Анатоль Малафееў
Анатоль Аляксандравіч Малафееў | ||||
16-ы Першы сакратар Камуністычнай Партыі БССР | ||||
---|---|---|---|---|
30 лістапада 1990 — 25 жніўня 1991 | ||||
Прэм’ер-міністар: | Вячаслаў Кебіч | |||
Папярэднік: | Яфрэм Сакалоў | |||
Наступнік: | пасада зьліквідаваная | |||
Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь | ||||
сакавік 1990 — лістапад 1996 | ||||
Прэзыдэнт: | з 20 ліпеня 1994 — Аляксандар Лукашэнка | |||
Прэм’ер-міністар: | Вячаслаў Кебіч (1990—1994), Міхаіл Чыгір (1994—1996), Сяргей Лінг | |||
1-ы Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь | ||||
лістапад 1996 — 2004 | ||||
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка | |||
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Лінг, Уладзімер Ярмошын, Генадзь Навіцкі | |||
Папярэднік: | — (Сямён Шарэцкі як старшыня Вярхоўнай Рады РБ) | |||
Наступнік: | Вадзім Папоў | |||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся: |
14 траўня 1933 Гомель, БССР | |||
Памёр: |
19 студзеня 2022[1] (88 гадоў) | |||
Партыя: | КПБ | |||
Адукацыя: | эканаміст | |||
Узнагароды: |
|
Анато́ль Алякса́ндравіч Малафе́еў (14 траўня 1933, Гомель - 19 студзеня 2022[2]) — беларускі палітык, першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі (1990-1992).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Інстытут народнай гаспадаркі (Менск). Потым завочную Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. Працаваў сьлесарам на Менскім і Гомельскім вагонарэмонтных заводах. З 1962 году займаў ніжэйшыя пасады партыйных органаў у Гомелі, а ў 1970 годзе стаў інструктарам аддзелу хіміі і лёгкай прамысловасьці ЦК КПБ[3]. Адтуль Малафееў быў накіраваны на пасаду Першага сакратара Мазырскага гаркама партыі. З Мазыра ён паехаў у Гомель на пасаду старшыні аблвыканкаму, аднак хутка ўзначаліў Гомельскі, а потым і Менскі абкамы кампартыі. Пад час яго кіраваньня Менскім абкамам, адбылася першае шэсьце «Дзяды». На наступны дзень пасьля бойкі адбыўся тэрміновы сход беларускага Саюзу пісьменьнікаў, а 4 лістапада закрыты сход пісьменьнікаў, якія былі сябрамі КПБ. На апошняе мерапрыемства, акрамя іншых партыйных чыноўнікаў прыехаў і Анатоль Малафееў.
Абстаноўка складаная. Ёсьць экстрэмісты. Ёсьць эмоцыі. На шчыт падымаецца Пагоня, бел-чырвона-белы сьцяг. А навошта гэта? Няўжо гэта галоўнае ў перабудове? У гарвыканкама былі падставы забараніць мітынг на «Дзяды». | ||
—Выступленьне на закрытым сходзе Саюзу Пісьменьнікаў БССР, 4 лістапада 1988 г. |
У 1990 годзе Малафеева выбралі дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР, а з 1991 году Вярхоўнага Савету Рэспублікай Беларусь. У гэтым жа годзе ён узначаліў Камуністычную партыю рэспублікі і стаў апошнім кіраўніком КПБ. Ён стаў адным зь нешматлікіх партыйных кіраўнікоў, якія падтрымалі жнівеньскі путч 1991 году.
Пасьля забароны дзейнасьці КПСС на тэрыторыі Беларусі, Малафееў пачаў працаваць у Галоўным упраўленьні па дзяржаўных матэрыяльных рэсурсах. З сакавіка 1996 году стаў намесьнікам старшыні Пастаяннай камісіі ВС Рэспублікі Беларусь па эканамічнай палітыцы і рэформах[4]. Зь лістапада 1996 году быў прызначаны Старшынём Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Пасьля чарговых парлямэнцкіх выбараў 2004 году Малафееў узначаліў Пастаянную камісію Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраваньні.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- два ордэны Працоўнага Чырвонага Сьцяга
- ордэн Айчыны II ступені
- ордэн Айчыны III степеней
Папярэднік Яфрэм Сакалоў |
Першы сакратар ЦК КП(б)Б 1990 — жнівень 1991 |
Наступнік — |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б https://ex-press.by/rubrics/obshhestvo/2022/01/19/umer-poslednij-rukovoditel-bssr-anatolij-malofeev
- ^ Памёр Анатоль Малафееў, Наша Ніва, 19-01-2022
- ^ Малофеев Анатолий // Кто есть кто в Беларуси. — М.: Книжный дом «Университет», 1999. — ISBN 5-8013-0068-6
- ^ Сьпіс Беларускіх палітыкаў на kamunikat.org
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларускае тэлеграфнае агенцтва(недаступная спасылка)
|
- Нарадзіліся 14 траўня
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Памерлі 19 студзеня
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Менску
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Памерлі 14 траўня
- Памерлі ў 1933 годзе
- Першыя сакратары ЦК КП БССР
- Нарадзіліся ў Гомлі
- Палітыкі Рэспублікі Беларусь
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету БССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня
- Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь