Перайсьці да зьместу

Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура НАК Беларусі
Дэвіз Хутчэй, вышэй, мацней
Дата ўтварэньня 22 сакавіка 1991 (33 гады таму)
Тып спартовае
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта пашырэньне алімпійскага руху
Штаб-кватэра Цэнтральны раён, Вясёлкавая вул., д. 27-2[1]
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Сяброўства 73 зацікаўленыя згуртаваньні (2021 год)
Афіцыйныя мовы расейская
Генэральны сакратар Паліна Галавіна
Старшыня Віктар Лукашэнка
Намесьнік Зьміцер Даўгалёнак
Асноўныя асобы Аляксандар Багдановіч, Алена Зубрылава[2]
Кіроўны орган Выканаўчы камітэт
Матчына кампанія Міжнародны алімпійскі камітэт (Швайцарыя)
Зьвязаныя кампаніі Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва Рэспублікі Беларусь, ГА «Беларуская алімпійская акадэмія»
Колькасьць супрацоўнікаў 11 (2021 год)[3]
Сайт noc.by

Нацыяна́льны алімпі́йскі камітэ́т Рэспу́блікі Белару́сь — грамадзкае аб’яднаньне Беларусі, заснаванае ў сакавіку 1991 году.

Ягоныя статус і роля якога вызначаюцца Алімпійскай хартыяй і Законам Рэспублікі Беларусь «Аб фізычнай культуры і спорце»[4]. З 21 лютага 2021 году старшыня — Віктар Лукашэнка[5]

На 2021 год Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі ўлучаў:

На 2021 году ў НАК Беларусі ўваходзілі саюзы ў 73 відах спорту, у тым ліку ў:

На 2021 год трыма галоўнымі спонсарамі НАК Беларусі былі: 1) «Белаграпрамбанк», 2) «БелАЗ» (Жодзіна), 3) холдынг «Дана» (Сэрбія; Багалюб Карыч). Афіцыйнымі спонсарамі былі: 1) «Менскі гадзіньнікавы завод», 2) «Спорт-пары». Таксама было 8 партнэраў: 1) «А1» (Аўстрыя), 2) «Беларуская нацыянальная перастраховачная арганізацыя», 3) «Белаэранавігацыя», 4) «Белдзяржстрах», 5) «Белэксімгарант», 6) «БФ Капітал» (Кіпр), 7) «Хуавэй» (Кітай), 8) «Шкода Аўта» (Чэхія). Урэшце з НАК Беларусі супрацоўнічалі яшчэ 16 прадпрыемстваў: 1) Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь, 2) тэлеканал «Беларусь 5» (Белтэлерадыёкампанія), 3) «Белмэдпрэпараты», 4) «Белтэлекам», 5) гасьцініцы «Вікторыя», 6) «Гарызонт», 7) сетка крамаў «Гіпа» («БелВілесдэн»), 8) «Горкаўскі аўтамабільны завод» (Расея), 9) «Керамін», 10) «Кока-Кола» (ЗША), 11) аэрапорт «Менск», 12) «Мотавела», 13) часопіс «Наш спорт» («Белфастмэдыя»), 14) «Тыкетпро», 15) «Тэхбудрэсурс», 16) крамы «Эўраопт» («Эўрагандаль»)[11].

22 сакавіка 1991 году створаны Нацыянальны алімпійскі камітэт. Зацьверджаны Статут, абраны прэзыдэнт НАК Уладзімер Рыжанкоў. 9 сакавіка 1992 году — НАК прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам у якасьці часавага чальца. 21 верасьня 1993 году — НАК афіцыйна прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам (рашэньне 101-й сэсіі МАК у Манака). 12 — 27 лютага 1994 году — удзел у XVII зімовых Алімпійскіх гульнях у Лілегамэры (Нарвэгія) (упершыню самастойнай камандай). У 7 выглядах спорту выступіла 33 беларускіх спартоўца. Заваяваныя 2 срэбныя мэдалі: І. Жалязоўскі — канькабежны спорт, С. Парамыгіна — біятлён.1996 год — у Атланце (ЗША) на Гульнях XXVI Алімпіяды беларуская каманда заняла па залатых узнагародах 37-е месца ў сьвеце, а па колькасьці заваяваных мэдаляў — 23-е з 176 краінаў-удзельніц.

15 траўня 1997 году А. Г. Лукашэнка быў абраны прэзыдэнтам НАК Рэспублікі Беларусь. На Алімпіядзе 1998 у японскім горадзе Нагана, каманда заваявала дзьве бронзавыя ўзнагароды. На Алімпіядзе 2000 у Сыднэі (Аўстралія) беларуская зборная заняла 23-е месца ў неафіцыйным камандным заліку і 15-е — па колькасьці заваяваных мэдаляў з 184 краінаў-удзельніц Гульняў. 27 сакавіка 2001 году А. Г. Лукашэнка быў паўторна абраны прэзыдэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. У 2002 годзе ў Солт-Лэйк-Сіці (ЗША) алімпійцы Беларусі заваявалі бронзавую ўзнагароду ва фрыстайлу. На Алімпіядзе 2004 году ў Афінах каманда заваявала 15 мэдаляў (2 залатыя, 6 срэбных і 7 бронзавых) і заняла ў неафіцыйным камандным заліку 26-е месца, а па агульнай колькасьці мэдаляў — 18-е. 25 лістапада 2004 году — на справаздачна-выбарным Алімпійскім зборы Аляксандар Лукашэнка ў трэці раз абраны прэзыдэнтам НАК Беларусі. На XX зімовых Алімпійскіх гульнях у Турыне (Італія) Беларусь дэлегавала 28 спартоўцаў. Срэбны мэдаль заваяваў фрыстайліст Зьміцер Дашчынскі. Гэта яго другі мэдаль на Алімпійскіх гульнях. На2008 год НАК Беларусі ўлучаў Выканаўчы камітэт з 13 чалавек, Бюро Выканкаму і 15 камісіяў: арганізацыйнай працы; фінансава-эканамічнай дзейнасьці і разьвіцьця матэрыяльнай базы; міжнароднай дзейнасьці; спорту вышэйшых дасягненьняў, падрыхтоўкі і ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях і спаборніцтвах пад патранатам МАК; алімпійскай адукацыі і культуры; працы з фэдэрацыямі па відах спорту; «Спорт для ўсіх»; «Жанчыны і спорт»; працы са сродкамі масавай інфармацыі; мэдыцынская. Чальцамі НАК зьяўляліся 74 арганізацыі: 30 фэдэрацыяў па летніх алімпійскіх відах спорту, 5 фэдэрацыяў па зімовых алімпійскіх відах спорту, 21 фэдэрацыя па ві спорту, не ўваходным у праграму Алімпійскіх гульняў, 18 тэрытарыяльных і ведамасных фізкультурна-спартовых арганізацыяў.

У лістападзе 2013 году адчынілі новую сядзібу НАК Беларусі ў Цэнтральным раёне Менску па Вясёлкавай вуліцы, д. 27-2 (мікрараён Вясьнянка). Старая сядзіба месьцілася ў Першамайскім раёне сталіцы па вул. Якуба Коласа, д. 2. У кастрычніку 2016 году на сядзібе НАК Беларусі прайшоў 45-ы Агульны сход Эўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, на якім абралі Менск у якасьці месца правядзеньня 2-х Эўрапейскіх гульняў 2019 году[12].

26 лютага 2021 году ў Нацыянальным алімпійскім камітэце ўпершыню за 24 гады зьмяніўся старшыня. Алімпійскі сход замест Аляксандра Лукашэнкі выбраў ягонага сына Віктара Лукашэнку[5]. 25 сакавіка 2021 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 168, паводле якой унёс НАК Беларусі ў пералік юрыдычных асобаў, у дачыненьні якіх прымяняецца 0,1 базавай стаўкі пры арэндзе дзяржаўнай нерухомасьці[13].

13 ліпеня 2023 году Міжнародны алімпійскі камітэт (Швайцарыя) паведаміў пра адмову даслаць запрашэньне Нацыянальнаму камітэту Беларусі на Летнія Алімпійскія гульні 2024 году, як і нацыянальным алімпійскім камітэтам Гватэмалы і Расеі. У выпадку Беларусі і Расеі рашэньне абумовілі расейскім уварваньнем ва Ўкраіну зь 2022 году, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі[14].

Пасьля жорсткага падаўленьня пратэстаў супраць фальсыфікацыяў прэзыдэнцкіх выбараў і рэпрэсій супраць спартоўцаў, якія падтрымалі пратэстоўцаў, у сьнежні 2020 выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэту пастанавіў, што «цяперашняе кіраўніцтва НАК належным чынам не абараніла беларускіх спартоўцаў ад палітычнай дыскрымінацыі», што супярэчыць Алімпійскай хартыі. Выканкам МАК забараніў старшыні НАК Аляксандру Лукашэнку і яго старэйшаму сыну Віктару, які зьяўляўся першым віцэ-прэзыдэнтам НАК Беларусі, наведваць Алімпійскія гульні, а таксама пастанавіў спыніць фінансавую падтрымку гэтай арганізацыі.

