Акіянія
Акія́нія — агульная назва выспаў Ціхага акіяна, якія разам з Аўстраліяй ствараюць частку сьвету, якая называецца Аўстралія і Акіянія.
Знаходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плошча паверхні Акіяніі складае 1,25 млн км². У заходняй частцы знаходзяцца кантынэнтальныя астравы, у астатніх частках у асноўным вульканічныя і каралавыя астравы. Актыўныя вульканы Руапэху, Раторуа і іншыя, таксама шмат гейзэраў і гарачых крыніцаў. На некаторых архіпэлягах, якія суседнічаюць з акіянічнымі разломамі, часта здараюцца землятрусы. Над Каралінскімі выспамі і паўднёвай Палінэзіяй утвараюцца трапічныя цыклёны. Большасьць выспаў пакрыта вечназялёнымі трапічнымілясамі, а каралавыя астравы зарасьцямі какосавых пальмаў.
Найбуйнейшыя астравы Акіяніі: Новая Гвінэя, Паўднёвая выспа (Новая Зэляндыя), Паўночная выспа (Новая Зэляндыя), Новая Брытанія, Новая Ірляндыя, Новая Каледонія і г. д.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Акіянію засяляюць каля 12,3 млн чалавек (1993), што складае 0,2% сусьветнага насельніцтва. Але заселены астравы нераўнамерна: ад больш чым 250 жыхароў на км² (Тонга (500 чал/км²), Науру (476), Маршалавы астравы (287), Гуам (257), Амэрыканскае Самоа (251)) да менш чым 10 жыхароў на км²: Папуа-Новая Гвінэя (8). Вялікая колькасьць маленькіх выспаў незаселена. Карэнныя жыхары: папуасы (каля 3,1 млн чал.), меланэзійцы (каля 1 млн чал.), палінэзійцы (каля 870 тысячаў чал.), мікранэзійцы (каля 180 тыс. чал.)
Гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На выспах Акіяніі вырошчваюць: какосавыя пальмы, цукровы трысьнёг, бананы, ананасы, хлебнае дрэва і ў нязначнай колькасьці каву, какаву, каўчук. Насельніцтва таксама займаецца лоўляй рыбы і чарапах. З карысных выкапняў здабываюць кобальт, нікель (Новая Каледонія), медзь, золата (Боўганвіл), фасфаты (Наўру) і гуана. Выспы Акіяніі граюць значную ролю ў марской і лётнай навігацыі. Найвялікшыя марскія порты: Оклэнд, Вэлінгтон, Літлтон, Нумеа, Сува, Ганалулу, Пага Пага, Рагатонга, Папііці, Маданг, Порт Морсьбі, Порт Віла; найвялікшыя аэрапорты: Ганалулу, Ніндзі, Оклэнд, Вэлінгтон, Крыстчарч, Пага Пага, Папііці, Нумеа. Усё большую частку мясцовай гаспадаркі займае турыстычны бізнэс, які наібольш разьвіты на Гаваях і ў Новай Зэляндыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XVI стагодзьдзі большая частка выспаў Акіяніі належала Гішпаніі і Партугаліі. У XVII стагодзьдзі ў рэгіён праніклі галяндцы, французы і ангельцы, а ў XIX стагодзьдзі немцы і амэрыканцы. У канцы XIX стагодзьдзя ўсе астравы Акіяніі былі калянізаваныя эўрапейскімі краінамі і Злучанымі Штатамі. У 1907 годзе атрымала незалежнасьць першая краіна Акіяніі — Новая Зэляндыя (да гэтага часу брытанскі дамініён). Падчас Першай сусьветнай вайны нямецкія астравы былі заняты Аўстраліяй, Новай Зэляндыяй і Японіяй, у 1919 годзе афіцыйна яны сталі тэрыторыямі, кіраванымі Лігай Нацыяў. Падчас Другой сусьветнай вайны тэрыторыя Акіяніі зьяўлялася арэнай баявых дзеяньняў паміж амэрыканскім і японскім войскамі. Пасьля капітуляцыі Японіі ў 1945 годзе яе тэрыторыя, падлеглая ААН, трапіла пад кіраваньне ЗША. У пасьляваенны час большасьць залежных тэрыторыяў атрымала незалежнасьць: Заходняе Самоа (1962), Науру (1968), Тонга і Фіджы (1970), Папуа-Новая Гвінэя (1975), Саламонавы астравы і Тувалу (1978), Кірыбаці (1979), Фэдэрацыя Мікранэзіі і Маршалавы астравы(1994). Іншыя тэрыторыі (Ніуе, Выспы Кука, Паўночныя Марыяны, Гуам) маюць шырокую аўтаномію.
