Міністэрства фінансаў ЗША
| Міністэрства фінансаў Злучаных Штатаў | |
| анг. United States Department of the Treasury | |
| Пячатка Міністэрства Фінансаў Злучаных Штатаў Амэрыкі | |
| Абрэвіятура | USDT |
|---|---|
| Дата ўтварэньня | 2 верасьня 1789 |
| Тып | Дэпартамэнт ЗША[1] |
| Штаб-кватэра | Вашынгтон 1500, Пэнсыльванія-авэню |
| Месцазнаходжаньне |
|
| Кіраўнік | Джанет Елен[2][3] |
| Кіроўны орган | Фэдэральны Ўрад ЗША |
| Бюджэт | 20 млрд. $ |
| Колькасьць супрацоўнікаў |
112 461 чал. (сьнежань 2012) |
| Сайт | home.treasury.gov |
Міністэ́рства фіна́нсаў ЗША, таксама Дэпарта́мэнт казначэ́йства ЗША (па-ангельску: United States Department of the Treasury, USDT[4] (МФЗШ, ДКЗШ) — нацыянальнае міністэрства ў складзе ўрада ЗША й дэпартамэнт фінансаў фэдэральнага ўрада Злучаных Штатаў, дзе ён служыць выканаўчым дэпартамэнтам[5].
Функцыі міністэрства
[рэдагаваць | рэдагаваць]
У функцыі міністэрства ўваходзіць распрацоўка й выкананьне эканамічнай і грашовай палітыкі ЗША, рэгуляваньне экспарту й імпарту, кантроль за дзейнасьцю банкаўскіх і фінансавых арґанізацыяў, збор падаткаў, эмісія банкнот і чаканка мэталічных манэт[6].
Міністэрства мае права фінансаваць дзяржаўныя выдаткі за кошт збору падаткаў, разьмяшчэньня даляравых пазык шляхам выпуску аблігацыяў Казначэйства й павелічэньня дзяржаўнага доўгу ў межах, якія ўстанаўліваюцца Кангрэсам. Дзейнасьцю міністэрства кіруе сакратар Дэпартамэнта Казначэйства ЗША. 13 лютага 2017 году сэнат ЗША зацьвердзіў Стывена Мнучына на пасаду кіраўніка Казначэйства.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ Афіцыйны сайт урада ЗША — Міністэрства Фінансаў Злучаных Штатаў Амэрыкі (анг.)
- ^ Гісторыя // Афіцыйны сайт (анг.)
- ^ Аб кіраўніцтве // Афіцыйны сайт (анг.)
- ^ Handbook of Federal Police and Investigative Agencies. — Greenwood Publishing Group, 1985. — P. 275. — ISBN 0313245789 (анг.)
- ^ Акт аб стварэньні Дэпартамэнта казначэйства (2 верасьня, 1789) (анг.)
- ^ U.S. Treasury — Fact Sheet on the Act of Congress Establishing the Treasury Department (анг.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- treasury.gov — афіцыйны сайт Міністэрства фінансаў Злучаных Штатаў