Цэнтральны банк Расеі
Цэнтральны банк Расеі Центральный банк Российской Федерации | |
Абрэвіятура | ЦБР |
---|---|
Папярэднік | Расейскі рэспубліканскі банк Дзяржбанку СССР |
Дата ўтварэньня | 13 ліпеня 1990 (34 гады таму) |
Тып | цэнтральны банк |
Штаб-кватэра | Масква |
Каардынаты | 55°27′ пн. ш. 37°22′ у. д. / 55.45.47° пн. ш. 37.37.17° у. д.Каардынаты: 55°27′ пн. ш. 37°22′ у. д. / 55.45.47° пн. ш. 37.37.17° у. д. |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Расея |
Старшыня | Эльвіра Набіўліна |
Сайт | [1] |
Цэнтральны банк Расейскай Фэдэрацыі (Банк Расеі) (па-расейску: Центральный банк Российской Федерации (Банк России)) — галоўны банк першага ўзроўню, галоўны эмісійны, грашова-крэдытны інстытут Расейскай Фэдэрацыі, які распрацоўвае і ажыцьцяўляе ў супрацы з Урадам Расейскай Фэдэрацыі адзіную грашова-крэдытную палітыку і надзелены асаблівымі паўнамоцтвамі, у прыватнасьці, правам эмісіі грашовых знакаў і рэгуляваньня дзейнасьці банкаў.
Банк Расеі выконвае ролю галоўнага каардынацыйнага і рэгулюючага органа ўсёй крэдытнай сыстэмы краіны, выступае органам эканамічнага кіраваньня. Банк Расеі кантралюе дзейнасьць крэдытных арганізацыяў, выдае і адклікае ў іх ліцэнзіі на ажыцьцяўленьне банкаўскіх апэрацыяў, а ўжо крэдытныя арганізацыі працуюць зь іншымі юрыдычнымі і фізычнымі асобамі, пры гэтым Банк Расеі таксама зьяўляецца юрыдычнай асобай.