Галіна Лукашэнка
Галіна Лукашэнка | |
Дата нараджэньня | 1 студзеня 1955 (65 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Рыжкавічы, Старашклоўскі сельсавет, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласьць, БССР, СССР |
Грамадзянства | СССР СССР |
Альма-матэр | Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя Куляшова |
Занятак | гісторык |
Дзеці | Віктар Аляксандравіч Лукашэнка і Дзьмітры Лукашэнка |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лукашэнка.
Галі́на Радыёнаўна Лукашэ́нка (да шлюбу Жаўняро́віч; нарадзілася ў 1955, Рыжкавічы, цяпер у складзе Шклова) — жонка першага прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Скончыла гістарычны факультэт Магілёўскага пэдагагічнага інстытуту. У 1975 годзе ажанілася з Аляксандрам Лукашэнкам, зь якім вучыліся ў адной школе. Разам паступілі ў інстытут і пераехалі ў Рыжкавічы. Нарадзіла двух сыноў — Віктара й Дзьмітрыя.
Пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка быў абраны прэзыдэнтам Беларусі, засталася ў Рыжкавічах, куды прэзыдэнт прыязджае ня часта[1]. У афіцыйных мерапрыемствах Галіна Радыёнаўна ня ўдзельнічае, за мяжу ня езьдзіць. Працавала загадчыцай дзіцячага садку. У 1998 годзе прызначаная кіраўніком Магілёўскага аблвыканкаму ў сфэры аховы здароўя й санітарна-курортнага лекаваньня.
8 студзеня 2010 году ўзнагароджаная Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Біяграфія(рас.)
- Інтэрвію з Галінай Лукашэнкай(рас.)
- Лукашэнка закахаўся ў Сьнягурку(рас.)