Краіны Акіяніі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Акіяніі на дадзены момант цалкам знаходзіцца 16 краін (дьзве зь якіх зьяўляюцца транскантынэнтальнымі) і 12 залежных тэрыторыяў.
Т — транскантынэнтальная краіна.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Большасьць краінаў Акіяніі мае вельмі слабую эканоміку, што зьвязана зь некалькімі прычынамі: абмежаванасьцю прыродных багацьцяў, аддаленасьцю ад сусьветных рынкаў збыту прадукцыі, дэфіцытам высокакваліфікаваных спэцыялістаў. Многія дзяржавы залежаць ад фінансавай дапамогі іншых краінаў.
Аснову эканомікі большасьці краінаў Акіяніі складае сельская гаспадарка (вытворчасьць копры і пальмавага масла) і рыбалоўства. Сярод найбольш важных сельскагаспадарчых культураў выдзяляюцца какосавая пальма, бананы, хлебнае дрэва. Валодаючы агромністымі выключнымі эканамічнымі зонамі і ня маючы буйнога рыбалавецкага флёту, урады краінаў Акіяніі выдаюць ліцэнзіі на права лову рыбы судам іншых дзяржаваў (у асноўным Японіі, Тайваня, ЗША), што значна папаўняе дзяржаўны бюджэт. Горназдабывальная прамысловасьць найбольш разьвітая ў Папуа — Новай Гвінэі, Науру, Новай Каледоніі, Новай Зэляндыі.
Значная частка насельніцтва занятая ў дзяржаўным сэктары. У апошні час праводзіцца мера па разьвіцьці турыстычнага сэктара эканомікі.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Белоусова Л. С., Денисова Л. В. Редкие растения мира. М.: Лесная промышленность, 1983. // Редкие растения. Океания. [1]
- Вольневич, Януш. Черный архипелаг. М.: Наука, 1981. [2]
- Малаховский К. В.. Остров райских птиц. История Папуа Новой Гвинеи. М.: Наўка, 1976. [3]
- Путилов Б. Н. Песни Южных морей. М.: Наука, 1978. [4]
- Стингл М. Последний рай. — Москва: Правда, 1985. [5]
- Стингл М. По незнакомой Микронезии. — Москва: Правда, 1985. [6]
- Стингл М. Чёрные острова. — Москва: Правда, 1985. [7]
- Стингл М. Очарованные Гавайи. — Москва: Правда, 1985. [8]
- Те Ранги Хироа. Мореплаватели солнечного восхода. [9] англ. версия (оригинал)
- Всемирная история. Энциклопедия. Том 5. Глава XIV. Народы Австралии и Океании к началу европейской колонизации / Издательство социально-экономической литературы, М.: 1958. [10]
- Образ Н. Н. Миклухо-Маклая в мифологии папуасов Новой Гвинеи // Сборник «Смыслы мифа: мифология в истории и культуре» (в соавторстве с Бутиновым Н. А.). — Серия «Мыслители». Выпуск № 8 — СПб.: Издательство Санкт-Петербургское философское общество, 2001. — С. 300.
- Игнатьев Г. М. Тропические острова Тихого океана. М., «Мысль», 1979. 270 с.