Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь
Каардынаты: 53°55′0″ пн. ш. 27°32′59″ у. д. / 53.91667° пн. ш. 27.54972° у. д.
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 1 жніўня 2011 (11 гадоў таму) |
Заснавальнікі | Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь |
Уласьнікі | Савет міністраў Беларусі (96%), «Беларуськалій» (4%) |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Менск |
Адрас | Цэнтральны раён, прасп. Машэрава, д. 35[1] |
Ключавыя фігуры | Аляксандар Ягораў, Тацяна Сасноўская[2] |
Галіна | сфэра паслугаў |
Прадукцыя | аблігацыя |
Паслугі | абмен валюты, банкаўскі рахунак, брокерства, грашовы перавод, пазыка, уклад[3] |
Абарачэньне | ![]() |
Апэрацыйны прыбытак | ![]() |
Чысты прыбытак | ![]() |
Лік супрацоўнікаў | 838 (2020 год) |
Матчына кампанія | Савет міністраў Рэспублікі Беларусь |
Даччыныя кампаніі | «Прамагралізінг», «БР-Кансалт» |
Аўдытар | «КПМГ» (Ангельшчына) |
«Банк разьвіцьця́ Рэспу́блікі Белару́сь» — дзяржаўны банк Беларусі, створаны ў жніўні 2011 годзе дзеля фінансаваньня дзяржаўных праграмаў і сацыяльна значных інвэстыцыйных праектаў.
На 2021 год Банк разьвіцьця Беларусі ўлучаў аддзяленьні ў 5 абласных цэнтрах па-за сталіцай[5] і замежнае прадстаўніцтва ў Ангельшчыне — у горадзе Лёндане па вуліцы Лідэнхола, д. 122[6]. Доля ўраду Беларусі складала 96 %. У банкаўскі холдынг уваходзіла 7 прадпрыемстваў: 1) «Прамагралізінг» (78 % паёў), 2) «Прамагралізінг-Украіна» (Кіеў), 3) «Прамагралізінг-Цэнтар» (Расея, Санкт-Пецярбург), 4) «Бягомльскае» (Докшыцкі раён; земляробства),5) «БР-Кансалт» (дрэваапрацоўка), 6) «БР-Форэст» (Барысаў; лесазагатоўка), 7) «БР-Вуд» (Бабруйск, Магілёўская вобласьць; лесапілка)[7].
Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь» зарэгістраванае 1 жніўня 2011 году пад нумарам 191683861. Статутны фонд — 20 мільярдаў рублёў (доля ўраду — 95%, доля Нацбанку — 5%)[8].
Пасаду старшыні праўленьня банку з 31 ліпеня 2012 року заняў Сяргей Румас[9], хоць яшчэ ў чэрвені кіраўнічка Нацыянальнага Банку Надзея Ермакова абвяргала гэткую магчымасьць[10].
Задачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- фінансаваньне праектаў, уключаных у праграмы, якія зацьвярджаюцца прэзыдэнтам і/або ўрадам Рэспублікі Беларусь, шляхам прадастаўленьня крэдытаў на іхнюю рэалізацыю ад свайго імя і за свой кошт на ўмовах тэрміновасьці, платнасьці і вяртальнасьці ў парадку, усталяваны Саветам Міністраў па ўзгадненьні з прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь;
- набыцьцё актываў банкаў у адпаведнасьці зь пералікам такіх актываў і парадкам, якія зацьвярджаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Апэрацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- прыцягваньне пазыкаў і крэдытаў;
- прыцягваньне сродкаў бюджэту ў дэпазыты;
- прадастаўленьне крэдытаў на рэалізацыю дзяржаўных праграмаў ад уласнага імя і за свой кошт на ўмовах тэрміновасьці, платнасьці і вяртальнасьці;
- адкрыцьцё і вядзеньне банкаўскіх рахункаў юрыдычных асобаў, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі праектаў, уключаных у дзяржаўныя праграмы, дзеля акумуляваньня часткі выручкі, накіроўванай выключна на пагашэньне запазычанасьці, якую маюць перад ім;
- правядзеньне разьлікаў у безнаяўнай форме праз карэспандэнцкія ды іншыя рахункі, адкрываныя ААТ «Банкам разьвіцьця Рэспублікі Беларусь» у Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь і іншых банках;
- абслугоўваньне і пагашэньне зьнешніх дзяржаўных пазыкаў і зьнешніх пазыкаў, прыцягнутых пад гарантыі ўраду Рэспублікі Беларусь, якія прадастаўляюцца для фінансаваньня праектаў, уключаных у дзяржаўныя праграмы;
- набыцьцё актываў банкаў на падставе дагавароў саступкі патрабаваньня за кошт сродкаў, якія знаходзяцца ў распараджэньні ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь».
Банк разьвіцьця ня мае ліцэнзіі на зьдзяйсьненьне банкаўскае дзейнасьці, таму не аказвае паслуг насельніцтву і юрыдычным асобам[11].
Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
13 чэрвеня 2011 г. кіраўнік місіі Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі Крыс Джарвіс прапанаваў стварыць Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь у рамках 3-гадовых ператварэньняў для пераадоленьня фінансавага крызісу: «У банкаўскай сфэры неабходна забясьпечыць фармаваньне банка разьвіцьця, які будзе добра фукцыянаваць. Уласна кажучы, на гэты банк ляжа прадастаўленьне новых крэдытаў у рамках дзяржаўных праграмаў, якія зараз па субсідаваных стаўках прадстаўляюцца камэрцыйнымі банкамі»[12]. Банк разьвіцьця створаны паводле загаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь №261 ад 21 чэрвеня 2011 року. Першапачаткова месьціўся ў Першамайскі раёне Менску па вуліцы Сурганава, д. 66.
За 2019—2020 гады актывы Банка разьвіцьця Беларусі вырасьлі ў 1,5 разы да 12 млрд рублёў[13] (4,9 млрд даляраў ЗША).
Кіраўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сяргей Румас (31 ліпеня 2012 — 18 жніўня 2018)
- Андрэй Жышкевіч (сьнежань 2018 — 5 сакавіка 2021)
- Аляксандар Ягораў (з 5 сакавіка 2021 году)[13]
Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Кантакты(рас.) // ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь», 2021 г. Праверана 5 сакавіка 2021 г.
- ^ Асабісты прыём(рас.) // ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь», 2021 г. Праверана 5 сакавіка 2021 г.
- ^ Пералік апэрацыяў(рас.) // ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь», 2021 г. Праверана 5 сакавіка 2021 г.
- ^ Васіль Паўленка, Андрэй Жышкевіч, М.А. Арлоўская. Кансалідаваная фінансавая справаздачнасьць з аўдытарскімі высновамі за 2019 год(рас.) // ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь», 13 красавіка 2020 г. Праверана 5 сакавіка 2021 г.
- ^ Сетка аддзяленьняў(рас.) // ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь», 2021 г. Праверана 5 сакавіка 2021 г.
- ^ Прадстаўніцтва(рас.) // ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь», 2021 г. Праверана 5 сакавіка 2021 г.
- ^ Склад банкаўскага холдынгу(рас.) // ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь», 2021 г. Праверана 5 сакавіка 2021 г.
- ^ Капитал Банка развития планируют увеличить в 150 раз(рас.) Белорусский партизан Праверана 5 лістапада 2012 г.
- ^ Румасу временно вернули полномочия вице-премьера(рас.) Белорусский партизан Праверана 5 лістапада 2012 г.
- ^ Кто станет новым руководителем Банка развития?(рас.) Банки Беларуси. Бизнес-лидер (30 чэрвеня 2012). Праверана 5 лістапада 2012 г.
- ^ Информация о банке Банк развития Республики Беларусь ОАО(рас.) InfoBank.by Праверана 5 лістапада 2012 г.
- ^ Павал Берасьнеў. Крызіс аказаўся больш моцны і разьвіваўся больш хутка, чым мы маглі сабе ўявіць // Зьвязда : газэта. — 15 чэрвеня 2011. — № 110 (26974). — С. 9. — ISSN 1990-763x.
- ^ а б Галоўчанка прадставіў калектыву Банка разьвіцьця новага кіраўніка // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 5 сакавіка 2021 г. Праверана 5 сакавіка 2021 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Навіны(рас.) // ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь», 2021 г. Праверана 5 сакавіка 2021 г.