Мікалай Гусараў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мікалай Іванавіч Гусараў
Першы сакратар ЦК камуністычнай партыі БССР
7 сакавіка 1947 — 3 чэрвеня 1950
Папярэднік: Панцеляймон Панамарэнка
Наступнік: Мікалай Патолічаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 3 (16) жніўня 1905
Мікалаеўская слабада, Астраханская губэрнія, Расейская імпэрыя
Памёр: 17 сакавіка 1985(1985-03-17) (79 гадоў)
Масква, Расея
Партыя: КПСС
Адукацыя: вышэйшая
Узнагароды:
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»

Мікала́й Іва́навіч Гуса́раў (16 жніўня [ст. ст. 3 жніўня] 1905 у Мікалаеўскай слабадзе Цароўскага павету Астраханскай губэрні, Расейская імпэрыя — 17 сакавіка 1985, Масква, СССР[1]) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, кіраўнік ЦК КПБ з 1947 да 1950 году.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гусараў нарадзіўся ў сям’і бляхара. Пачаў працаваць у 11 гадоў, спачатку пасыльным, а потым батраком. Пад час рэвалюцыі 1917 году ў Расеі змагаўся на баку Чырвонай арміі. У 1921 годзе стаў сябрам камсамольскай арганізацыі, а ў 1924 годзе ўступіў у ВКП(б). У 19271929 г.г. Гусараў служыў у памежных войсках НКУС СССР, у 1928—1929 г.г. прымаў актыўны ўдзел у калектывізацыі ў Сталінградзкай вобласьці. У 19301938 г.г. быў прадстаўніком ЦК ВЛКСМ і кіраўніком падрыхтоўкі калгасных кадраў у Калгас-цэнтры СССР, студэнтам Маскоўскага авіяцыйнага тэхнікума, палітработнікам у Казахстане, супрацоўнікам Сьвярдлоўскага гаркаму ВКП(б). Пасьля падзелу Сьвярдлоўскай вобласьці на Пермскую і Сьвярдлоўскую ў 1938 годзе Гусараў узначаліў Аргбюро ЦК ВКП(б) па Пермскай вобласьці. 4 сакавіка 1939 году прызначаны першым сакратаром абкаму ВКП(б) Пермскай вобласьці. З сакавіка 1940 году адначасова працаваў першым сакратаром Молатаўскага гаркаму ВКП(б).

У 1946 годзе быў пераведзены ў ЦК ВКП(б), з 1947 да 1950 году быў першым сакратаром ЦК КПБ. У часы яго кіраваньня Беларусьсю была актывізаваная барацьба з «нацыяналізмам», «буржуазнымі плынямі» у беларускай культуры, праводзілася масавая гвалтоўная калектывізацыя ў заходніх раёнах БССР[2].

У 1950—1953 г.г. Гусараў працаваў загадчыкам сэктару ў апараце ЦК КПСС, а ў 1953—1955 г.г. — першым сакратаром Тульскага абкаму КПСС. З 1954 да 1984 г.г. працаваў у апараце Савету Міністраў РСФСР (намесьнік міністра мясцовай прамысловасьці РСФСР (1955—1957 г.г.); старшы рэфэрэнт, старшы інструктар, загадчык аддзелу тэрытарыяльнай групай савецкіх органаў Савету Міністраў РСФСР (1957—1965 г.г.); намесьнік загадчыка арганізацыйна-інструктарскім аддзелам Кіраўніцтва справамі Савету Міністраў РСФСР (1965—1971 г.г.); саветнік пры Савеце Міністраў РСФСР (19711984 г.г.). Быў дэлегатам 18 зьезду ВКП(б) і 18 Усесаюзнай партыйнай канфэрэнцыі. Кандыдат у сябры ЦК ВКП(б). Дэпутат Вярхоўнага Савету СССР I—IV скліканьняў[1].

Памёр 17 сакавіка 1985 году ў Маскве.

Папярэднік
Панцеляймон Панамарэнка
Першы сакратар ЦК КП(б)Б
7 сакавіка 19473 чэрвеня 1950
Наступнік
Мікалай Патолічаў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • История Беларуси: Словарь-справочник. — Мн.: Экономпресс, 2000. — ISBN 985-6479-22-3