Сіетл
| Сіетл анг. Seattle | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Дэвіз | The City of Flowers[1] і The City of Goodwill[1] | ||
|---|---|---|---|
| Краіна | ЗША | ||
| Штат | Вашынгтон | ||
| Дата заснаваньня | 13 лістапада 1851[2] | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| Mayor of Seattle[d] | Katie Wilson[d][3] | ||
| Заканадаўчы орган | Seattle City Council[d] | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 21 202 км² | ||
| Вышыня НУМ | 40 м[4] | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 47°36′35″ пн. ш. 122°19′59″ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць |
| ||
| Этнахаронімы | Seattleite[6] і Seattleites | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 206 | ||
| Паштовы індэкс | 98101, 98102, 98103, 98104, 98105, 98106, 98107, 98108, 98109, 98111, 98112, 98113, 98114, 98115, 98116, 98117, 98118, 98119, 98121, 98122, 98124, 98125, 98126, 98127, 98129, 98131, 98133, 98134, 98136, 98138, 98139, 98141, 98144, 98145, 98146, 98148, 98154, 98155, 98158, 98160, 98161, 98164, 98165, 98166, 98168, 98170, 98174, 98175, 98177, 98178, 98181, 98185, 98188, 98190, 98191, 98194, 98195, 98198 і 98199 | ||
| Сайт | seattle.gov (анг.) | ||
| Сіетл на мапе ЗША ± Сіетл | |||
Сіе́тл (па-ангельску: Seattle) — горад у штаце Вашынгтон, марскі порт. Найбуйнейшы горад на ціхаакіянскім паўночным захадзе ЗША. Насельніцтва 573 000 чалавек (2005), з прыгарадамі — 3 919 624. Сіетл быў заснаваны ў 1850-я гады, назоў паходзіць ад імя індзейскага правадыра. Сіетл мае трывалую рэпутацыю дажджлівага гораду — ня столькі з-за вялікай колькасьці ападкаў, колькі з-за ліку дажджлівых дзён (у сярэднім 226 пахмурных дзён у годзе). У 1990 годзе ў горадзе праводзіліся Гульні Добрай волі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Археалягічныя знаходкі сьведчаць аб тым, што карэнныя амэрыканцы засялялі раён Сіетлу прынамсі 4000 гадоў. Да таго часу, як зьявіліся першыя эўрапейскія пасяленцы, народ дуваміш заняў прынамсі 17 вёсак у раёнах вакол затокі Эліят[7][8][9]. У траўні 1792 году Джордж Ванкувэр быў першым эўрапейцам, які наведаў гэтыя мясьціны падчас сваёй экспэдыцыі 1791—1795 гадоў з Каралеўскім флётам, імкнучыся скласьці мапу Ціхаакіянскага паўночнага захаду для брытанцаў[10].

У 1851 годзе вялікая купа каляністаў з ЗША на чале зь Лютэрам Колінзам абгрунтавалася на сухаземі ў вусьці ракі Дуваміш. Яны афіцыйна высунулі пра свае правы на гэтыя землі 14 верасьня 1851 году[11]. Неўзабаве хутка пасьля гэтага група Артура Дэні таксама заявілі пра свае правы на зямлю на мысе Алкі 28 верасьня 1851 году[12]. Частка ягонай групы адплыла на шхуне «Экзакт» з Портлэнду, спыніўшыся ў Асторыі, і высадзілася на мысе Алкі падчас дажджу 13 лістапада 1851 году[12]. Пасьля цяжкой зімы большая частка групы Дэні перайшла праз затоку Эліят і ў другі раз заявіла пра свае правы на зямлю на месцы сучаснага пляца Піянэр[12], назваўшы сваё паселішча Д’юўампс[13]. Тыя хто застаўся па другі бераг затокі заставаліся там цягам наступных некалькіх гадоў, але з часам яны пераехалі праз затоку, каб далучыцца да астатніх пасяленцаў[14]. Дэйвід Сўінсан Мэйнард, адзін з заснавальнікаў Д’юўампс, быў галоўным прыхільнікам таго, каб пераназваць паселішча ў гонар Сіетла, які быў правадыром плямёнаў дуваміш і сукваміш[15][16][17].
Назва Сіетл упершыню было ўзгаданае ў афіцыйных дакумэнтах тэрыторыі Вашынгтону ад 23 траўня 1853 году, калі былі пададзены першыя пляны вёскі. Пазьней паселішча стала горадам, але ён быў ліквідаваны 18 студзеня 1867 году, заставаўшыся акругай Кінг да канца 1869 году, калі была пададзеная новая пэтыцыя, горад быў зноў адноўлены 2 сьнежня 1869 году ўласнымм урадам[12][18]. Сіетл некалькі разоў эканамічна ўздымаўся, а потым рэзка занепадаў, але звычайна ў гэтыя пэрыяды разбудоўвалася трывалая інфраструктура[19]. Першы такі бум, які ахопліваў раньнія гады існаваньня места, быў павязаны з дрэваапрацоўчай прамысловасьцю. Як і большая частка Захаду ЗША, у Сіетле меліся канфлікты паміж працоўнымі і кіраўніцтвам, а таксама этнічную напружанасьць, якая завяршылася антыкітайскімі беспарадкамі 1885—1886 гадоў. Сіетл дасягнуў дастатковага эканамічнага посьпеху, калі Вялікі пажар у Сіетле 1889 году зьнішчыў ягоны цэнтральны бізнэсовы раён.

Другі эканамічны бум адбыўся ў выніку Кландайскай залатой ліхаманкі, якая паклала канец дэпрэсіі, што пачалася з панікі 1893 году. За кароткі час Сіетл стаў буйным транспартным цэнтрам, стаўшы галоўным пунктам забесьпячэньня шахтароў Аляскі і Юкона. Бум трываў да пачатку XX стагодзьдзя. У 1907 годзе 19-гадовы Джэймз Э. Кейсі пазычыў 100 даляраў у сябра і заснаваў American Messenger Company, якая пазьней ператварылася ў UPS. Сярод іншых кампаніяў Сіетлу, заснаваных у гэты час, былі Nordstrom і Eddie Bauer[20]. Бум караблебудаваньне ў пачатку XX стагодзьдзя пашырыўся ў час Першай сусьветнай вайны. Аднак, зь ейным заканчэньнем адбылося скарачэньне вытворчасьці караблёў, што стала чыньнікам усеагульнага страйку ў Сіетле 1919 году[21]. У 1920-я гады Сіетл меў мерны рост, але ён асабліва моцна пацярпеў падчас Вялікай дэпрэсіі. Гвалт падчас марскога страйку 1934 году пазбавіў горад значнай часткі марскога транспарту, які быў перанакіраваны ў порт Лос-Анджэлесу[22]. Вялікая дэпрэсія амаль не закранула Вашынгтонскі ўнівэрсытэт, бо ён засяродзіўся на павелічэньні колькасьці студэнтаў, каб адбіваць свае выдаткі. Чарговая сусьветная вайна зноў прынесьла дабрабыт месту, які сканцэнтраваўся на вытворчасьці самалётаў Boeing. Аднак па Другой сусьветнай вайне мясцовая эканоміка заняпала, але як толькі Boeing пасьпяхова пераключыўся на рынак камэрцыйных авіялайнэраў справы Сіетлу пайшлі на лад[23]. У 1962 годзе ў месьце адбылася Сусьветная выстава[24].

Дабрабыт пачаў вяртацца ў 1980-я гады, пачынаючы зь пераезду Microsoft з Албукерке ў суседняе мястэчка Бэлвію ў 1979 годзе[25]. Сіетл і ягоныя прадмесьці сталі месцам, дзе зьявіліся сядзібы шэрагу тэхналягічных кампаніяў, у тым ліку Amazon, F5 Networks, RealNetworks, Nintendo of America і T-Mobile[26]. Далейшы рост насельніцтва прывёў да таго, што нерухомасьць Сіетлу стала адной з найдаражэйшых у краіне[27].
