Перайсьці да зьместу

Ірына Абельская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ірына Абельская
Дата нараджэньня 6 верасьня 1965(1965-09-06) (59 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак лекар
Навуковая сфэра мэдыцына
Месца працы
Навуковая ступень доктар мэдычных навук[d][1]
Бацька Сцяпан Мікалаевіч Пастаялка[d]
Маці Людміла Пастаялка[d]
Дзеці Мікалай Лукашэнка[d]
Узнагароды
ордэн Пашаны
Заслужаны лекар Рэспублікі Беларусь

Іры́на Сьцяпа́наўна Абе́льская (нар. 1965, Берасьце, БССР) — беларуская пэдыятар і эндакрыноляг. Маці малодшага сына Аляксандра Лукашэнкі Мікалая. Доктарка мэдыцынскіх навук.

Ірына Абельская паходзіць зь сям’і мэдыкаў. Маці, Людміла Пастаялка (1941—2007), была міністрам аховы здароўя Беларусі (2002—2005)[2]. Цётка і брат Ірыны Андрэй Пастаялка — таксама лекары. Бацька, Сьцяпан Пастаялка, у 1952 року быў арыштаваны разам з бацькамі і братам за дапамогу Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, асуджаны за «здраду Радзіме» і «ўдзел у арганізацыі ці падрыхтоўцы контрарэвалюцыйных дзеяньняў». Пасьля вызваленьня працаваў у «Берасьцеэнэрга». Рэабілітаваны 29 ліпеня 1992 року рашэньнем прэзыдыюму Берасьцейскага абласнога суду[3][4].

Ірына Абельская скончыла катэдру пэдыятрыі Менскага дзяржаўнага мэдыцынскага інстытуту (1988) па спэцыяльнасьці «пэдыятрыя», а таксама інтэрнатуру ў 3-й дзіцячай муніцыпальнай клінічнай бальніцы Менску.

Працавала пэдыятрам у менскай 25-й дзіцячай лякарні. У 1992—1994 — эндакрыноляг гарадзкой эндакрыналягічнай лякарні і лекар ультрагукавой дыягностыкі ў Менскім дыягнастычным цэнтры (паводле іншых зьвестак, у 1990—1994 роках працавала кансультантам-эндакрынолягам 9-й гарадзкой клінічнай лякарні).

У 1994—2001 роках — лекарка Рэспубліканскай больніцы Галоўнай управы лекава-прафіляктычных і санаторна-курортных установаў Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі, асабістая лекарка Аляксандра Лукашэнкі[5][6]. У 2001 року прызначаная галоўнай лекаркай Рэспубліканскага мэдыцынскага цэнтру Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. У 2004 року атрымала ступень кандыдата мэдычных навук, абараніўшы дысэртацыю па тэме «Рэнтгенадыягностыка на этапах мэдычнай рэабілітацыі хворых з астэахандрозам шыйнага аддзелу хрыбетніка». У красавіку 2007 року адстаўленая з пасады.

У 2007—2009 роках працавала ў аддзяленьні ультрагукавой дыягностыкі Менскага гарадзкога дыягнастычнага цэнтру. 2 лістапада 2009 року зноў прызначаная галоўнай лекаркай Рэспубліканскага мэдычнага цэнтру Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта. У 2011 року ў Беларускай мэдыцынскай акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі абараніла доктарскую дысэртацыю па тэме «Шыйны остэахандроз: прамянёвая візуалізацыя і тэхналёгія мэдычнай рэабілітацыі пацыентаў»[2].

Падчас навучаньня ў Менскім дзяржаўным мэдычным інстытуце Ірына Пастаялка сустрэла свайго будучага мужа Яўгена Абельскага. Неўзабаве яна выйшла замуж і нарадзіла сына Дзьмітрыя, аднак шлюб працягваўся нядоўга. Дзьмітры Абельскі скончыў Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і мэдычны факультэт БДУ, атрымаўшы адукацыю афтальмоляга, працаваў у афтальмалягічным цэнтры, у 2017 року абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Хірургічнае лекаваньне міяпіі і міяпічнага астыгматызму мэтадам фэмта-ЛАСІК з выкарыстаньнем зьвестак абэрамэтрыі», дацэнт катэдры афтальмалёгіі Беларускай мэдыцынскай акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі[7][8].

У 1994 року пасьля абраньня Аляксандра Лукашэнкі прэзыдэнтам Беларусі ягоная адміністрацыя пачала шукаць асабістага лекара, пажадана жанчыну векам каля 30 гадоў, разьведзеную і зь дзіцем. Увосені 1994 року Ірыну Абельскую залічылі ў штат Рэспубліканскай больніцы Галоўнай управы лекава-прафіляктычных і санаторна-курортных установаў Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі («лекавая камісія»). З тае пары яна пастаянна суправаджала Лукашэнку, нават у міжнародных візытах.

31 жніўня 2004 року ад Аляксандра Лукашэнкі нарадзіла пазашлюбнага сына Мікалая[6][9][10][11].

Паводле зьвестак Беларускага расьсьледавальніцкага цэнтру(be), Абельская зьяўляецца заснавальніцай Менскай міжнароднай гімназіі — элітнай прыватнай школы ў Драздах, месца навучаньня Мікалая Лукашэнкі і трох дачок Дзьмітрыя Лукашэнкі[12].

Сяброўка Савету Рэспублікі 8-га скліканьня[13].

  1. ^ а б https://news.tut.by/society/500773.html
  2. ^ а б Ульяна Бобоед (2016-06-17) Главврач лечкомиссии Ирина Абельская: Горжусь тем, что по работе общаюсь с выдающимися людьми (рас.) TUT.BY Архіўная копія ад 2017-09-22 г.
  3. ^ Отца Абельской осудили на 25 лет за «антисоветскую деятельность» (рас.) Белорусский партизан Архіўная копія ад 2020-10-08 г.
  4. ^ Списки жертв, Общество «Мемориал», проект «Жертвы политического террора в СССР», 2007.
  5. ^ Кто есть кто в Республике Беларусь, 2007 (рас.) Белорусская деловая газета Архіўная копія ад 2014-12-27 г.
  6. ^ а б Татьяна Кирсанова (2016-09-05) Маленький принц (рас.) Lenta.ru Праверана 2018-07-28 г.}
  7. ^ Абельский Дмитрий Евгеньевич
  8. ^ Братья встретились: Коля Лукашенко и Дмитрий Абельский вместе сходили на футбол (рас.) Белорусский партизан Архіўная копія ад 7 кастрычніка 2020 г.
  9. ^ Павел Шеремет (2009-05-18) Маленький принц (рас.) Огонёк Праверана 2018-07-28 г.
  10. ^ Елена Спасюк (2017-08-31) День рождения Николая Лукашенко. Что мы знаем о сыне президента (рас.) Праверана 2018-05-27 г. Архіўная копія ад 2020-10-08 г.
  11. ^ Право первой ночи. Рассказ о том, как Александр Лукашенко выбирал женщин, «Проект», 07.08.2020.
  12. ^ Ольга Стефанович (2022-08-30) Элитная школа для семьи Лукашенко. Что о ней известно (рас.) Deutsche Welle
  13. ^ Маму Коли выдвигают в сенаторы (рас.) Reform.by(be)
  14. ^ Владимир Макей удостоен ордена Отечества, Ирина Абельская — ордена Почёта (рас.) Naviny.by Архіўная копія ад 2020-10-08 г.
  15. ^ Лукашенко присвоил Абельской звание заслуженного врача Беларуси (рас.) Reform.by(be)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Профіль  (рас.) на бачыне Беларускай мэдычнай акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі