Альбэрт Разін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альбэрт Аляксеевіч Разін
Дата нараджэньня 12 чэрвеня 1940(1940-06-12)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 10 верасьня 2019(2019-09-10)[1] (79 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці самаспаленьне[d]
Грамадзянства СССР/РФ
Месца вучобы Удмурцкі дзяржаўны пэдагагічны інстытут
Занятак этнограф, сацыёляг, філёзаф, актывіст, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра філязофія
Месца працы Удмурцкі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Вядомы як дасьледаваньні ўдмурцкага этнасу
Навуковая ступень кандыдат філязофскіх навук
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Разін (неадназначнасьць).

Альбэ́рт Аляксе́евіч Ра́зін (12 чэрвеня 1940, с. Кузюмава, СССР — 10 верасьня 2019, Іжэўск, Удмуртыя, Расея) — удмурцкі навуковец і грамадзкі дзеяч. Актывіст у абарону ўдмурцкай мовы ад зьнікненьня. Заслужаны навуковец Удмурцкай Рэспублікі. Кандыдат філязофскіх навук, дацэнт. Працаваў у Хаўрусе навукоўцаў Удмуртыі.

10 верасьня 2019 году ў Іжэўску (Удмуртыя, Расея) Альбэрт Разін з выкарыстаньнем бэнзіну зьдзейсьніў акт самаспаленьня перад будынкам мясцовага Дзяржсавету. Разін трымаў плякат з цытатай дагестанскага паэта Расула Гамзатава: «І калі мая мова зьнікне заўтра, то я гатовы памерці сёньня». Альбэрт Разін атрымаў амаль 100% апёкаў цела, быў шпіталізаваны ў цяжкім стане і памёр у шпіталі празь некалькі гадзін[2].

Грамадзкая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбэрт Разін быў адным з заснавальнікаў лябараторыі нацыянальных стасункаў Удмурцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (УДУ). У 1992 годзе ўдзельнічаў у стварэньні Інстытуту чалавека УДУ, быў яго дырэктарам[3], пакуль штат ня быў амаль цалкам скарочаны. З таго часу стаў актывістам руху «Удмурт Кенеш». Разін змагаўся за тое, каб дзеці вывучалі ўдмурцкую мову і не забывалі яе. Раней рыхтаваў зварот да дэпутатаў Дзяржсавету пад назвай «Удмурцкая нацыянальнасьць зьнікае»[4].

Альбэрт Разін быў адным з навукоўцаў, якія ўлетку 2018 году зьвярнуліся з адкрытым лістом да старшыні Дзяржаўнага савету Ўдмуртыі Аляксея Прасолава і дэпутатаў з патрабаваньнем не падтрымліваць законапраект аб вывучэньні моў у школах, які пагаршаў статус удмурцкай мовы[5].

10 верасьня 2019 году зьдзейсьніў акт самаспаленьня[5].

Водгукі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Украінскі крымскататарскі палітык, былы старшыня Мэджлісу крымскататарскага народу Мустафа Джамілеў:


« Па-першае, хацеў бы перадаць шчырыя спачуваньні Удмурцкаму народу ў сувязі з трагічнай гібельлю патрыёта сваёй Радзімы, свайго народа. Па-другое, горка, вядома. Але гэта ў той жа час дае падставы да аптымізму — калі ў народа ёсць такія людзі як Разін, то ўдмурцкая мова не загіне. А тое, што адбылося — гэта наступства шавіністычнай русіфікатарскай палітыкі Расейскай Фэдэрацыі, якая ў цяперашні час значна горш, чым нават пры савецкай уладзе. Вельмі шкада.[6] »

Сьпікер эстонскага парлямэнту Хэн Пыллуаас(et):


« Вельмі шкада, што нашы роднасныя народы ў Расеі павінны такім чынам адстойваць права на родную мову. У 2020 годзе ў эстонскім Тарту адбудзецца Сусьветны кангрэс фіна-вугорскіх народаў, дзе, безумоўна, будуць старанна разгледжаныя моўныя праблемы. Моўныя пытаньні фіна-вугорскіх народаў, несумненна, важныя на зьезьдзе. Гэты канкрэтны выпадак будзе адной з тэмаў у хадзе абмеркаваньняў. Мы яшчэ раз выказваем спачуваньні родным і блізкім.[7] »

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]