Перайсьці да зьместу

Рыжкавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыжкавічы, трансьліт. Ryžkavičy
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Магілёўская
Раён Шклоўскі
Сельсавет Старашклоўскі
Часавы пас
Каардынаты 54°11′06″ пн. ш. 30°18′40″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 566 чал. (2008)
колькасьць двароў 239
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2239
Паштовы індэкс 213002
СААТА 7258828121
Нумарны знак 6
Рыжкавічы на мапе Беларусі ±
Рыжкавічы
Рыжкавічы
Рыжкавічы
Рыжкавічы
Рыжкавічы
Рыжкавічы

Ры́жкавічы[1] — былая вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласьці, колішняя цэнтральная сядзіба калгасу імя Леніна, цяпер у складзе Шклова. Рыжкавічы зьяўляліся цэнтрам Рыжкавіцкага сельсавету.

Вёска Рыжкавічы вядомая ад XVI стагодзьдзя. Некалі тут беларускія магнаты Хаткевічы пабудавалі кляштар дамініканаў. Была тут і ўніяцкая царква Пятра й Паўла, якую зьнішчылі ў сярэдзіне XX стагодзьдзя. За часамі Другой сусьветнай вайны ў Рыжкавічах было габрэйскае гета, якое фашысты зьнішчылі пры канцы 1941 году. Памятнага знаку пра зьнішчаных габрэяў у вёсцы й Шклове няма.

14 сьнежня 2007 году, разам зь вёскамі Маладзёжная і Малое Зарэчча, Рыжкавічы ўвайшлі ў склад гораду Шклова[2].

  • 2008 год — 239 двароў, 566 чалавек
  • 1999 год — 587 чалавек

Прамысловасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Калгасу імя Леніна, партаргам якога ў 1980-я гады быў Аляксандар Лукашэнка, ужо даўно няма. У сярэдзіне дзевяностых ён заняпаў, а потым яго ліквідавалі. Рыжкавічы вядомыя тым, што тут жыў і працаваў намесьнікам старшыні калгасу імя Леніна й партаргам Аляксандар Лукашэнка. Дагэтуль тут жыве ягоная жонка Галіна.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 332
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства Шкловского района». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 14 декабря 2007 г. № 5-25 (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]