насельніцтва Менску ўжо складала больш за 1,2 млн. А на момант адкрыцьця першай лініі ў 1984 перавышала 1,4 млн. Адкрыцьцё мэтро ў Менску спазьнілася на 12 гадоў пасьля нараджэньня мільённага жыхара гораду.

Акрамя гэтага, ён дабіўся будаўніцтва мэталюргічнага заводу ў Жлобіне, з самым сучасным на той час аўстрыйскім абсталяваньнем. Пасьля таго, як Кісялёў даведаўся пра трагедыю, якая здарылася ў Хатыні пад час Другой Сусьветнай вайны, ён загадаў пабудаваць мэмарыяльны комплекс на месцы вёскі, прысьвечаны ня толькі Хатыні, але і ўсім іншым спаленым беларускім вёскам. Мэмарыяльны комплекс адкрыўся ў 1969 годзе[3].

Папярэднік
Пётар Машэраў
Першы сакратар ЦК КП(б)Б
15 кастрычніка 1980 — 11 студзеня 1983
Наступнік
Мікалай Сьлюнькоў