Асобы, зьвязаныя зь Сіетлам
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 https://www.seattle.gov/cityarchives/seattle-facts/city-symbols
- ↑ Seattle -- Thumbnail History (анг.) — 1998.
- ↑ Office of the Mayor — City of Seattle.
- ↑ https://it-ch.topographic-map.com/map-dzlskl/Seattle/?zoom=19&popup=47.6039%2C-122.33009
- ↑ перапіс насельніцтва ЗША 2020 году / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША
- ↑ Dickson P. Labels for Locals (анг.): What to Call People From Abilene to Zimbabwe — First Collins edition — NYC: HarperCollins, 2006. — 288 p. — ISBN 978-0-06-088164-1
- ↑ Lange, Greg (10.2000) Seattle and King County’s First European Settlers. HistoryLink. Архіўная копія ад 09.2008 г.
- ↑ The people and their land. Seattle Art Museum (07.2003). Архіўная копія ад 06.2010 г.
- ↑ Native American tribes sign Point Elliott Treaty at Mukilteo on January 22, 1855. HistoryLink (03.2003). Архіўная копія ад 01.2009 г.
- ↑ A voyage of discovery to the North Pacific ocean, and round the world. — London: J. Stockdale, 2011. — ISBN 978-0-665-18642-4
- ↑ Luther Collins Party, first King County settlers, arrive at mouth of Duwamish River on September 14, 1851.. HistoryLink (08.03.2003). Архіўная копія ад 03.07.2021 г.
- 1 2 3 4 Seattle — a Snapshot History of Its Founding. HistoryLink (31.08.1998). Архіўная копія ад 03.07.2021 г.
- ↑ The Pioneer Square-Skid Road National Historic District Statement of Significance. City of Seattle. Архіўная копія ад 16.08.2022 г.
- ↑ Charles Terry homesteads site of Alki business district on May 1, 1852.. HistoryLink (28.03.2001). Архіўная копія ад 26.02.2021 г.
- ↑ Chief Si'ahl and His Family. Duwamish Tribe (22.07.2004). Архіўная копія ад 13.02.2009 г.
- ↑ Seattle, Chief Noah. HistoryLink (18.01.2003). Архіўная копія ад 25.02.2021 г.
- ↑ Skid Road: an Informal Portrait of Seattle. — Seattle and London: University of Washington Press, 1982. — ISBN 978-0-295-95846-0
- ↑ Legislature incorporates the Town of Seattle for the first time on January 14, 1865.. HistoryLink (04.11.1998). Архіўная копія ад 24.02.2021 г.
- ↑ Seattle: Booms and Busts // Yale University. — 2002.
- ↑ Hard Drive to the Klondike: Promoting Seattle During the Gold Rush. National Park Service (18.02.2003). Архіўная копія ад 03.11.2007 г.
- ↑ Seattle General Strike, 1919, Part I // HistoryLink, 02.1999 г. Архіўная копія ад 03.2021 г.
- ↑ Port of Seattle North Bay Project DEIS: Historic and Cultural Resources Архіўная копія ад 07.2011 г.
- ↑ History of Seattle: The "Jet City" Takes Off. Seattle’s Convention and Visitors Bureau. Архіўная копія ад 09.2015 г.
- ↑ Century 21 — The 1962 Seattle World’s Fair, Part I. HistoryLink (04.2000). Архіўная копія ад 03.2021 г.
- ↑ Information for Students: Key Events In Microsoft History. Microsoft Visitor Center Student Information. Архіўная копія ад 08.2010 г.
- ↑ Basnet, Neetish. Largest Tech Employers // Puget Sound Business Journal, 10.2022 г. Архіўная копія ад 01.2023 г.
- ↑ Seattle area 'sticker shock' is a matter of perception // The Seattle Times, 08.2005 г. Архіўная копія ад 06.2011 г.