Свабода (газэта, 1990)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Свабода
Svaboda.jpg
Заснавальнік Павал Жук
Выдавец «Газэта СВАБОДА, Ltd.»
Галоўны рэдактар Ігар Гермянчук
Заснаваная 1902/1990
Палітыка прабеларуская
Штаб-кватэра Менск, вул. М.Багдановіча, д. 7а[1]
Наклад 20 тыс. (І.1994)
42 тыс. (VІІ.1994)
60 тыс. (ІІІ.1995)
93 тыс. (ІХ.1995)
93 тыс. (1996)
Афіцыйны сайт svaboda.com
(больш не працуе)

Свабода — грамадзка-палітычная газэта, якая выдавалася з 25 сакавіка 1990 па 1997 год у Менску на беларускай мове, спачатку – штотыднёвік, далей – 3 разы на тыдзень. Заснавальнік — Павал Жук, галоўны і першы рэдактар — Ігар Гермянчук.

Газэта асьвятляла пытаньні грамадзка-палітычнага, эканамічнага, культурнага і духоўнага жыцьця Беларусі, знаёміла чытачоў зь міжнароднымі падзеямі, друкавала матэрыялы па гісторыі Беларусі. Рэдакцыя выданьня стаяла на нацыянальна-дэмакратычных пазыцыях, крытычна адносілася да дзеючых на Беларусі органаў улады.

Рэдакцыя лічыла сваю газэту пераемніцай выданьня «Свабода», адзіны нумар якога быў падрыхтаваны ў 1902 годзе. Наваствораная пераемніца праіснавала сем гадоў. 24 лістапада 1997 году Вышэйшы гаспадарчы суд зьліквідаваў газэту пасьля двух афіцыйных папярэджаньняў за парушэньне «Закону аб СМІ», якія вынес выданьню Дзяржкамітэт друку. На той момант «Свабода» ўжо мела шэсьць папярэджаньняў.

Нягледзячы на закрыцьцё выданьня, журналісцкі калектыў не распаўся. На працягу двух месяцаў «Свабода» працягвала выходзіць — але ўжо не на паперы, а ў Інтэрнэце.

З 16 студзеня 1998 году газэта выходзіла пад назвай «Навіны», з 25 лютага 2000 — «Наша Свабода».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Адрас для карэспандэнцыі // Свабода : газэта. — Люты 1993. — № 1-2. — С. 1.