У сьнежні 2020 году Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі паведаміў, што 5 тысячаў беларускіх спартоўцаў падпісалі ліст у падтрымку дзейнай улады. Пазьней стала вядома, што подпісы некаторых паставілі бязь іхнага ведама. Сярод падпісантаў былі ня толькі спартоўцы і трэнэры, але і спартовыя чыноўнікі. Ліст праўладных спартоўцаў зьявіўся ў адказ на адкрыты ліст спартоўцаў, якія заклікалі спыніць гвалт і правесьці новыя выбары. Большасьць тых, хто падпісаліся пад гэтым лістом, пазьней звольнілі з працы і закрылі для іх спартовую карʼеру[16].

9 жніўня 2021 году НАК Беларусі быў унесены ў Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША паводле абвінавачваньняў у адмываньні грошай(uk), ухіленьні ад санкцыяў, у тым ліку абыходзе візавых абмежаваньняў[17].

Акрамя таго, прэзыдэнты НАК Аляксандар і Віктар Лукашэнкі знаходзяцца пад санкцыямі ЗША[18], Эўразьвязу[19][20], Вялікабрытаніі[21], Швайцарыі[22] і Канады[23], а чальцу выканкама НАК Дзмітрыю Баскаву забаронены ўезд у Літву, Латвію і Эстонію[24][25].

  1. ^ Кантакты (рас.) // Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 26 лютага 2021 г.
  2. ^ Кіраўніцтва (рас.) // Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 26 лютага 2021 г.
  3. ^ Апарат (рас.) // Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 26 лютага 2021 г.
  4. ^ Закон Рэспублікі Беларусь ад 18.06.1993 г. № 2445-XII (Выманьне)
  5. ^ а б Прэзыдэнтам Нацыянальга алімпійскага камітэту стаў Віктар Лукашэнка. Будуць новыя санкцыі МАК?, Радыё Свабода, 26-02-2021
  6. ^ Выканаўчы камітэт (рас.) // Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 26 лютага 2021 г.
  7. ^ Пастаянныя камісіі (рас.) // Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, 18 лістапада 2020 г. Праверана 26 лютага 2021 г.
  8. ^ Прадстаўніцтвы (рас.) // Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, 18 лістапада 2020 г. Праверана 26 лютага 2021 г.
  9. ^ Унітарныя прадпрыемствы (рас.) // Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, 18 лістапада 2020 г. Праверана 26 лютага 2021 г.
  10. ^ Саюзы (рас.) // Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 26 лютага 2021 г.
  11. ^ Спонсары (рас.) // Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 26 лютага 2021 г.
  12. ^ Пра нас (рас.) // Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 26 лютага 2021 г.
  13. ^ У Беларусі абноўлены пералік грамадзкіх арганізацый, якія маюць ільготы па арэндзе // БелТА, 30 сакавіка 2021 г. Праверана 30 сакавіка 2021 г.
  14. ^ Беларусь не атрымае 26 ліпеня запрашэньне МАК на Гульні ў Парыжы // БелТА, 13 ліпеня 2023 г. Праверана 13 ліпеня 2023 г.
  15. ^ Віктар Лукашэнка выбраны на пасаду прэзыдэнта НАК // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 26 лютага 2021 г. Праверана 26 лютага 2021 г.
  16. ^ Чыноўнікі, настаўнікі, міліцыянты, прыбіральшчыца: хто яшчэ падпісаў ліст спартоўцаў у падтрымку Лукашэнкі Радыё Свабода Праверана 20 верасьня 2021 г.
  17. ^ Ken Thomas. (2021-08-09) Biden Sanctions Belarus Olympic Committee, Companies (анг.). The Wall Street Journal(pl)Праверана 2021-08-11 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.
  18. ^ Sanctions List Search
  19. ^ Евросоюз ввел санкции против Лукашенко и ряда белорусских чиновников (рас.). naviny.by (2020-11-06).
  20. ^ Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). EUR-Lex(pl).
  21. ^ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (анг.). gov.uk(en)Праверана 2020-12-25 г.
  22. ^ Searching for subjects of sanctions
  23. ^ Backgrounder: Belarus sanctions (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2020-09-29). Праверана 2021-09-13 г.
  24. ^ Баскову и Шакуте запретили въезд в Латвию (рас.) TUT.BY Архіўная копія ад 2021-03-02 г.
  25. ^ Ковальчук, Портной и Базанов внесены в список невъездных в Латвию, Литву и Эстонию (рас.). BY.Tribuna.com (2020-11-20). Праверана 2020-11-21 г. Архіўная копія ад 2020-11-21 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]